<<
>>

Саслоўная палітыка расійскага ўрада.

Саслоўная палітыка, якая праводзілася на тэрыторыі Беларусі, была скіравана на ўмацаванне пазіцый Расіі. Першым крокам у гэтым напрамку стала ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.

Яшчэ Кацярынай ІІ асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі (звыш 180 тыс. чалавек мужчынскага полу) была раздадзена рускім дваранам і чыноўнікам. Павел І аддаў рускім памешчыкам яшчэ каля 28 тыс. сялян- мужчын. Пасля 1801 г. раздача маёнткаў у Беларусі была спынена ўрадам Аляксандра І з-за супраціўлення дзяржаўных сялян пераводу іх у разрад памешчыцкіх.

У адносінах да беларускага дваранства ўрад ўлічваў гістарычныя асаблівасці, якія склаліся на працягу стагоддзяў.

У Расіі не існавала такой сацыяльнай групы як дробная шляхта. Яе эканамічнае становішча часам набліжалася да становішча селяніна-аднадворца. Аднак збяднелая шляхта фармальна не адрознівалася ад магнатаў і юрыдычна мела з імі аднолькавыя правы. Таму ўдзельная вага дваранства ў беларускіх губернях была самай высокай у імперыі - 5 - 6 % (у сярэднім 1,5 % па Еўрапейскай Расіі).

Палітыка расійскага ўрада ў адносінах да дваранства Беларусі вызначалася надзвычайнай асцярожнасцю. Мясцовым дваранам надаваліся ўсе правы і прывілеі, якімі валодала расійскае дваранства, але дазвалялася карыстацца “мясцовымі законамі”, калі яны не супярэчылі расійскім. Так, да 1831 г. Статут Вялікага княства Літоўскага дзейнічаў ва ўсіх беларускіх губернях, а ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай - да 1840 г.

Новым ва ўрадавай палітыцы быў дыферэнцыраваны падыход да розных груп беларускага дваранства. У адносінах да дробнай шляхты, якая складала абсалютную большасць мясцовага прывілеяванага саслоўя, праводзіўся так званы “разбор шляхты шляхціцы, якія не змаглі дакументальна пацвердзіць сваё дваранскае паходжанне, прыпісваліся да розных груп падатковага саслоўя. Хоць “разбор” шляхты быў дэклараваны яшчэ ў 1772 г., яго рэалізацыя праводзілася марудна, непаслядоўна, у асноўным з-за складанай юрыдычнай сістэмы доказаў дваранскага паходжання.

З пачатку новага стагоддзя адным са шляхоў паслаблення пазіцый дробнага дваранства была змена заканадаўства ў сістэме выбарных судовых органаў. Змяненні ажыццяўляліся ў напрамку скарачэння органаў дваранскага самакіравання.

Важным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада на беларускіх землях, была канфіскацыя маенткау за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці. Канфіскацыі праводзіліся ў некалькі этапаў. З 1773 па 1775 г. яны былі накіраваны супраць той часткі магнатаў і шляхты, якія не захацелі прынесці прысягу новаму гаспадару, а пазней - супраць удзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі. У 1812 - 1813 гг. пачалася новая хваля канфіскацый, яна была звязана з вайной 1812 г. У выніку становішча магнатаў і шляхты пагоршылася, а іх імкненне да аднаўлення Рэчы Паспалітай узмацнілася.

Частка буйных землеўласнікаў звязвала надзеі на аднаўленне Рэчы Паспалітай з аўтаноміяй у складзе Расіі. У канцы 1811 - пачатку 1812 г. М. Агінскі па прапанове Аляксандра І падрыхтаваў праект аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі (па прыкладу Фінляндыі). План не быў рэалізаваны, але разам з тым адыграў пэўную ролю ў фарміраванні ўрадавай палітыкі на тэрыторыі заходніх губерняў імперыі.

Пры Аляксандры І урад лічыўся толькі з дваранствам. Мерапрыемствы расійскага ўрада па сялянскаму пытанню не маглі не зацікавіць беларускіх памешчыкаў. “Вызваленне сялян” у Остзейскім краі (частка Латвіі) ў 1816 - 1819 гг., дзе сяляне атрымлівалі асабістую свабоду, а памешчык заставаўся ўласнікам усіх зямельных угоддзяў, умацавала памешчыкаў памежных раёнаў у жаданні беззямельнага вызвалення сялян. Так, дваранства Віцебскай губерні стварыла камітэт для выпрацоўкі адпаведнага палажэння, але яго распрацоўка зацягнулася і не была даведзена да канца.

Адным са сродкаў рашэння сялянскага пытання было ўвядзенне з 1810 г. ваенных пасяленняў (ініцыятарам гэтай палітыкі быў А. Аракчэеў). Мэтай іх арганізацыі было стварэнне з сялян ізаляванай ваеннай касты, якая б забяспечвала сябе харчаваннем і фуражом і з’яўлялася б апорай ураду. Аднак вопыт іх стварэння ў Магілёўскай і Віцебскай губернях быў няўдалы. Яны не здзейснілі ніводнай з пастаўленых задач.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме Саслоўная палітыка расійскага ўрада.:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -