Гарады, гарадское насельніцтва
У першыя дзесяць год стагоддзя вызначыліся галоўныя прамысловыя цэнтры Беларусі. Гэта: Мінск з 69 цэнзавымi (буйнымі) прадпрыемствамi і 5.097 рабочымі (1913 г.).; Віцебск – 45 буйных прадпрыемстваў з 3.886 рабочымі; Гродна – 19 цэнзавых прадпрыемстваў з 2.342 рабочымі; Пінск, Гомель, Магілёў, Брэст, Барысаў, Мазыр, Смаргонь, Копыль і Орша – прамысловыя цэнтры з некалькімі прадпрыемствамі цэнзавай прамысловасці.
Усяго на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці ў 1913 г. налічвалася 57 тыс. рабочых. Агульная колькасць наёмных работнікаў дасягнула 514 тыс. чалавек разам з сельскагаспадарчымі рабочымі, якіх налічвалася каля 114 тыс.У нацыянальным складзе буржуазіі і пралетарыяту змен у пааўнанні з папярэднім перыядам, не адбылося. Доля беларускай буржуазіі складала каля 2% ад усёй колькасці беларусаў, ці каля 20 тыс. чалавек.
Дабрабыт насельніцтва Беларусі. Сярэднегадавы заробак фабрычна-заводскіх рабочых у 1901 г. склаў 157,9 руб., а ў 1904-1913 гг. у сярэднім 210,4 руб. Выдаткі на жыллё і харчаванне складалі 2/3 заробку. Цэны на галоўныя прадукты на першы погляд былі невялікімі, але ў спалучэнні з мізерным заробкам гэтая перавага Расіі зыходзіла ў нікуды.
У гэты перыяд урад вымушаны быў прыняць шэраг законаў аб паляпшэнні ўмоў працы рабочых. 2 чэрвеня 1903 г. быў прыняты закон аб дапамозе рабочым, што пацярпелі ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У 1902-1903 гг. было прынята заканадаўства па рэгуляванні ўзаемаадносін гаспадароў і рабочых у рамеснай вытворчасці. У 1912 г. Дзяржаўнай Думай быў адобраны (павінен пачаць дзейнічаць з 1914 г.) закон аб страхаванні рабочых ад няшчаснага выпадку ці хваробы. Але гэты закон распаўсюджваўся толькі на рабочых цэнзавай прамысловасці, і на Беларусі пад яго дзейнасць падпадала толькi каля 20% працоўных.
Еще по теме Гарады, гарадское насельніцтва:
- Гарады.
- Гарадское самакіраванне
- Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады
- Судовая, земская і гарадская рэформы
- Сацыяльная структура насельніцтва беларускіх губерняў.
- § 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіцце асветы і навукі
- Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
- Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі
- Адносіны розных слаёў насельніцтва Беларусі да падзей вайны 1812 г.
- Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
- § 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку