Змяненні палітыкі ў галіне асветы.
З ўступленнем на прастол імператара Мікалая І у Расіі пачалося рэфармаванне сістэмы асветы. У аснову народнай асветы быў пакладзены прынцып строгай саслоўнасці. Іэта адлюстроўваў выдадзены ў 1828 г.
“Статут навучальных устаноў". Згодна з ім пачатковая і сярэдняя адукацыя падзялялася на тры катэгорыі: для дзяцей ніжэйшага саслоўя (сялян) прызначаліся аднакласныя прыходскія вучылішчы з элементарнай праграмай навучання; для сярэдняга саслоўя - трохкласныя вучылішчы з больш шырокай праграмай пачатковага навучання; для дзяцей дваран і чыноўнікаў уводзіліся сямікласныя гімназіі, заканчэнне якіх давала права для паступлення ва універсітэты. Статут ліквідаваў пераемную сувязь паміж ступенямі. Такім чынам, узровень адукацыі павінен быў адпавядаць сацыяльнаму становішчу вучня. Згодна з новым палажэннем аб навучальных акругах (1835 г.) яны выключаліся з-пад улады універсітэтаў, істотна пашыраліся правы папячыцеляў навучальных акруг.У поўнай адпаведнасці з палажэннем “Статута” 1828 г. была створана Беларуская навучальная акруга (1829 г.). Дадатковыя палажэнні Статута 1828 г. так тлумачылі мэту стварэння акругі: “неабходнасць навучання юнакоў у адпаведнасці з асаблівасцямі Беларусі” і прадпісвалі “навучаць роднай мове”. У новую навучальную акругу ўвайшлі Віцебская, Магілёўская, а ў 1831 г. - і Мінская губерні.
Пасля паўстання 1830 - 1831 гг. апекуну Беларускай навучальнай акругі рэкамендавалася найхутчэй перайсці да выкладання ў свецкіх вучылішчах усіх прадметаў на рускай мове ў мэтах збліжэння тутэйшых жыхароў з “прыроднымі рускімі”. У маі 1832 г. у сувязі з закрыццём Віленскага універсітэта была ліквідавана Віленская навучальная акруга. Навучальныя ўстановы Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці ўвайшлі ў склад Беларускай навучальнай акругі. Цэнтр навучальнай акругі знаходзіўся ў Віцебску, яго папячыцелямі былі вядомы матэматык Р.І.
Карташэўскі (1829 - 1835 гг.) і былы дырэктар вучылішчаў Закаўказскай вобласці і Тыфліскага шляхецкага пансіёна Е.А. Грубер (1836 - 1850 гг.).Замест закрытага Віленскага універсітэта планавалася адкрыць у Оршы вышэйшае вучылішча для дзяцей дваран з далейшым яго пераўтварэннем у вышэйшую навучальную ўстанову. Але ў ходзе паўстання пачатая справа была спынена. Асігнаваныя для гэтага грошы былі пераведзены ў Кіеў на будаўніцтва універсітэта Святога Уладзіміра.
Дзеля абмежавання польскага ўплыву польская мова была выключана з праграм адукацыі. Толькі ў заходніх губернях акругі яна вывучалася як асобны прадмет па скарочанай праграме. У мясцовых школах забаранялася выкладаць выпускнікам Віленскага універсітэта. Падрыхтоўку выкладчыкаў для Беларусі пачала весці настаўніцкая семінарыя, створаная ў 1834 г. у Віцебску.
Важнай падзеяй у галіне асветы на Беларусі было адкрыццё ў 1840 г. Горы- Горацкай земляробчай школы, пераўтворанай у 1848 г. ў земляробчы інстытут. На пачатку 60-х гг. усяго на Беларусі налічвалася 567 навучальных устаноў усіх тыпаў, у тым ліку адно вышэйшае, 12 сярэдніх, 21 духоўнае вучылішча, звыш 400 пачатковых школ.
Адметнай рысай сістэмы асветы ў беларускіх губернях стала пашырэнне ваенна-вучэбных устаноў. Калі ў эпоху Аляксандра І, яны былі прадстаўлены юнкерскімі вучылішчамі ў Бабруйску, Дзінабургу і Магілёве, то пры Мікалаі І дадаткова адкрыліся кадэцкія карпусы ў Полацку (1835 г.) і Брэсце (1842 г.). Расійскім урадам яны разглядаліся як сродак выхавання дваранства ў духу вернасці самадзяржаўю і таму напалову камплектаваліся з дваранства беларускіх губерняў.
Супраць міфа беларускай савецкай гістарыяграфіі аб “забароне” расійскім урадам назваў “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія губерні”, беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. У беларускай савецкай гістарыяграфіі, а таксама ў публікацыях апошніх дзесяцігоддзяў шырока выкарыстаны тэзісы аб т. зв. “забароне” Мікалаем I назваў “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія губерні”, аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова.
Ля вытокаў гэтых тэзісаў знаходзіліся складальнікі 2-га тома дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі акадэмік М. М. Нікольскі, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР Д.А. Дудкоў, І.Ф. Лочмель і інш. Яны, перадрукоўваючы ўказ ад 18 ліпеня 1840 г. з “Хронологнческого указателя указов н правнтельственных распоряженнйна што зроблена адпаведная спасылка, замянілі яго назву: замест “Об ^менован^^ губерн^й Белорусск^х н Лгоовскго, каждою отдельно: Вгоебскою, Могнлевскою, Вкленскою ^ Гродненскою” па палітыка- ідэалагічных матывах назвалі гэты дакумент так: “Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва” (гл.: Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772 - 1903). Мн.: Выдавецтва АН БССР, 1940. Т. 2. С. 369). Аналагічным чынам зрабілі і складальнікі 4-га тома зборніка дакументаў і матэрыялаў “Белоруссня в эпоху феодалнзма”, якія далі такі загаловак указу ад 18 ліпеня 1840 г.: “Указ Сената о запреш,еннн употребленго терм^нов “Белоруссня ^ Лшва” (гл.: Белоруссго в эпоху феодалгома. Мн., 1979. Т. 4.С. 131).
Каб высветліць, аб чым ідзе размова ва ўказе ад 18 ліпеня 1840 г., прывядзём яго цалкам.
“1840. 18 нюля. Сенатскнй, по Высочайшему повеленню.
Об ^менован^^ губерн^й Белорусскнх ^ Лшовскго, каждою отдельно: Внтебскою, Могалевскою, Вкленскою ^ Гродненскою.
Правнтельствуюшдй Сенат слушал^ предложенго управляюшего Мнннстерством Юстнпнн, что управляюшдй делам^ Комнтета Мннготров, по поручен^ю оного, отношеннем от 26 м^нувшего ^юня сообшдл ему, что по случаю внесення по высочайшему предп^сан^ю проекта указа, в котором упомнналнсь губерн^^ Белорусскня ^ Лшовскго под с^м^ нанменованнямн, государь ^мператор, зачеркнув названго Белорусскнх ^ Лшовскго, говолкл пргоазать перепнсать указ с по^менованшм губерн^й, каждой отдельно, Внтебскою, Могалевскою, Вкленскою н Гродненскою; пр^ чем последовало собственноручное высочайшее повеленго: “Правкла сего держаться н впредь, нгоогда ^наче не пропнсывая как по^менно губерн^Ю. О таковом высочайшем повелен^^ он, управляюшдй М^нготерством Юстац^ш предлагает
Правшельствуюшему Сенату. Пргоазалш (послать куда следует указы)” (гл.: Хронолог^ческ^й указатель указов н правгоельственных распоряжен^й по губернгом Западной Росснн, Белорусс^^ ^ Малоросс^^ за 240 лет, с 1652 по 1892 год.
Составнтель С.Ф. Рубннштейн. Внльна, 1894. С. 495).Па-першае, у гэтым указе не названа Мінская губерня. I гэта невыпадкова. Як відаць з царскіх указаў і ўрадавых распараджэнняў, да ліку беларускіх губерняў адносіліся Магілёўская і Віцебская губерні, а да літоўскіх - Віленская і Гродзенская. Мінская губерня ні да беларускіх, ні да літоўскіх губерняў не адносілася. Так, 11 кастрычніка 1821 г. былі “высочайше” зацверджаны правілы “О взысканнн недонмок в губерннях Белорусскнх, Лнтовскнх, Мннской, Кневской, Волынской, Подольской н Белостокской областн”.
Па-другое, у гэтым указе няма ні слова аб забароне ўжываць назвы “Беларусь” і “Літва”. Размова ў ім ідзе толькі аб упарадкаванні дзяржаўнага справаводства, што бачна з далейшых парскіх загадаў і ўрадавых распараджэнняў. Так, 3 снежня 1840 г., праз 4 месяцы пасля т.зв. “забароны”, з’явіўся “нменный, обьявленный обер-прокурором Святейшего Сннода” указ “О введеннн Белоруско-Лнтовской духовной коллега^ в однн разряд с конторам^ Сннода по предмету определен^я на службу молодых людей дворянского про^схожден^я нлн прдобревшж право на классные чнны”. 28 лютага 1856 г. было абнародавана “Высочайше утвержденное положенш комнтета м^нштров о выдаче безденежных паспартов жнтелям некоторых Западных ^ Белорусскнх губерн^й для отлучек на заработкн”, 19 лютага 1861 г. - “Высочайше утвержденное местное положенш об устройстве крестьян, водворенных на помеіпнчьнх землях в губерн^ях Велжоросс^йск^х, Новоросодйскж ^ Белорусск^х” і г. д. Можна назваць больш за 10 урадавых распараджэнняў, выдадзеных у 40 - 80-я гады XIX ст., у якіх ужываецца назва “беларускія і літоўскія губерні”.
Па-трэцяе, тэрміны “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія губерні” ўжывалі ў сваіх запісках, справаздачах і іншых дакументах расійскія чыноўнікі. Так, віленскі генерал-губернатар У.І. Назімаў пісаў 14 лютага 1862 г. аб тым, што “вслед за высоч. Маннфестом (19 лютага 1861 г. аб адмене прыгоннага права) в пределах Царства Польского, Лнтовскнх, Белорусскнх н некоторых другнх западных губерннях возннклн беспорядкн...”.
Па-чацвёртае, у тыя гады, калі быццам бы дзейнічаў указ аб забароне тэрмінаў “Беларусь”, “беларускія”, існавала Беларуская навучальная акруга. Яна была створана ў 1829 г. для арганізацыі і кіравання навучальнымі ўстановамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, кіраўніцтва якімі да гэтага часу ажыццяўляла Пецярбургская навучальная акруга. З закрыццём Віленскага універсітэта ўсе падначаленыя яму вучылішчы былі далучаны да Беларускай навучальнай акругі. 20 мая 1850 г. была адноўлена Віленская навучальная акруга. Віцебская і Магілёўская губерні спачатку былі далучаны да Пецярбургскай навучальнай акругі, а 7 кастрычніка 1864 г. - да Віленскай навучальнай акругі.
Па-пятае, малавядомым фактам гісторыі з’яўляецца існаванне ў расійскай арміі 7-га гусарскага Беларускага палка імя імператара Аляксандра I. Полк удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1806 - 1812, 1828 - 1829, 1877 - 1878 гг., Айчыннай вайне 1812 г., Крымскай вайне 1853 - 1856 гг., у падаўленні паўстання 1830 - 1831 гг.
Па-шостае, у друкарнях Пецярбурга, Масквы, Мінска, Вільні і іншых гарадоў Расійскай імперыі выдаваліся кніжкі, брашуры, артыкулы з назвамі “Беларусь”, “беларускі”. Паводле няпоўных падлікаў доктара гістарычных навук А.П. Ігнаценкі, з 1841 па 1917 г. было выдадзена каля 190 такіх кніг і брашур. Гэта сведчыць аб тым, што ніякай афіцыйнай забароны тэрмінаў “Беларусь”, “беларускі” не існавала.
Па-сёмае, многія навукоўцы і пісьменнікі сцвярджаюць, што пасля забароны тэрмінаў “Беларусь” і “Літва” было ўведзена “невыразнае штучнае найменне” “Паўночна-Заходні край”, “Заходні край”. Але гэта яўная недарэчнасць або свядомая фальсіфікацыя гісторыі. Заходнія губерні, Заходні край, Заходняя паласа Расіі - гэта тэрыторыя Украіны, Беларусі і Літвы (Кіеўская, Валынская, Падольская, Магілёўская, Віцебская, Мінская, Віленская, Гродзенская губерні і Беластоцкая вобласць). Паўднёва-Заходні край - гэта тэрыторыя Украіны, Паўночна-Заходні край - тэрыторыя тагачаснай Літвы, як яе тады разумелі (сучасная Літва і Заходняя Беларусь).
Указ ад 18 снежня 1842 г. “О преобразованнн Северо-Западных губерн^й” сведчыць аб тым, што Паўночна-Заходні край - гэта тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў. Але 22 снежня 1870 г. быў абвешчаны новы ўказ “Об нзьятнн М^нской губерн^^ го веденго главного управленго Северо-Западным краем”. Гэта дае падставу лічыць, што Мінская губерня была аднесена да беларускіх губерняў Беларускага краю (разам з Віцебскай і Магілёўскай губернямі).Можна прывесці шмат іншых дакументаў, у якіх размяжоўваюцца паняцці “Беларускія губерні”, “Беларускі край” і “Паўночна-Заходнія губерні”,
“Паўночна-Заходні край”. Напрыклад, 12 чэрвеня 1893 г. з’явілася
“Распоряженне, обьявленное Правш'ельствуюшему Сенату мнннстром внутренн^х дел. Об утвержден^^ формы выкупного акта на участкн землн, выкупаемые русск^м^ арендаторам^ православного нсповедання, водворенным^ на владельческго землях в губерннях Северо-Западных ^ Белорусск^х до 19 февраля 1861 г.”. З цягам часу тэрмін “Паўночна-Заходні край” пачаў распаўсюджвацца на ўсе 6 беларуска-літоўскіх губерняў. Аднак тэрміны “Беларусь” і “беларускі” ніколі не забараняліся і не выключаліся з дзяржаўнага і афіцыйнага ўжывання, бо яны разам з назвамі “Велікаросія”, “велікароскі”, “Маларосія”, “малароскі”, маючы адзіны корань “рос”, служылі для самадзяржаўя пацвярджэннем яго тэорыі “о трёх племенах еднного русского народа”.
Па-восьмае, гістарычнай навуцы невядомы царскі ўказ ці ўрадавае распараджэнне аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. Наадварот, кнігі на беларускай мове выдаваліся ў друкарнях Расійскай імперыі, асабліва ў другой палове XIX - пачатку XX ст.