<<
>>

8Л. Сацыяльна-палітычныя вынікі ўключэння Беларусі ў склад Расійскай Імперыі

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай спыніла сваё існаванне адна з самых буйных дзяржаў Еўропы. Каля 3 млн чалавек, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі, апынуліся ў складзе Расійскай Імперыі.

Гэта падзея, безумоўна, адбілася на эканамічным, грамадска-палітычным і культурным раз- віцці беларускага народа.

У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. Яе прававое становішча пачало вызна- чацца "Жалованной грамотой дворянству" 1785 г. Гэта азначала, што за шляхтай, пры ўмове прынясення прысягі на вер- насць Pacii, у поўнай меры захоўваліся ўсе правы i прывілеі дваранскага саслоўя, у тым ліку і галоўная з іх - права ўласнасці на зямлю і прыгонных сялян.

Паводле распараджэння Мікалая I на далучаных да Pacii беларускіх землях пачаўся разгляд правоў шляхты на дваран- скую годнасць. У сувязі з гэтым у 1831 г. быў выдадзены указ "О разборе шляхты в западных губерниях и об устройстве сего рода людей". У названым нарматыўным акце ад- значалася, што калі шляхціц дакументальна дакажа сваё шляхецтва, то за ім захаваюцца ўсе правы і перавагі, якія былі дараваны дваранству імперыі.

Каб не дапусціць распаўсюджвання ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі, стварыць сабе апору ў захопленым краі і задаволіць жаданні расійскага дваранства і чы- ноўніцтва, царызм праводзіў на Беларусі палітыку насаджэн- ня рускага землеўладання, пашырэння памешчыцкага секта- pa. Прыватнай маёмасцю расійскіх землеўладальнікаў стана-

віліся сяляне былых каралеўскіх эканомій і старостваў, кан- фіскаваных маёнткаў свецкіх і царкоўных феадалаў, якія эмігрыравалі за мяжу ці выступілі супраць новай улады. Уся- го на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і Павел I падаравалі расійскім саноўнікам больш за 200 тыс. рэвізскіх (муж- чынскіх) душ. Вынікам такой палітыкі стала рэзкае скара- чэнне колькасці дзяржаўных сялян на Беларусі (прыкладна ў 3 разы)'.

Пашыраючы памешчыцкае землеўладанне за кошт дзяржаўных маёнткаў, царызм непазбежна асуджаў сялян на пагаршэнне іх прававога і маёмаснага стану. Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася таксама па прычыне запісу за землеўласнікамі часткі былых прывілеяваных і ад- носна свабодных катэгорый сельскага насельніцтва (зямянаў, панцырных баяр, "вольных" людзей і інш.).

V Ha Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гара- ды, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў,

пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога кіравання па-

2

водле "Жалованной грамоты городам" 1785 г.

Мяшчане беларускіх гарадоў пасля далучэння да Pacii

пазбаўляліся часткі сваіх правоў і павінны былі плаціць па-

. . . .3

душныя падаткі, выконваць рэкруцкую i іншыя павіннасці . Большую частку гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі- майстры, падмайстры і іх вучні, якія аб'ядноўваліся ў цэхі. Прывілеяванымі жыхарамі ў гарадах былі купцы першай і другой гільдый і фабрыканты .

Жыхары шэрага мястэчак не атрымалі правоў гараджан. Яны прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыват-

Гл.: Нарысы псторыі Беларусі. Ч. 1. С. 269.

2

Тл.іИсаевИ.А. История государстваиправаРоссии. М. 1994. С. 154.

3

Гл.: Вишневский А.Ф. Повинности городского населения Белоруссии в середине XIX в. // Вопр. истории. Мн., 1977. X» 4. С. 105 - 112.

4

Гл.: Вишневский А.Ф. Ремесленное производство городов Белоруссии в первой половине XIX века // Материалы научной конференции: Азербайджанский университет им.В.И.Ленина. Баку, 1973. С. 87 - 93.; Вишневский А.Ф. Внутренняя торговля городов Белоруссии в первой половине XIX в. /* Вопр. истории: Материалы науч. конференции. 5 - 1 1 апр. 1972 r.: МГПИ им А.М.Горького. Мн., 1972. С. 6 - 8.

ным уладальнікам. Гэта выклікала іх упартую, праўда, без- выніковую барацьбу за вяртанне мяшчанскага статуса.

Па ініцыятыве генерал-губернатара З.Г. Чарнышова і згодна з указам Кацярыны II ад 23 снежня 1791 г. яўрэі, якія пражывалі на Беларусі, распісваліся па кагалах і ўключаліся ў саслоўе мяшчан.

Гэта быў пачатак юрыдычнага афармлення рысы аседласці, таму што ўстанаўлівалася правіла, згодна з якім яўрэі не маглі пастаянна жыць за межамі абазначанай у законе тэрыторыі. 23 чэрвеня 1794 г. была узаконена пашы- раная рыса аседласці, якая ўключала беларускія і частку ўкраінскіх губерняў.

Па-за рысай аседласці правам на жыхарства карыслаліся купцы першай гільдыі, асобы з вышэйшай ці спецыяльый медыцынскай адукацыяй, некаторыя катэгорыі рамеснікаў, салдаты, якія служылі па рэкруцкім уставе, і іх нашчадкі. Рыса аседласці для яўрэйскага насельніцтва была найбольш цяжкай праявай іх нацыянальнага нераўнапраўя'.

Рыса аседласці была ліквідавана пасля Лютаўскай рэва- люцыі, 20 сакавіка 1917 r., на падставе закону "Об отмене вероисповедныхи национальных ограничений".

Духавенства на Беларусі падпарадкоўвалася вышэйшым царкоўным установам. Большасць сялян (каля 70 %) належала да уніяцкай царквы, вернікі і святары якой, як і католікі, прызнавалі ўладу Папы рымскага. Пасля ўключэння Беларусі ў Расійскую Імперыю пачалася дыскрымінацыя уніяцкай царквы. Па загаду Мікалая I у 1839 г. быў скліканы Полацкі сабор праваслаўнага і часткі уніяцкага духавенства, на якім было абвешчана аб ліквідацыі уніяцкай царквы на Беларусі, а ўсе вернікі далучаны да рускай праваслаўнай царквы. Пратэ- стуючы, многія з беларусаў перайшлі ў каталіцкую канфесію.

Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай Ім- перыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую палітыку, маючы на мэце іх зліццё з асноўнымі рускімі рэгіёнамі. У канцы XVIII - пачатку XX ст., у залежнасці ад абставін, мя-

Тл.іЙоффеЭ. Чертаоседлостй: 201 годназад//Нар. газ. 1995. 27чэрв.

^ №

няліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі.

Ha тэрыторыі Беларусі самадзяржаўе ўводзіла свой ад- міністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. У пачатку XIX ст. тут былі ўтвораны Віцебская, Магілёўская, Мінская, Віленская і Гродзенская губерні. Па Тыльзіцкім дагаворы 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчына, уклю- чаная ў 1843 г.

у Гродзенскую губерню. У палітычных адно- сінах Беларусь была падзелена на два генерал- губернатарствы: Літоўскае(Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні).

У фіскальна-паліцэйскіх мэтах губерні падзяляліся на па- веты па 20 - 30 тыс. чалавек падатковага, або рэвізскага, на- сельніцтва. У далейшым паліцэйска-бюракратычная рэгла- ментацыя сацыяльна-палітычных і гаспадарчых адносін па- шыралася і дэталявалася. У 30-я гг. XIX ст. паветы з гэтай мэтай былі падзелены на станы.

Генерал-губернатар з'яўляўся даверанай асобай цара і таму надзяляўся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Ён узначальваў мясцовую адміністрацыю падпарадкаваных яму губерняў. У перыяд 1772 - 1856 гг. пасаду генерал-губерна- тара на Беларусі займаў 21 саноўнік. Пры генерал-губерна- тары мелася канцылярыя з невялікім штатам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся ў жыццё праз губернскія і павятовыя ўстановы.

У губерні галоўнай службовай асобай быў губернатар, які прызначаўся вярхоўнай уладай з ліку давераных асоб цара. У сваёй дзейнасці губернатары падпарадкоўваліся генерал- губернатару і міністру ўнутраных спраў.

Дарадчым і выканаўчым органам у губерні было губерн- скае праўленне, якое складалася з "общего присутствия" і канцылярыі. У "общее присутствие" ўваходзілі генерал- губернатар, губернатар, віцэ-губернатар, саветнікі і асэсары. Старшынстваваў на пасяджэннях генерал-губернатар, а калі ён адсутнічаў, то губернатар або віцэ-губернатар. Пасяджэнні

"общего присутствия" насілі, як правіла, фармальны харак- тар, бо ўсе найбольш важныя справы вырашаліся асабіста генерал-губернатарам або губернатарам праз губернскую канцылярыю. У канцылярыю ўваходзіла 56 асоб: віцэ- губернатар, 2 саветнікі, пракурор, 4 сакратары, пратакаліст з памочнікам, 2 каморнікі, 32 канцылярскія служыцелі, архівіст, 4 лекары, 3 вартаўнікі, кат, губернскі камісар, 2 перак- ладчыкі'. Дапаўнялі канцьшярскі штат 323 чыноўнікі.

Для пасылак губернатар трымаў 132 чалавекі ваецнай каманды. У персанальны склад вышэйшых чыноў мясцовай ад- міністрацыі, як правіла, уваходзілі рускія саноўнікі і чы- ноўнікі. У пераважнай большасці губернатары паходзілі з ваенных і мелі чыны сапраўднага стацкага або тайнага савет- ніка.

Губернская канцылярыя мела чатыры аддзяленні. Першае распаўсюджвала законы, сачыла за выкананнем распара- джэнняў генерал-губернатара, губернатара і губернскага праўлення. Праз другое губернатар кіраваў паліцыяй, праз трэцяе сачыў за судамі, чацвёртае ажыццяўляла сувязь з фінансава-гаспадарчымі органамі (казённай палатай, якую ўзначальваў віцэ-губернатар).

У сваёй дзейнасці губернскія дзяржаўныя органы аба- піраліся на дваранскія саслоўныя ўстановы - дваранскія сходы, губернскага прадвадзіцеля, які на Беларусі называўся па- старому - маршалкам.

Галоўным органам уладьг ў павеце бьгў ніжні земскі суд, кампетэнцьгя якога абмяжоўвалася адміністрацыйна-палі- цэйскімі функцьгямі. Узначальваў яго земскі спраўнік, які ў адрозненне ад цэнтральньгх паветаў Pacii не вьгбіраўся двара- намі, а прьгзначаўся Сенатам са згодьг міністра ўнутраньгх спраў па прадстаўленні губернатара . У склад ніжняга земска- [34] [35]

га суда ўваходзілі два - тры засядацелі, якія прызначаліся з ліку мясцовых дваран. Ніжні земскі суд сачыў за падтрыман- нем грамадскага парадку ў павеце, зборам падаткаў і выканан- нем жыхарамі павета розных павіннасцей. Галоўнай задачай земскага спраўніка было прадухіленне народных хваляванняў.

Сярод службовых асоб павета на Беларусі асаблівае месца займаў павятовы маршалак, пры якім, у адрозненне ад губер- няў Pacii, знаходзіўся яго памочнік - павятовы харужы. Па- сада апошняга ў беларускіх губернях існавалада 1840 г.

У павеце меліся таксама службовыя асобы галіновага кіравання: лекар, казначэй (скарбнік) і інш.

У 1837 г. паветы пачалі дзяліць на станы. У кожны стан губернатарам прызначаўся станавы прыстаў, які выконваў паліцэйскія абавязкі і падпарадкоўваўся земскаму спраўніку.

Па сацыяльным становішчы прыстаў з'яўляўся дваранінам, як правіла, адстаўным афіцэрам.

Для нагляду за дзяржаўнымі сялянамі ў 1837 - 1838 гг. у паветах былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахоп- ліваць і некалькі паветаў. Акругі дзяліліся на воласці. Ha чале акругі стаяў акружны начальнік з памочнікамі. У воласці кожныя тры гады сялянамі выбіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное праўленне. Выбіраўся таксама валасны пісар, але ён не ўваходзіў у праўленне.

Органам кіравання ў беларускіх гарадах была "Управа благочиния", у якой засядалі гараднічы, приставы кры- мінальных і цывільных спраў і два ратманы, а таксама га- радскі магістрат. Гараднічы прызначаўся Сенатам па прад- стаўленні генерал-губернатара або губернатара з адстаўных ваенных чыноў. Яго галоўным абавязкам было сачыць за за- хаваннем цішыні і дабрабыту ў горадзе.

У склад гарадскога магістрата на Беларусі ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў акрамя бургамістраў і ратманаў

Гл.: Шелкоппяс B.A. Местные органы государственного управления в Белоруссии в конце XVIII - начале XIX века: Автореферат дис... канд. юрид. наук. С. 15.

уваходзілі лаўнікі (прысяжныя засядацелі) . У яго кампетэн- цыю ўваходзілі кіраванне гарадскімі прыбыткамі, пабудова і рамонт дарог, мастоў і іншых аб'ектаў, здача гарадской зямлі ў арэнду, кантроль за выкананнем мер і вагаў у горадзе, пра- вядзенне кірмашоў і г.д.

Такім чынам, гарадскі магістрат у гарадах Беларусі быў важным органам кіравання і ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў, дзе яны выконвалі чыста судовыя функцыі , займаўся дзейнасцю адміністрацыйнага, фінансавага, судова- паліцэйскага характару, а таксама разглядаў шырокае кола гаспадарчых пытанняў.

Трэба адзначыць, што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Pacii гарады Беларусі стра- цілі свой высокі статус, які ў іх быў паводле магдэбургскага права. Саслоўныя выбарныя органы - гарадскія магістра™ - знаходзіліся пад моцным кантролем губернатараў і іншых чыноўнікаў. Аднак у кіраванні гарадоў заходніх губерняў станоўчыя адрозненні ад кіравання гарадоў Pacii абу- моўліваліся моцным уплывам былога самакіравання.

8.2.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме 8Л. Сацыяльна-палітычныя вынікі ўключэння Беларусі ў склад Расійскай Імперыі:

  1. Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі
  2. РАЗДЗЕЛ IV. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. КРЫЗІС ФЕАДАЛЬНА-ПРЫГОННІЦКАЙ СІСТЭМЫ (канец XVIII - 50-я гг. XIX ст.) ГЛАВА 1. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ
  3. Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР
  4. ТЭМА 8. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст. ВАЙНА 1812 ГОДА НА БЕЛАРУСІ
  5. § 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
  6. Вынікі вайны для Беларусі.
  7. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
  8. Характарыстыка сацыяльна- эканамічнага ладу Беларусі
  9. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
  10. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД КРЫЗІСУІ РАСПАДУ ФЕАДАЛЬНА-ПPЫГOHHЩКАЙ СІСТЭМЫ
  11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.
  12. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫ I ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (другая палова ХУІ - ХУІІІст.)
  13. § 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна- эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі
  14. Лекцыя 19. Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг. Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне БССР у індустрыяльную рэспубліку. Сацыяльна-палітычнае жыццё рэспублікі
  15. Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
  16. § 1. Паўстанне 1863 - 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі Прычыны паўстання. Палітычныя плыні ў паўстанні 1863 - 1864 гг.
  17. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
  18. 6.2. Расчет основных параметров складов полуфабрикатов, материалов и заготовок, межоперационных и промежуточных складов
  19. Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -