<<
>>

Вызваленне Беларусі

Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў.

26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў – якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах.

Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і г.Жукаў.

Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана. 26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін, 27 – Орша, 28 – Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжаліся да Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейка і перарэзана дарога на Брэст – шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл” папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня, група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым не спынілася. 4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня – Навагрудак, 14 – Пінск і Ваўкавыск, 16 – Гродна. 28 ліпеня с вызваленнем Брэста закончылася вызваленне Беларусі. У выніку Беларускай наступальнай аперацыі савецкія войскі выйшлі да Рыгі і мяжы з Усходняй Прусіяй. Але напярэдадні былі яшчэ месяцы ўпартых баёў. Толькі 16 красавіка пачнецца Берлінская аперацыя, пад час якой 30 красавіка Сцяг Перамогі будзе ўзняты над рэйхстагам. 8 мая 1945 года Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі. 2 верасня 1945 года Акт аб безумоўнай капітуляцыі падпісала Японія. Другая сусветная вайна скончылася.

<< | >>
Источник: Шымуковiч С.Ф.. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь,2005. – 247 с.. 2005

Еще по теме Вызваленне Беларусі:

  1. 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
  2. Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
  3. Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
  4. Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
  5. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
  6. Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”
  7. Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
  8. ТЭМА 1. ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”. ВЫВУЧЭННЕ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Ў СІСТЭМЕ “АДКРЫТАЯ АДУКАЦЫЯ”
  9. ГЛАВА 6. ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ. ЗАКАНЧЭННЕ ВАЙНЫ
  10. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
  11. Вынікі вайны для Беларусі.
  12. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
  13. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа
  14. Гаспадарчае рабаванне Беларусі
  15. Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
  16. Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя”
  17. Культура Беларусі
  18. Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Давня історія України (до VI ст.) - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -