<<
>>

Палітыка французскіх улад на акупіраванай тэрыторыі.

Амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Але ўжо на пачатку вайны Напалеон вымушаны быў пакідаць значныя сілы ў гарнізонах, асабліва ў Вільні, Мінску, Віцебску.

Напалеонаўская армія разам з хворымі і дэзерцірамі страціла да 150 тыс. чалавек, у ёй пагоршылася дысцыпліна, шырока распаўсюдзілася марадзёрства.

Напалеон разлічваў, што значная частка літоўска-беларускай шляхты спадзявалася на аднаўленне пры яго дапамозе Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Каб яшчэ больш схіліць шляхту на свой бок, Напалеон распарадзіўся стварыць у захопленай Вільні Часовы ўрад пад назвай “Камісія Вялікага княства Літоўскага”. Дзейнасць Камісіі распаўсюджвалася на Віленскую,

Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць, якія былі ў хуткім часе ператвораны ў дэпартаменты з двайной (мясцовай і французскай) адміністрацыяй. Галоўныя пасады ў іх занялі французскія военачальнікі - інтэнданты. У склад Камісіі ВКЛ ўвайшлі мясцовыя землеўласнікі і палітычныя дзеячы: С. Солтан (старшыня), К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега, Ф. Ельскі, А. Патоцкі, Я. Снядзецкі. У яе функцыі ўваходзілі фінансавыя пытанні (збор падаткаў і размеркаванне бюджэтных сум), арганізацыя ўзброеных сіл, фарміраванне жандармерыі і суда. Вышэйшая ваенная ўлада ў княстве належала прызначанаму 8 ліпеня 1812 г. генерал-губернатару графу

Дзірку ван Гогендорпу, а ў кожным дэпартаменце дзейнічаў ваенны губернатар. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае, “польскае праўленне”. Неўзабаве Расійскі герб быў заменены на польскага белага арла.

Французскай арміі патрэбны былі салдаты і афіцэры, харчаванне, коні і фураж. Марыянетачны Часовы ўрад ВКЛ павінен быў перш за ўсе забяспечваць усім гэтым войскі Напалеона. Палякі заклікалі аднавіць Польскае каралеўства ў старых межах. Аднак Напалеон ухіляўся ад прамога адказу - ён не жадаў, каб паміж ім і Аляксандрам І паўставала непераадольная перашкода для заключэння міру. Да таго ж літоўска-беларуская шляхта не жадала аб’яднання з Польшчай, бо марыла аб стварэнні самастойнай дзяржавы. Менавіта таму Напалеон не далучыў тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага да герцагства Варшаўскага, праігнараваўшы просьбы польскага сейма.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме Палітыка французскіх улад на акупіраванай тэрыторыі.:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -