Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
Для правядзення суда над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў створаны міжнародны ваенны трыбунал. Ён дзейнічаў з 20 лістапада 1945 г. да 1 кастрычніка 1946 г. у Нюрнбергу. Трыбунал быў створаны Лонданскім пагадненнем паміж СССР, ЗША, Англіяй і Францыяй ад 8 жніўня 1945 г., да якога далучылася яшчэ 19 краін свету.
Трыбунал устанавіў змест злачынстваў гітлераўцаў супраць чалавецтва і прыгаварыў кіраўнікоў трэцяга Рэйху і генералаў вермахту – усяго 24 асобы. Падсудныя: Герынг, Рыббентроп, Кейтэль, Розенберг, Франк, Фрык, Кальтенбруннэр, Штрэйхер, Йодль, Заўкель, Зэйс-Інкварт і Борман, Гесс, Функ і Рэдэр, Шырах, Шпеер, Нейрат і інш. мелі адвакатаў на свой выбар, усе правы падсудных былі захаваныя. Усяго адбылося 403 паседжанні, якія шырока асвячаліся 249 карэспандэнтамі з розных краін свету. Былі заслуханы сведкі і разгледжаны больш за 5 тыс. дакументальных пацверджанняў злачынстваў нацыстаў.З Беларусі такія дакументы прадставіла Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Але галоўнае – віна даказвалася на падставе дакументаў, складзеных самімі абвінавачанымі.
Ваенны трыбунал прызнаў злачыннымі такія арганізацыі, як СС, СД, гестапа, нацыянал-сацыялістычную партыю. Трыбунал паказаў небяспеку адраджэння фашызму і нацызму ў любой форме і даказаў неправамоцнасць версіі аб «прэвентыўным» характару вайны фашысцкай Германіі супраць СССР. Нюрнбергскі трыбунал распачаў практыку міжнароднага правасуддзя, упершыню ў гісторыі развязванне вайны было прызнана цяжэйшым міжнародным злачынствам.
У першыя пасляваенныя месяцы і гады ў Беларусі прайшлі судовыя працэсы над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі і асобамі, якія супрацоўнічалі з акупантамі, ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і іншых гарадах, на якіх яны былі асуджаны і панеслі пакаранне за здзейсненыя злачынствы на тэрыторыі нашай рэспублікі. Даказальную базы для гэтых працэсаў так сама прадставіла Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Створана яна была паводле Указа Прэзідыўма ВС СССР ад 2 лістапада 1942 г. з ліку дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў навукі і культуры. У рэспубліках ствараліся рэспубліканскія камісіі садзейнічання НДзК. Беларускую рэспубліканскую камісію, створаную ў пачатку 1944 г. узначальваў Першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У абласцях дзейнічалі абласныя камісіі. Імі былі сабраныя бясспрэчныя доказы па справах нямецкіх ваенных злачынцаў.
Еще по теме Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі:
- Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- Стаття 297. Наруга над могилою, іншим місцем поховання або над тілом померлого
- УЧИЛИСЬ МЫ В СИБИРИ, НАД ТОМЬЮ, НАД РЕКОЙ...
- ТЕМА 7. ПРАВО ВЛАСНОСТІ КОНСПЕКТ ЛЕКЦІЇ Поняття і зміст права власності. Римські юристи оперували двома поняттями для визначення права власності. Поняття «dominium» охоплювало не тільки майно, але й владу домовладики над своїми підвладними. Поняття «proprietas» визначало приналежність речі певній особі. Класична юриспруденція визначала власність як повну владу над речами. Зокрема, власник земельної ділянки мав право на усе, що знаходилося над і під ділянкою. Зміст права власності розкривається ч
- Наруга над могилою
- По-под горою, по-над рекою...
- 2.4.3. Логические операции над предикатами
- Ход работы над текстом:
- НАДРУГАТЕЛЬСТВО НАД ГОСУДАРСТВЕННЫМ ФЛАГОМ РФ
- 86. Наруга над державними символами.
- 2.4.4. Кванторные операции над предикатами
- Над чутливість до проблеми.
- Операции над понятиями (классами)
- Статья 297. Надругательство над могилой
- НАДРУГАТЕЛЬСТВО НАД ТЕЛАМИ УМЕРШИХ
- Фонарь над «лунным» горизонтом
- Наруга над державними символами
- 3.3. Операції над поняттями і класами понять
- Г л а в а IV. Права родителей над детьми и отношения последних к первым.
- НАСИЛИЕ НАД РЕБЕНКОМ