<<
>>

Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам

Ужо 21 ліпеня 1940 г. галоўнакамандуючы нямецкіх сухапутных сіл фельдмаршал Браўхіч атрымаў загад распрацаваць план вайны супраць Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 г. Гітлер падпісаў дырэктыву №21, больш вядомую пад назвай «план Барбаросса», якая была накіравана на хуткі разгром Савецкага Саюза.

Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Германіі разглядала СССР як праціўніка, які пераўзыходзіць вермахт па колькасці зброі, ваеннай тэхнікі і колькасці салдат. Але ў якасных адносінах немцы былі перакананы ў значнай сваёй перавазе.

Падрыхтоўка да вайны з СССР складалася з стандартнага пераліку мерапрыемстваў, гэта ўдасканаленне ўзброеных сіл і ваеннай вытворчасці, актывізацыя дыпламатычнай дзейнасці, узмацненне ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва.

У лютым-чэрвені 1941 г. на Усход былі перакінуты асноўная колькасць сухапутных войск і авіяцыі, створаны наступальныя групоўкі, распрацоўваліся пытанні ўзаемадзеяння розных родаў войск і сілаў вермахта з арміямі саюзнікаў. Асаблівая ўвага надавалася мабільнасці войскаў – доля танкавых і матарызаваных частак павялічылася да 18%. Значна выраслі рэзервы галоўнага камандавання. На ўзбраенне вермахта прыходзіла шмат новай тэхнікі, асабліва наступальных яе відаў. Павялічвалася колькасць супрацьтанкавых сродкаў у войсках. Важная роля адводзілася разведцы – паветраныя сілы люфтвафэ на 17% былі скамплектаваныя з разведвальных самалётаў. Чырвоная Армія лічылася «роўным праціўнікам».

Бліжэйшымі мэтамі вермахта лічылася знішчэнне асноўных сілаў Чырвонай Арміі ў заходняй частцы СССР, потым хуткімі клінападобнымі прарывамі танкавых частак акружыць іншыя баяздольныя часткі – каб недапусціць іх адыходу ў глыб тэрыторыі. Канчатковай мэтай з’яўляўся выхад вермахта на лінію Архангельск-Волга-Астрахань. Пры гэтым, важны прамысловы ўральскі рэгіён хоць і быў пакінуты СССР, але яго дзейнасць паралізавалася бамбардзіроўкамі люфтвафэ.

Гэтыя планы атрымалі назву – «бліцкрыг», ці маланкавая вайна. Сапраўды, тэрмін разгрому СССР вагаўся ад 8 да 16 тыдняў – і ніяк не больш.

Што датычыцца прамысловай палітыкі Германіі, то акупацыя краін Заходняй Еўропы дазволіла ёй значна ўзмацніць свой ваенна-эканамічны патэнцыял. У распараджэнні германскага ВПК аказалася вытворчыя магутнасці акупаванай часткі Францыі а гэта 97% чыгуну і 94% сталі, 79% здабычы вугалю, 100% жалезнай руды краіны. Магутнасці металургічнай прамысловасці Рэйху павялічыліся на 13-15 млн тон. На прадпрыемствах Рэйху працавала больш за 1 млн. замежных рабочых і ваеннапалонных. Германія назапасіла значныя запасы стратэгічных відаў сыравіны – каляровых металаў і нафтапрадуктаў. Акрамя невялікіх асабістых нафтавых рэсурсаў выкарыстоўвалася нафту Румыніі, Аўстрыі, Венгрыі, Польшы; у Францыі было захоплена 8,8 млн. тон паліва.

Наогул, у сістэме ВПК на маі 1941 г. колькасць працоўных дасягнула 5,5 млн. чалавек. У 1940 г. прамысловасць Германіі дала вермахту 10250 самалётаў, 2200 танкаў і бронемашын, 5900 гармат, каля 1352 тыс. вінтовак, 171 тыс. кулямётаў і аўтаматаў. Перадавая аўтамабільная прамысловасць забяспечвала высокую ступень матарызацыі і манеўранасці ўзброеных сіл. Паскорана будаваліся чыгуначныя дарогі, аўтастрады, аб’екты ваеннай інфраструктуры – палігоны, казармы, аэрадромы. На тэрыторыі Польшчы іх было пабудавана да мая 1941 г. 100, а на тэрыторыі Германіі – 250. Мадэрнізаваліся арміі ваеннай інфраструктуры ў Фінляндыі, Румыніі і Венгрыі.

Значна павялічылася лічбавая колькасць вермахта. З лета 1940 г. пачалося фарміраванне 40 новых дывізій, якія перадыслацыраваліся на Усход, у тым ліку ў Румынію і Нарвегію, узмацнялася ўзбраенне армій саюзнікаў.

На плануемым тэатры баявых дзеянняў немцы стварылі шырокую разведвальную сетку. Склалася вельмі напружанае становішча на дзяржаўнай граніцы. Толькі на ўчастку 17-га Брэсцкага пагранатрада (працягам у 180 км) у 1940 г. было затрымана 1242 варожых лазутчыкаў і дыверсантаў.

Многія агенты здолелі стварыць на тэрыторыі БССР свае дыверсійныя цэнтры.

Ужо 30 сакавіка 1941 г. працэс падрыхтоўкі нападу на СССР прыняў няўхільны характар. На нарадзе каманднага саставу вермахта Гітлер падкрэсліў неабмежаваныя паўнамоцтвы германскіх вайскоўцаў у адносінах да грамадзянскага насельніцтва. Былі канчаткова адобраныя планы, якія ўтрымлівалі галоўныя накірункі гаспадарчага выкарыстоўвання захопленых тэрыторый. Гэтыя планы прадугледжвалі галодную смерць дзесяткам мільёнаў савецкіх грамадзян – так званае «радыкальнае скарачэнне карэннага насельніцтва шляхам запланаванага голаду і насільнага высялення».

Актыўныя дзеянні прадпрымаліся на дыпламатычным накірунку. 27 верасня 1940 г. у Берліне быў падпісаны пакт паміж Германіяй, Італіяй і Японіяй, згодна з якім свет падзяляўся паміж гэтымі краінамі. Каб заспакоіць Маскву і замаскіраваць антысавецкі характар дамоўленасцей, у лістападзе 1940 г. Гітлер «прапановаў» СССР далучыцца да пакту, пры гэтым Маскве абяцаліся тэрыторыі Персідскага заліву, Індыя і рэгіён Бліжняга Усходу. Але сам Гітлер не лічыў гэтыя прапановы сур’ёзнымі, і Сталін так сама гэта вельмі добра разумеў.

Але Маскву вельмі турбавала верагоднасць весці вайну на два франты – з Германіяй і Японіяй. Японія так сама не была падрыхтаваная да актыўных дзеянняў па некалькім накірункам. У верасні 1940 г. яна захапіла Паўночны Індакітай і пашырала экспансію на Поўдні. Таму Масква выкарыстала гэтую асаблівасць японскага становішча і 13 красавіка 1941 г. у Маскве тэрмінам на 5 год было падпісана пагадненне аб нейтралітэце паміж СССР і Японіяй. Тым не менш, 2 ліпеня 1941 г. у праграме нацыянальнай палітыкі Японіі прапісваецца магчымасць вырашэння так званай «паўночнай праблемы» пры станоўчым развіцці германа-савецкай вайны.

Псіхалагічная вайна Германіі супраць насельніцтва СССР была амаль безвыніковай. Тут нацызм сутыкнуўся з вельмі моцнай камуністычнай ідэалогіяй, якая не дазволіла пранікнуць на савецкую тэрыторыю ідэям нацызму і такім чынам стварыць «пятую калону».

Асаблівую цікавасць мае загад па вермахту «Аб камісарах» ад 6 чэрвеня 1941 г. Ім прадугледжвалася бязлітаснае знішчэнне палітычнага кіраўніцтва Чырвонай Арміі. Менавіта гэты загад яшчэ падкрэслівае ідэалагічную сутнасць вайны нацыскай Германіі супраць СССР. Менавіта носьбіты камуністычнай ідэалогіі з’яўляюцца галоўнымі ворагамі Германскай дзяржавы, якая ўвасабляе сабой будаўніка «новага свету». І канкурэнты – а камуністычная ідэалогія так сама прапаноўвала будаўніцтва новага свету – падлягалі фізічнаму знішчэнню. Формы мірнай палемікі паміж ідэалогіямі нацызм не прызнаваў.

Вынікі: на працягу 1940 г. – пачатку 1941 г. уся дзейнасць Германіі зводзілася да падрыхтоўкі нападу на СССР. Перамога над Францыяй патрабавалася Гітлеру для забеспячэння тылоў і выкарыстання захопленых прадпрыемстваў на карысць ВПК Рэйху. Тое ж датычыцца і агрэсіі на Балканах. СССР быў галоўнай перашкодай нацыскай Германіі на шляху да сусветнага панавання. Дзякуючы праведзенай паскоранай індустрыялізацыі СССР становіцца адной з самых прамысловаразвітых краін свету. На прамысловай моцы базіруецца яго ваенная магутнасць. Але Савецкі Саюз – гэта яшчэ і смяротны ідэалагічны вораг, бо камуністычная ідэалогія так сама прапаноўвае варыянт будаўніцтва свету. Але прынцыпы будаўніцтва камуністычнага грамадства карэнным чынам супярэчаць нормам нацызму. Менавіта з гэтай нагоды пад час падрыхтоўкі вайны акрэсліваецца антычалавечы характар палітыкі нацызму на плануемых да захопу тэрыторыях.

<< | >>
Источник: Вялікая Айчынная вайна. 2016

Еще по теме Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -