4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
«Дзіўная вайна».
Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе.
«Бітва за Англію».
Агрэсія Германіі на Балканах.
Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы.
Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам.
«Дзіўная вайна»
Пасля верасня 1939 г.
баявыя дзеянні паміж Германіяй, Англіяй і Францыяй былі прыпынены да вясны 1940 г. Дзе-нідзе на прасторах Атлантыкі адбываліся сутычкі паміж ваеннымі караблямі. Дзеянні авіяцыі бакоў не выходзілі за межы разведвальных палётаў. 8 месяцаў «дзіўнай вайны», бяздзеяння англа-французкіх і германскіх войск, скончыліся 10 мая 1940 г. Пачалося шырокамаштабнае наступленне вермахта на заходнім фронце.Гэты час заходнія краіны выкарыстоўвалі, каб паспрабаваць перанакіраваць германскую агрэсію супраць Савецкага Саюза.
З верасня 1939 г. па красавік 1940 г. адбылося каля 160 тайных сустрэч паміж прадстаўнікамі Германіі, Англіі і Францыі. Антысавецкая кампанія з боку Англіі і Францыі значна ўзмацнілася з правядзеннем Савецкім Саюзам жорсткай палітыкі ў адносінах да Прыбалтыкі і ў сувязі з савецка-фінскай вайной.
Гітлераўскае кіраўніцтва выкарыстала перыяд «дзіўнай вайны» для падрыхтоўкі ўзброеных сіл; выпуску новых узораў баявой тэхнікі і боепрыпасаў; для абучэння войск новым прыёмам вайны з улікам вопыту баявых дзеянняў у Польшчы. Актыўна праводзілася агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць у заходніх краінах. На стварэнне добрага іміджу нацызму і стварэнне «пятай калоны» Берлінам было выдаткавана звыш 250 млн. марак. «Псіхалагічная вайна» мела станоўчыя вынікі для нацыстаў. Колькасць прыхільнікаў Гітлера ў Францыі і Англіі была досыць вялікая.
Еще по теме 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы:
- Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- На мяжы з Германіяй
- Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- Міжнароднае становішча ў Еўропе напярэдадні вайны.
- Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- Арганізацыя абароны краіны
- Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай ССР
- 13Л. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- НКУС СССРіяго рэспубліканскія філіялы - важнейшы механізм умацавання рэжыму асабістай улады і станаўлення таталітарнай сістэмы ў краіне
- Лекцыя 21. Беларусь – незалежная дзяржава (1991-2003 гады). Пабудова Беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё краіны