<<
>>

Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне

Пяцігадовы план на 1946-1950 гг. у сацыяльнай сферы прадугледжваў разгортванне тавараабароту; павышэнне дзяржаўных выдаткаў на жыллёвае і культурна-бытавое абслугоўванне насельніцтва; павелічэнні заработнай платы; перавышэнне даваеннага ўзроўню дабрабыту грамадзян.

Аднак у выкананні гэтых задач былі цяжкасці. Асноўныя сродкі выдаткоўваліся на аднаўленне народнай гаспадаркі, таму да канца 1947 г. у рэспубліцы захоўвалася сістэма нарміраванага размеркавання харчовых і прамысловых тавараў.

Нарміраванае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў існавала разам з уведзеным у 1945 г. камерцыйным дзяржаўным гандлем харчаваннем і прамысловымі таварамі. Цэны тут на цукар былі вышэй у 36 разоў за нарміраваныя, хлеб з пшанічнай мукі даражэйшы ў 18 разоў. Для задавальнення патрэб завадскіх сталовых і працоўных ствараліся па прыкладу першай паловы 30-х гг. падсобныя гаспадаркі пры прадпрыемствах, а так сама калектыўныя і індывідуальныя агароды.

Калі рынак пачаў пакрыху напаўняцца таварам (з 1946 г.), урад пачаў збліжаць камерцыйныя і нарміраваныя цэны. Камерцыйныя цэны зніжаліся, адпаведна павышалі пайкавыя цэны. Паралельна адбывалася павелічэнне пенсій, стыпендый і заработнай платы, быў павышаны неабкладаемы падаткам мінімальны заробак. Гэта змягчала вынікі праведзеных цэнавых пераўтварэнняў. У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары. З гэтага часу гандаль перайшоў на адзіныя дзяржаўныя цэны, што садзейнічала зніжэнню спекуляцыі. Адначасова была праведзена грашовая рэформа (дэнамінацыя). Адбылася замена старых грошай на новыя па курсу 10:1. Пералічваліся накапленні ў ашчадных касах па асобнаму прагрэсіўнаму курсу. Гэта дазволіла ліквідаваць буйныя грашовыя накапленні спекулятыўных элементаў, стабілізаваць эканаміку.

У выніку выканання праграмы сацыяльнага развіцця на 1946-1950 гг. вырасла пакупная здольнасць насельніцтва, павялічыўся рознічны тавараабарот.

Рэальная заработная плата дасягнула даваеннага ўзроўню. Адначасова наглядаўся рост падаткаў з грамадзян. Былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. Падаткі збіраліся непасрэдна з заработнай платы. Штогадовыя дзяржаўныя пазыкі мелі абавязковы характар і з’яўляліся скрытай формай павелічэння падаткаў.

Шырокія памеры набыло жыллёвае будаўніцтва, асабліва ў буйных гарадах. Было пабудавана 4,2 млн. кв.м жыллёвай плошчы, у тым ліку 2,6 млн. кв.м дзяржаўнымі прадпрыемствамі і мясцовымі Саветамі. Жыллёвы фонд быў адноўлены на 74,5%. На аднаго жыхара горада прыходзілася ў сярэднім 5 кв. м плошчы.

Аднавілася сістэма адукацыі. Колькасць навучэнцаў у агульнаадукацыйных школах, спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Беларусі ў 1950/51 навучальным годзе правысіла паўтара мільёны чалавек. Вышэйшых навучальных устаноў было 29 з 31,8 тыс. студэнтаў. Завяршалася будаўніцтва карпусоў палітэхнічнага і лесатэхнічнага інстытутаў, інстытута народнай гаспадаркі, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і іншых ВНУ.

У гады чацьвёртай пяцігодкі склалася сістэма, калі ў першую чаргу фінансаваліся вытворчыя задачы, а сацыяльныя патрэбы адсоўваліся на апошняе месца. Дапускаліся дыспрапорцыі пры размеркаванні капітальных укладанняў паміж галінамі вытворчасці. Усё гэта вяло да таго, што верх узяў астаткавы прынцып вылучэння сродкаў на сацыяльныя патрэбы. Кантрольныя пытанні да тэмы№18

1. Што ўтрымлівалі “сакрэтныя пратаколы” да савецка-германскага дагавору 1939 года?

2. Хто быў абвінавачаны ў хуткім захопе немцамі Беларусі?

3. Як была арганізавана эвакуацыя гаспадарчых, культурных і людскіх каштоўнасцяў з Беларусі?

4. У якіх дакументах утрымліваеццы інфармацыя аб намерах акупантаў на захопленыя тэрыторыі?

5. Які падзел існаваў на Беларусі пад час яе акупацыі?

6. Якія калабанцкія арганізацыі вы ведаеце? Чым яны займаліся?

7. Колькі этапаў наглядаецца ў аграрнай палітыке акупантаў? Яым яны былі выкліканы?

8. Калі пачаўся масавы партызанскі рух? Хто кіраваў партызанскім рухам на Беларусі?

9. Якія мэты ставіла Армія Краёва ў Заходняй Беларусі?

10. У выніку якой аперацыі была вызвалена Беларусь?

11. Якія асаблівасці мела ў сваім развіцці беларуская экаерміка пасляваеннага дзесяцігоддзя?

<< | >>
Источник: Шымуковiч С.Ф.. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь,2005. – 247 с.. 2005

Еще по теме Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -