<<
>>

Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г.

Расійскае войска на заходняй мяжы імперыі складалася з трох армій і трох асобных карпусоў. Першая Заходняя армія на чале з ваенным міністрам М.Б. Барклаем дэ Толі (120,2 тыс. чалавек і 580 гармат) дыслацыравалася ў Віленскай губерні, па лініі Расоны - Ліда і прыкрывала пецярбургскі кірунак.

Другая Заходняя армія пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі П.І. Баграціёна (49,4 тыс. чалавек і 180 гармат) знаходзілася ў Гродзенскай губерні, паміж Нёманам і Бугам і засланяла маскоўскі напрамак. Трэцяя Заходняя армія на чале з генералам ад кавалерыі А.П. Тармасавым (44,2 тыс. чалавек і 168 гармат) была размешчана каля г. Луцка ў Валынскай губерні і закрывала кіеўскі напрамак. Акрамя таго, пад Рыгай знаходзіўся асобны корпус генерал-лейтэнанта І. Эсена (38,1 тыс. чалавек), каля Тарапца - рэзервовы корпус генерал-ад’ютанта Я. Мелера- Закамельскага (27,5 тыс. чалавек) і войскі генерал-лейтэнанта Ф. Эртэля (37,5 тыс. чалавек). Паводле плана, распрацаванага саветнікам Аляксандра І прускім генералам К. Фулем, рускія арміі былі размешчаны на фронце ў 600 км і аказаліся адарванымі адна ад другой на 100 - 200 км. Гэта стварала рэальную пагрозу разгрому іх паасобку, на што і разлічваў Напалеон.

У ноч на 12 чэрвеня 1812 г. пачалася пераправа войскаў Напалеона праз Нёман. Адразу быў заняты г. Коўна. Напалеон спадзяваўся разбіць рускія войскі ў прыгранічных раёнах і прымусіць Расію заключыць мір. На нарадзе ў Дрысенскім лагеры расійскае камандаванне прыняло рашэнне не ўступаць у рашаючую бітву да аб’яднання 1-й і 2-й армій у Віцебску. Армія М.Б. Барклая дэ Толі адыходзіла на Віцебск праз Вільню - Свянцяны - Дрысу - Полацк. Для прыкрыцця Пецярбургскага напрамку ў Дрысенскім лагеры быў пакінуты корпус П.Х. Вітгенштэйна. У асабліва цяжкім становішчы апынулася 2-я армія П.І. Баграціёна, якая адступала ў напрамку Ваўкавыск - Слонім - Навагрудак - Нясвіж - Магілёў. Яна страціла сувязі з асноўнымі рускімі войскамі і праследавалася французскай арміяй.

Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. 16 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. У той жа дзень сюды прыехаў Напалеон. У чэрвені - ліпені адбыліся жорсткія баі каля вёсак Вароны, Закрэўшчына, Гудзявічы Гродзенскай губерні, пад мястэчкамі Вішнева, Карэлічы Віленскай губерні; паблізу мястэчкаў Мір і Раманава Мінскай губерні, каля мястэчка Астроўна і вёскі Кукавячыны Віцебскай губерні, пад Клясціцамі каля Полацка. 15 ліпеня А.П. Тармасаў разбіў пад Кобрынам саксонскі корпус Ж. Рэнье і знішчыў больш за 6 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Аднак у ліпені 1812 г. злучыцца расійскім арміям у раёне Віцебска не атрымалася. Корпус Даву апярэдзіў рускую армію, заняў Магілёў і перагарадзіў ёй шлях каля вёскі Салтанаўка. Спроба рускіх войск прарвацца не ўдалася. Тады П.І Баграціён пераправіў армію праз Днепр каля Нова-Быхава і выратаваў яе ад разгрому. Чарговым пунктам сустрэчы рускіх армій быў прызначаны Смаленск.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г.:

  1. Ваенныя дзеянні ў Беларусі восенню 1812 г. 22 ліпеня 1812 г.
  2. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
  3. Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
  4. § 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна
  5. Адносіны розных слаёў насельніцтва Беларусі да падзей вайны 1812 г.
  6. § 6. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
  7. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
  8. ГЛАВА 3. АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ КАЛАБАРАЦЫЯНІСТАЎ
  9. АДМЕНА ПРЫГОННАГА ПРАВА I БУРЖУАЗНЫЙ РЭФОРМЫ HA ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
  10. § 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна- эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі
  11. СТАРАЖЫТНЫЯ ДЗЯРЖАВЫ HA ТЭРЫТОРЫІ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСІ. СТАРАЖЫТНАЕ ПРАВА Ў IX - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII ст.
  12. ТЭМА 8. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст. ВАЙНА 1812 ГОДА НА БЕЛАРУСІ
  13. Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі
  14. РАЗДЗЕЛ I. СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ ЭТНІЧНЫХ СУПОЛЬНАСЦЕЙ. СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН (ад старажытных часоў - да другой паловы ХІІІ ст.)
  15. 304 Эпоха Наполеона / Франция (1799—1812) Преобразование Европы Наполеоном 1812
  16. Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
  17. Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
  18. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
  19. Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
  20. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Давня історія України (до VI ст.) - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -