Ваенныя дзеянні ў Беларусі восенню 1812 г. 22 ліпеня 1812 г.
арміі Баграціёна і Барклая дэ Толі злучыліся пад Смаленскам. У пачатку жніўня адбылася Смаленская бітва, у якой Напалеон страціў больш за 14 тыс. чалавек. Пасля Смаленска рускую армію ўзначаліў М.І.
Кутузаў. Генеральная бітва адбылася 26 жніўня каля вёскі Барадзіно. На Барадзінскім полі супраць французаў актыўна змагаліся ўраджэнцы Беларусі. Так, сфарміраваныя на Віцебшчыне чатыры палкі 3-й пяхотнай дывізіі, абаранялі вядомыя Баграціёнавы флешы, а 24-я пяхотная дывізія, складзеная з ураджэнцаў Мінскай губерні, гераічна змагалася каля батарэі Раеўскага.Аднак Барадзінская бітва не прынесла перамогі ніводнаму з бакоў. М.І. Кутузаў дзеля далейшага захавання арміі пакінуў Маскву, якую хутка занялі французы. Не дачакаўшыся адказу Аляксандра І на прапановы аб міры, Напалеон у пачатку кастрычніка 1812 г. пачаў адступаць з Масквы па спустошанай Смаленскай дарозе. 7 кастрычніка 1812 г. рускія войскі вызвалілі Полацк, 26 кастрычніка - Віцебск, 4 лістапада - Мінск, 9 лістапада - Барысаў, 12 лістапада - Магілёў.
Завяршальны ўдар па французах быў нанесены рускімі войскамі ў лістападзе 1812 г. пры іх пераправе праз Бярэзіну, каля вёскі Студзёнка непадалёку ад Барысава. Тут загінула 20 тыс. іншаземных захопнікаў, 50 тыс. трапілі ў палон. Пасля гэтага напалеонаўская армія фактычна перастала існаваць. Галодныя і замёрзлыя салдаты кідалі зброю і натоўпамі рухаліся да Вільні. 23 лістапада ў Смаргоні Напалеон, даручыўшы камандаванне Мюрату, пакінуў армію і паехаў у Парыж.
Еще по теме Ваенныя дзеянні ў Беларусі восенню 1812 г. 22 ліпеня 1812 г.:
- Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г.
- 304 Эпоха Наполеона / Франция (1799—1812) Преобразование Европы Наполеоном 1812
- Адносіны розных слаёў насельніцтва Беларусі да падзей вайны 1812 г.
- ТЭМА 8. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст. ВАЙНА 1812 ГОДА НА БЕЛАРУСІ
- Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі
- Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
- Отечественная война 1812 г.
- Реализм толстого в изображении войны 1812 года в романе «Война и мир»
- ОТЕЧЕСТВЕННАЯ ВОЙНА 1812 ГОДА
- Беларусь і вайна 1812 года
- § 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- Русский поход Наполеона 1812/13Нац. восстание в Испании
- Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- РУССКО-ТУРЕЦКАЯ ВОЙНА (1806-1812 гг.) И ЗАКЛЮЧЕНИЕ БУХАРЕСТСКОГО И ГЮЛИСТАНСК0Г0 МИРА
- Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
- Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі