<<
>>

Перыядызацыя Другой сусветнай вайны

Другая сусветная вайна цягнулася амаль шэсць год з 1 верасня 1939 года па 2 верасня 1945 года. У яе была ўцягнутая 61 дзяржава, у якіх пражывала больш за 80% насельніцтва планеты.

Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на большасці марскіх і акіянскіх прастораў. У гістарыяграфіі Другая сусветная вайна падзяляецца на пяць асноўных перыядаў:

Першы перыяд (1 верасня 1939 – 21 чэрвеня 1941 гг.) характарызуюцца актыўнай дзейнасцю Германіі ў Еўропе. Пад час яго германскія войскі пры дапамозе саюзнікаў захапілі амаль усю Еўропу. У азіяцкім рэгіёне Японія праводзіла агрэсіўную захопніцкую палітыку ў Кітаі пры неўмяшальніцтве вядучых краін рэгіёну – Вялікабрытаніі і ЗША;

Другі перыяд (22 чэрвеня 1941 – 18 лістапада 1942 гг.) характарызуецца пачаткам ваеннага супрацьстаяння Германіі і СССР, пад час якога планы «маланкавай вайны» правальваюцца. Пачынаецца Вялікая Айчынная вайны савецкага народа. Значна пашыраецца кола ўдзельнікаў вайны – да яе далучаюцца ЗША, якія зведалі агрэсіўны напад Японіі. Складваецца моцная антыгітлераўская кааліцыя;

Трэці перыяд (19 лістапада 1942 – 31 снежня 1943 гг.) – гэта карэнны пералом у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне. У выніку перамог СССР на ўсходнім фронце, ЗША ў Ціхім акіяне, Англіі і ЗША ў Афрыцы – адбываецца пераход стратэгічнай ініцыятывы да саюзнікаў;

Пад час чацвёртага перыяду (1 студзеня 1944 – 9 мая 1945 гг.) адбываецца поўны разгром германа-італьянскага блока, быў адчынены другі фронт (заходні) у Еўропе, капітулявала Германія. У гэты перыяд скончылася Перамогай Вялікая Айчынная вайна. Адначасова пачынае складвацца сістэма пасляваенных адносін паміж дзяржавамі свету;

У завяршальны пяты перыяд (9 мая – 2 верасня 1945 г.) адбываецца разгром імперыялістычнай Японіі, народы Азіі вызваляюцца ад японскіх акупантаў. Але адначасова, ўпершыню ў гісторыі, без усялякіх падставаў, супраць мірнага насельніцтва выкарыстоўваецца ядзерная зброя. І гэта робіць не краіна-агрэсар, а ЗША – адна з краін-пераможцаў. Такім антычалавечным фактам была завершана Другая сусветная вайна.

Перыядызацыя падзей вайны на Беларусі супадае з разгледжанай намі агульнай перыядызацыяй. Больш падрабязна выдзяляюць перыяды, звязаныя з акупацыяй, існаваннем акупацыйнай сістэмы і вызваленнем беларускай тэрыторыі. Асобныя перыядызацыі існуюць у дачыненні развіцця партызанкі і падполля, дзейнасці калабаранцкіх арганізацый і па некаторым іншым праблемам.

<< | >>
Источник: Вялікая Айчынная вайна. 2016

Еще по теме Перыядызацыя Другой сусветнай вайны:

  1. 1. Уводзіны. Гістарыяграфія, крыніцы. Перыядызацыя Другой сусветнай вайны.
  2. 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
  3. 2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
  4. § 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
  5. РАЗДЗЕЛ VIII. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.)
  6. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
  7. § 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
  8. Лекцыя 18. БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
  9. § 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
  10. 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
  11. ГЛАВА 1. ПЕРАДВАЕННЫ КРЫЗІС І ПАЧАТАК ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. УЗ’ЯДНАННЕ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР. ДАЛУЧЭННЕ ВІЛЕНШЧЫНЫ ДА ЛІТВЫ
  12. ТЭМА 18. БССР У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939–1945 гг.)
  13. Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
  14. 19. Другой язык или другой стиль?
  15. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
  16. 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -