<<
>>

Полацкі царкоўны сабор і яго вынікі.

У 1827 - 1830 гг. праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на рэфармаванне уніяцкай царквы і збліжэнне яе з праваслаўнай. Была створана асобная грэка-уніяцкая калегія, чатыры уніяцкія епархіі рэарганізаваны ў Беларускую і Літоўскую.

У практыцы богаслужэння прадугледжвалася выкарыстоўваць мясцовы дыялект . У аснову адукацыі дзяцей уніятаў была пакладзена праваслаўная сістэма навучання. У Віленскую каталіцкую семінарыю забаранялася прымаць уніятаў. Для іх у 1828 г. была створана асобная семінарыя ў Жыровічах (каля Слоніма).

Польскае паўстанне 1830 - 1831 гг. вызначыла лёс уніяцкай царквы. У 1836г. ствараецца Сакрэтны камітэт па уніяцкіх справах. У студзені 1837г. кіраванне уніяцкай царквой пераходзіць да Свяцейшага Сінода. У лютым 1838 г. памёр уніяцкі мітрапаліт І. Булгак, які быў апошняй перашкодай у справе скасавання уніі. Грэка-уніяцкую калегію ўзначаліў літоўскі епіскап І. Сямашка, які разам з епіскапамі В. Лужынскім і А. Зубко падтрымлівалі ідэю ліквідацыі уніяцтва. 12 лютага 1839 г. ў Полацку ў прысутнасці вышэйшага уніяцкага духавенства быў падпісаны “Саборны Акт" з просьбай на вышэйшае імя аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай. Да прашэння быў прыкладзены спіс 1 305 свяшчэннікаў, якія падтрымалі аб’яднанне. “Сінадальны ўчынак” зацвердзіў Мікалай І. Усяго ў 1839 г. да праваслаўнай царквы далучылася каля 1,5 млн. вернікаў.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме Полацкі царкоўны сабор і яго вынікі.:

  1. Берасцейская царкоўная ўнія
  2. Феадальнае права і яго характарыстыка
  3. Вынікі вайны для Беларусі.
  4. § 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
  5. Вынікі і ўрокі вайны
  6. § 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
  7. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
  8. 8Л. Сацыяльна-палітычныя вынікі ўключэння Беларусі ў склад Расійскай Імперыі
  9. § 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі
  10. РАЗДЗЕЛ ІІ. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ І РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫМ І КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII - першая палова XVI стст.)
  11. § 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава- паншчыннам гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
  12. Польскія і расійскія дваранскія рэвалюцыянеры ў Беларусі.
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -