<<
>>

9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта

Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне.

Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце.

Сталінградская і Курская бітвы.

Карэнны пералом у вайне.

Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту.

Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне

Паражэнне нямецка-фашысцкай арміі пад Масквой мела важныя палітычныя і стратэгічныя вынікі. Досыць хутка арганізацыйна аформілася антыгітлераўская кааліцыя, якая атрымала назву «Аб’яднаныя нацыі». Гэтыя дзяржавы абавязаліся супрацоўнічаць у вайне да поўнай перамогі. Такім чынам, тэатр ваенных дзеянняў пашыраліся на новыя часткі планеты.

Актыўныя баявыя дзеянні ў пачатку 1942 г. разгарнуліся на Ціхім акіяне. Японія акупіравала Малазію, Інданэзію, Філіпіны, Бірму, нанесла буйнае паражэнне англійскаму флоту ў Сіамскім заліве і англа-амерыканскаму флоту ў Яванскай аперацыі, захапіўшы панаванне на моры. Аднак ужо ў маі-чэрвені амерыканцы нанеслі паражэнне японскаму флоту ў Каралавым моры і каля вострава Мідуэй. Пры гэтым яны скарысталіся японскай тактыкай выкарыстання моцных авіянясучых груповак. Менавіта з гэтага часу галоўнай сілай на моры з’яўляецца авіяносец.

У Міжземным моры італа-германскаму флоту ўдалося ўстанавіць кантроль на шляхах, якія вялі ў Афрыку. У студзені-лютым 1942 г. італа-германскія войскі разграмілі брытанскія часці ў Лівіі і занялі Бенгазі. У Атлантычным акеане вельмі актыўна дзейнічалі германскія «ваўкі» – падводныя лодкі, якія тапілі англійскія і амерыканскія транспартныя судны, пагражалі зрывам марскіх камунікацый саюзнікаў. Германскі надводны флот і авіяцыя перабазіраваліся ў Нарвегію, перашкаджаючы руху паўночных канвояў у Савецкі Саюз, якія дастаўлялі грузы па праграме ленд-лізу ў СССР.

Аднак з вясны 1942 г. суадносіны сіл пачалі змяняцца на карысць антыгітлераўскай кааліцыі.

У Афрыцы італа-германскія войскі, у складзе 8 італьянскіх і 4 нямецкіх дывізій (з іх 4 танкавыя і 2 матарызаваныя), так і не здолеўшы захапіць сталіцу Егіпта Каір, перайшлі ў раёне Эль-Аламейна да абароны. А восенню 1942 г. англа-амерыканскіх войскі перайшлі ў наступленне. У канцы кастрычніка – пачатку лістапада 1942 г. 8-я брытанская армія, у склад якой уваходзілі англійскія, аўстралійскія, індыйскія, навазеландскія, паўднёва-афрыканскія, грэчаскія, французскія, польскія дывізіі і брыгады, у ходзе двухтыднёвых наступальных баёў зламала супраціўленне італа-нямецкіх войск пад Эль-Аламейнам, нанесла ім вялікія страты і выгнала з Егіпта. Гэтая перамога стала значнай падзеяй для заходніх саюзнікаў. Яна змяніла абставіны ў Паўночнай Афрыцы і на Міжземным моры на іх карысць. У час бітвы пад Эль-Аламейнам італьянцы і немцы страцілі 55 тыс. забітымі, параненымі і палоннымі, 320 танкаў і каля 1 тыс. гармат. Але гэта – не паваротны пункт у вайне, ці на словах У.Чэрчыля «паварот лёсу ў вайне».

8 лістапада 1942 г. амерыканска-англійскія войскі высадзіліся ў Паўночнай Афрыцы ў Марока. 13 мая 1943 г. італа-германскія войскі ў Тунісе капітуліравалі. Іх агульныя страты склалі больш за 300 тыс. салдат і афіцэраў, з іх 30 тыс. забітымі. Ваенныя дзеянні ў Паўночнай Афрыцы закончыліся.

У ліпені-жніўні 1943 г., калі ішла буйнейшая бітва на Курскай дузе, англа-амерыканскія войскі высадзіліся на востраве Сіцылія і авалодалі ім. 25 ліпеня 1943 г. фашысцкі рэжым у Італіі паў. З верасня яна заключыла перамір’е з саюзнікамі, а 13 кастрычніка 1943 г. Італія аб’явіла вайну Германіі.

<< | >>
Источник: Вялікая Айчынная вайна. 2016

Еще по теме 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта:

  1. 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
  2. § 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
  3. РАЗДЗЕЛ VIII. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.)
  4. Суадносіны груповак вермахта і Чырвонай Арміі на пачатак лета 1941 г.
  5. Рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі ў 1905-1907 гг.
  6. Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
  7. ТЭМА 12. ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ПАЧАТКУ XX СТ. РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПАДЗЕІ 1905-1907 гг. НА БЕЛАРУСІ
  8. 11. Савецкі тыл у гады вайны
  9. Лекцыя 12. Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларускіх земляў у пачатку ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на Беларусі
  10. Права ў гады вайны
  11. 5. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
  12. Вынікі і ўрокі вайны
  13. 1. Уводзіны. Гістарыяграфія, крыніцы. Перыядызацыя Другой сусветнай вайны.
  14. Пачатак Вялікай Айчынай вайны
  15. 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
  16. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
  17. Вынікі вайны для Беларусі.
  18. 2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
  19. ГЛАВА 1. ПЕРАДВАЕННЫ КРЫЗІС І ПАЧАТАК ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. УЗ’ЯДНАННЕ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР. ДАЛУЧЭННЕ ВІЛЕНШЧЫНЫ ДА ЛІТВЫ
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -