Эканамічная палітыка Часовага ўрада
Урадавая праграмма развіцця краіны мела наступны выгляд: 1) працяг вайны; 2) скліканне Устаноўчага сходу для вырашэння далейшага лёсу Расійскай дзяржавы і вырашэння аграрнага пытання; 3) вызначэнне палітыкі ў адносінах да рабочых, сялян і салдат.
Часоваму ўраду дасталася цяжкая эканамічная спадчына. Чыгуначны транспарт быў паралізаваны. Ваенныя выдаткі дасягнулі 30,5 млрд. руб. у год, што перавышала ў 10 разоў даваенны сярэднегадавы даход дзяржавы. Адначасова рабочыя патрабавалі ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння заработнай платы, устанаўлення свабоды прафесійных саюзаў і забастовак, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
Мерапрыемствы Часовага ўрада мелі палавінчаты характар, былі непаслядоўныя і праблем не вырашылі. Прадстаўнікамі Часовага Ўраду праводзілася далейшая мабілізацыя прамысловасці на патрэбы абароны. Аднак мерапрыемствы поспеху не мелі і з лета 1917 г. пачаўся стыхійны працэс канверсіі фабрык і заводаў. Прамысловая буржуазія выступіла супраць умяшання дзяржавы ў сферу вытворчасці і размеркавання эканамічных рэсурсаў.
Праводзілася палітыка рэгулявання цэн, барацьбы з дарагавізнай, спекуляцыяй і інфляцыяй. Аднак мерапрыемствы не мелі поспеху. 25 сакавіка 1917 г. была ўведзена дзяржаўная манаполія на хлебны гандаль пры адначасовым павышэнні цвёрдых цэн на ўсе віды хлебных вырабаў на 60-70%. З-за дрэннай каардынацыі і дысцыпліны хлебная манаполія правалілася, што прывяло да адмены спажывецкага рэгулявання і наступлення голаду.
Адначасова Часовы ўрад адклаў вырашэнне аграрнага пытання да склікання Ўстаноўчага сходу. Адначасова сяляне прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за недазволенае карыстанне памешчыцкімі зямлямі і беспарадкі. Падаўлялі сялянскія выступленні армейскія часці.
Мерапрыемствы Часовага ўраду не здолелі палепшыць сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне, больш таго, прывялі да рэвалюцыйнага выбуху восенню 1917 г.
Еще по теме Эканамічная палітыка Часовага ўрада:
- Саслоўная палітыка расійскага ўрада.
- § 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы XVIII - першай чвэрці XIX ст.
- § 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі
- § 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР з замежнымі краінамі
- § 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- Лекцыя 17. Заходняя Беларусь у складзепольскай дзяржавы ў 1921-1939 гг. Эканамічная і палітычная гісторыя. Культурнае развіццё
- Саслоўная палітыка,
- Канфесіянальная палітыка.
- § 2. Знешняя палітыка ВКЛ у XIV - сярэдзіне XVI стст.
- § 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні
- Канфесійная і нацыянальная палітыка.
- Урадавая палітыка ў галіне асветы.
- Палітыка французскіх улад на акупіраванай тэрыторыі.
- § 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі
- Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”