Мясцовыя судовыя органы
Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы ("гродскі") суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку ("гродзе"). Замкавы суд з'яўляўся агульнасаслоўным: у ім разглядаліся справы па абвінавачванні шляхты і простых людзей (мяшчан і сялян).
Паўнамоцтвы замкавага суда бьші даволі шырокія і ахоплівалі асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Аднак трэба падкрэсліць, што яму бьші падсудныя крымінальныя справы аб найбольш цяжкіх злачынствах толькі тых асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення.
Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі). У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста, а таксама прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў Полацку - і мяшчан . Ніжэйшы замкавы суд складаўся з памешчыкаў, ваяводы або старасты, а таксама суддзі і пісара. Па Статуту 1566 г. на гэтыя пасады ў судзе маглі быць прызначаны толькі ўраджэнцы Вялікага княства Літоўскага - дабрачынныя шляхціцы, якія валодалі нерухо- май маёмасцю ў дадзеным павеце. Статут 1588 г. патрабаваў таксама, каб шляхціцы, выбраныя ў састаў суда, ведалі бела- рускую грамату і законы.
Такім чынам, галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага (замкавага) суда суддзі і пісара, [26]
якія таксама былі з мясцовых феадалаў і ведалі законы, свед- чыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права. Суд па- чау аддзяляцца ад адміністрацыі, і ў феадалаў узнікла неаб- ходнасць набываць спецыяльныя юрыдычныя веды.
Калі вышэйшы гродскі суд атрымліваў скаргу на пастано- ву ніжэйшага суда, то ён павінен быў разгледзець яе не паз- ней чым праз чатыры тыдні. Апеляцыі на рашэнні вышэйша- га гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд.
Справаводства замкавага суда вёў пісар; дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажыццяўляліся павятовымі воз- нымі і судовым прыставам . Пры замкавым судзе нёс службу кат, была турма, у якой утрымліваліся зняволеныя па рашэн- нях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.
У кампетэнцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі. Так, у час работы сваёй сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджэн- ня, размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесію. Ён таксама выконваў і фіксаваў у актавых кнігах некаторыя натарыяльныя дзеянні: рабіў копіі дакументаў, афармляў завяшчанні, акты дарэння, куплі-продажу, залогу, пазыкі, усынаўлення і інш.
Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі cac- лоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд . У ac- ноўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанні шляхты. Земскі суд выконваў таксама функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. Канчатковае прававое афармленне земскага суда праведзена Бельскім прывілеем 1564 г. і Стату- тамі 1566 і 1588 гг.
У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар, якія выбіраліся на з'езде з павятовай шляхты/На кожную па-
^Тя.-.Довнар T.K. Шелкопляс B.A. Государство и право Беларуси в XIV -
XVI веках. С. 21.
2
Устаўныя граматы князя Вітаўта сведчаць пра існаванне земскага суда ў Вялікім княстве Літоўскім яш'цў XIV - XV стст.
саду з'езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў-хрысціян ("веры годных"), якія валодалі белару- скай граматай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаў- ных пасад. 3 гэтага спіса вялікі князь выбіраў і зацвярджаў аднаго кандыдата на месца. Суддзі прызначаліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызваліць іх ад абавязкаў. їм таксама забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай служ- бай.
Ha перщай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, што будзе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадскае і ма- тэрыяльнае становішча людзей, асабістыя адносіны да ix.Cecii земскага суда збіраліся тры разы на год: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная доўжылася тры - чатыры тыдні. Судаводства вялося на падставе Бельскага прывілея 1564 г. і Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. на старабеларускай (да канца XVII ст.), а пазней на польскай мо- ве. Калі на судзе сярод прысутных бьші людзі, дасведчаныя ў пытаннях права, то судцзі запрашалі іх да "рассудку праўнага", і яны мелі дарадчы голас пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў на судзе, мог сказаць тое, што ведаў паразглядаемай справе, выказаць свой погляд наяе.
Такім чынам, стварэнне земскіх судоў - важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальнай Беларусі. Гэтыя суды далі пачатак арганізацыі судовай сістэмы, заснаванай на аснове падзелу ўлад, "бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і незалежнымі ад мясцовай адміністрацыі". Ня- ма сумнення ў тым, што ўзнікненне такіх судоў стала магчы- мым дзякуючы пашырэнню ролі нормаў пісанага права, а гэ- та ў сваю чаргу абумовіла неабходнасць з'яўлення прафесіі юрыста.
Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566 г. Ён раз- глядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзілі ў кампетэнцыю гаспадарскага суда.
Па Статуце 1566 г. справы ў падкаморскім судзе вырашаў суддзя-падкаморый з удзелам зацікаўленых бакоў. 3 1588 г. на павятовых сойміках на пасаду падкаморыя выбіралі чаты-
рох кандыдатаў, аднаго з якіх зацвярджаў вялікі князь літоўскі.
Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморый выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў све- дак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля, з дапамогай сваіх памочнікаў (каморнікаў), уста- наўліваў межавыя знакі.
Рашэнне падкаморскага суда падля- гала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці ў трыбунал Вялікага княства Літоўскага. *Пастановы падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся ў кнігі земскага павятовага суда. Іскі аб праве землеўладання не адносіліся да кампетэнцыі падкаморскага суда і разгля- даліся земскім ці камісарскім судом. Падкаморскія суды на Беларусі існавалі да XIX ст.
Ha новых прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прадстаўнікоў гарадскога насельніцтва ствараліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды, якія дзейнічалі ў гарадах, што мелі ма- гдэбургскае права. їм былі падсудныя крымінальныя і гра- мадзянскія справы гараджан. Войтаўска-лаўніцкі суд скла- даўся з войта, які старшынстваваў на пасяджэннях, яго на- месніка (ландвойта, ці лентвойта) і лаўнікаў (засядацеляў), якія выбіраліся мяшчанамі. Нязначныя правапарушэнні і спрэчкі мяшчан разглядалі гарадскія бурмістры, якія прызна- чаліся войтам ці выбіраліся мяшчанамі.
Пры разглядзе спраў войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды акрамя магдэбурскага права кіраваліся мясцовым га- радскім правам, Статутамі Вялікага княства Літоўскага .
Некаторыя гарады (Орша, Магілёў, Полацк) дамагаліся аб'яднання войтаўска-лаўніцкіх і бурмісцерскіх судоў, а ў невялікіх гарадах яны наогул не былі раздзельныя. У такіх прыватнаўласніцкіх гарадах, як Слуцк, функцыі войтаўска- лаўніцкага суда выконваў замкавы (гродскі) суд. Ha Беларусі войтаўска-лаўніцкія суды былі скасаваны пасля яе далучэння да Расійскай Імперыі.
' Гл.: Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. С. 109.
Такім чынам, стварэнне незалежных ад мясцовай адміністрацій выбарных судоў, хаця б і для некаторых cac- лоўяў, "сведчыла аб новым этапе ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступовага ўсталявання прававо- га парадку ў дзяржаве. Выбарны незалежны суд быў прасяк- нуты ідэямі служэння не толькі інтарэсам дзяржавы, але і правам асобных людзей, задачамі абароны правапарадку на- ват ад органаў дзяржаўнай улады.
Так, скаргі на незаконныя дзеянні ваявод, старастаў і іншых службовых асоб маглі па- давацца ў земскія і гродскія суды, а апеляцыі на іх пастановы - ў Галоўны суд. Тэты радыкальны паварот у прававой тэорыі і поглядах на ролю суда ў грамадстве Беларусі ў XVI ст. пачаў ажыццяўляцца ў Заходняй Еўропе толькі ў XVII - XVIII стст. Статут 1588 г. у значнай ступені паставіўдзейнасць мясцовай адміністрацыі пад кантроль суда" .Нельга не згадаць аб існаванні на Беларусі спецыяльных каптуровых, а таксама сялянскіх копных судоў.
Каптуровы суд, які дзейнічаў у перыяд бескаралеўя, быў надзвычайным, часовым судом, які разглядаў справы феада- лаў. Першыя каптуровыя суды з'явіліся паводле пастановы сойма Вялікага княства Літоўскага ад 29 студзеня 1587 г. У склад суда ўваходзілі ваявода ці павятовы стараста або іх на- меснік, суддзя і пісар замкавага суда, падкаморый, а таксама суддзя, падсудак і пісар земскага суда. Суд лічыўся правадзей- ным, калі на пасяджэнні прысутнічала не менш пяці яго чле- наў. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб за- бойствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, фальсіфі- кацыі маёмасных правоў, а таксама цывільныя справы магна- таў, шляхты, манастыроў. Пастановы каптуровага суда, якія прымаліся большасцю галасоў, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі.
Копны суд дзейнічаў на падставе нормаў звычаёвага права. Ён разглядаў галоўным чынам справы простых людзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не кары- сталіся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.
Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. У асноўным на ёй разглядаліся цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш. Суддзямі маглі быць усе жыхары мясцовасці, але часцей за ўсё на капу збіраліся 10-20 копных мужоў і старцаў, а таксама прадстаўнікі дзяржаўнай або панскай адміністрацыі, якія сачылі за правільнасцю выканання нормаў копнага права. Пастанова суда была канчатковай і абскарджанню не пад- лягала.
Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, падпа- лаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны чалавек "падымаў гвалт", і ўсе дарослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі зла- чынцу удавалася ўцячы ці схавацца, то ўся капа ішла па "гарачым следзе" і ў выпадку затрымання ў межах воласці (го- рада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уця- каўу суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала "гарачы след" суседзям. Дзейнасць копнага суда на Беларусі пачала згортвацца ў XVII ст., але ў некаторых месцах ён пра- цягваў існаваць і ў першай панове XVIII ст.
Дзейнасць судоў не распаўсюджвалася на феадальна- залежных сялян, іх звычайна судзілі ўладальнікі.
6.3.
Еще по теме Мясцовыя судовыя органы:
- Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- Судовыя органы Беларусі/20 - 30-я гг.
- Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- Мясцовыя суды
- Статья 29. Исполнительные органы государственной власти и органы местного самоуправления, осуществляющие предоставление земельных участков
- Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канны XVTII - першай палове XIX ст.
- 3.4.2.3. Правоохранительные органы, как органы государственной власти
- ГОСУДАРСТВЕННЫЕ ОРГАНЫ (ОРГАНЫ ГОСУДАРСТВА), ПОНЯТИЕ И ВИДЫ
- 228. Вправе ли государственные органы (органы местного самоуправления) передавать имущество унитарным предприятиям и учреждениям в пользование (в аренду или в ссуду)?
- 4.4. Органы государства. Представительные(законодательные), исполнительные и судебные органы государства. Контрольно-надзорные органы. Прокуратура. Силовые структуры
- Местные органы государственной власти и органы местного самоуправления
- 3. Международные органы