Адміністрацыйны падзел.
Пасля далучэння да Расійскай імперыі на беларускія землі былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Так, паводле праведзенай у 1796 г. адміністрацыйнай рэформы ў Беларусі ствараліся губерні: Беларуская з губернскім горадам Віцебскам; Мінская з губернскім горадам Мінскам і Літоўская з губернскім горадам Вільняй.
У выніку новага адміністрацыйнага падзелу Расіі ў 1801 - 1802 гг. Беларуская губерня падзялілася на Магілёўскую і Віцебскую. Яны ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства (па 1856 г.). Літоўская губерня падзялілася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай губерняй Літоўскае (Віленскае) генерал-губернатарства (па 1912 г.). У час польскага паўстання 1830 - 1831 гг. і некаторы час пасля яго Мінская губерня мела статус генерал-губернатарства (1831 - 1834).
Генерал-губернатары з’яўляліся даверанымі асобамі імператара і надзяляліся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Выканаўчая ўлада ў губернях належала губернатарам, якія кіравалі праз канцылярыі ў складзе віцэ- губернатара, саветнікаў, пракурора, сакратароў і іншых чыноўнікаў. Як правіла, вышэйшыя пасады займалі чыноўнікі з рускіх, на іншыя чыноўніцкія пасады ў беларускіх губернях дапушчаліся мясцовыя ўраджэнцы. Толькі дваране- католікі, якія жадалі паступіць на дзяржаўную службу, павінны былі прайсці абавязковую 5-гадовую “стажыроўку” у вялікарасійскіх губернях.
Еще по теме Адміністрацыйны падзел.:
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.)
- Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
- Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
- Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі
- Лекцыя 6. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітай. Палітычная і эканамічная гісторыя ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў
- Органы мясцовага кіравання
- § 3. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР
- Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг.)
- § 3. Аднаўленне Беларускай ССР
- Утварэнне БССР. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі