Вынікі і ўрокі вайны
Вайна, якую распачала нацысцкая Германія супраць Савецкага Саюза, не была звычайнай вайной нават па самым жорсткім паняццям новага XIX стагоддзя. Гэта была вайна на знішчэнне цэлых народаў, у тым ліку ўсходнеславянскіх, якія на той час будавалі сацыялістычнае грамадства.
Метады гэтай вайны прынцыпова адрозніваліся ад метадаў, якія выкарыстоўваліся немцамі ў заходнееўрапейскіх ваенных кампаніях. Па сутнасці гітлераўскае кіраўніцтва паставіла перад нашай краінай пытанне аб жыцці і смерці, і ў выніку атрымала адказ усіх народаў Савецкага Саюза ў форме Вялікай Перамогі.Пад час вайны шмат памылак дапусціла кіраўніцтва СССР, і асабліва асабіста І.Сталін і вышэйшы генералітэт. Але гэта было наша кіраўніцтва, а як вядома, народ мае тых кіраўнікоў, якіх заслугоўвае, і нашы народы атрымалі Перамогу так, як маглі. Пасляваенная савецкая прапаганда перамогу прысудзіла выключна перавагам сацыялістычнага строю, але гэта не зусім так. Калі вырашаецца пытанне аб існаванні цэлых народаў, менавіта імкненне народаў да выжывання становіцца галоўным і рашаючым фактарам жыццяздольнасці краіны. Толькі разам, аб’яднаўшыся, народы СССР здолелі супрацьстаяць агрэсіі паловы Еўропы.
Фактарам перамогі з’яўляецца так сама масавы гераізм, які засноўваўся на самаахвяраванні асобы дзеля агульнай перамогі. Нездарма ў Чырвонай Арміі больш 200 разоў паўтарылі подзвіг А.Матросава, масавай з’явай было выкарыстанне ў паветраных баях тараннага ўдару. 561 лётчык выкарыстаў яго як апошні сродак. У той жа час нямецкія асы і простыя лётчыкі нават над Берлінам не рызыкавалі тараніць савецкія самалёты.
Вайна паказала, што савецкі салдат можа прайсці баявую падрыхтоўку прама на полі бою і пераўзысці свайго ворага, не гледзячы на езуіцкую дзейнасць «асабовых аддзелаў». Савецкі салдат – паняцце шматнацыянальная. Зоркі Герояў Савецкага Саюза атрымалі сотні і дзесяткі прадстаўнікоў дзесяткаў нацый і нацыянальнасцяў адной краіны. Гэта рускія, якуты, украінцы і абхазы, беларусы і літоўцы, татары і карэлы, яўрэі і эстонцы і г.д.
Вялікая Айчынная вайна з’яўлялася толькі часткай вялікай, глабальнай Другой сусветнай вайны, якая адбілася на жыцці больш за 75% насельніцтва планеты. Вайна паказала, як лёгка яна можа пачацца, і як цяжка яе спыніць. Больш адказнасці патрабавалася ад вядучых краін свету ў правядзенні сваёй знешняй і ўнутранай палітыкі.
Еще по теме Вынікі і ўрокі вайны:
- Вынікі вайны для Беларусі.
- § 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
- РАЗДЗЕЛ VIII. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.)
- § 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі
- Полацкі царкоўны сабор і яго вынікі.
- § 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- 8Л. Сацыяльна-палітычныя вынікі ўключэння Беларусі ў склад Расійскай Імперыі
- 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- Права ў гады вайны
- 5. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- Пачатак Вялікай Айчынай вайны
- 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам