Гандаль. Шляхі зносін.
Развіццё прамысловасці, рост гарадскога насельніцтва стымулявалі пашырэнне ўнутранага рынку. Гандаль Беларусі развіваўся пераважна ў форме кірмашоу, часта з вялікім гандлёвым абаротам.
Усяго ў Беларусі штогод праходзіла каля 200 кірмашоў. На самым буйным з іх - Зэльвенскім (Гродзенская губерня) - гадавы абарот перавышаў 1 млн. руб. Сярод буйных кірмашоў былі Любавіцкі ў Магілёўскай губерні і Мінскі. Сюды прывозілі сельскагаспадарчыя і прамысловыя тавары не толькі з Беларусі, але і з Маскоўскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай губерняў, Украіны, Польшчы, Прусіі і іншых месцаў.Важнае значэнне ў Беларусі набыў вывазны гандаль. Прадметамі экспарту былі збожжа, лён, пянька, каноплі, лес, спірт, смала, паташ і г. д. У Беларусь завозілі шэрсць, металічныя вырабы, галантарэю, прадметы раскошы: фарфоравы і фаянсавы посуд, крышталь, люстэркі і г. д. Назіралася паступовае змяненне асартыменту прывезеных тавараў. Напрыклад, на Стаўпянскую прыстань у 1827 г. прывозілі пераважна прадметы раскошы: фарфоравы і фаянсавы посуд, крышталь, люстэркі, дарагое віно, а ў 1850-я гг. выгружалі пераважна чыгунныя вырабы, свінец, волава, паперу.
У развіцці гандлю важную ролю адыгралі суднаходныя рэкі - Бярэзіна, Прыпяць, Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман, якія праз каналы звязвалі Беларусь з балтыйскімі і чарнаморскімі портамі. У 1804 - 1805 гг. скончылася будаўніцтва Агінскага і Бярэзінскага каналаў. Яны звязалі Днепр з Заходняй Дзвіной, Нёманам і Віслай. На беларускіх рэках і каналах знаходзілася каля 85 прыстаней. Праз Рыгу, Гданьск, Кёнігсберг адпраўлялі буйныя баржы з таварамі з Беларусі за мяжу.
Развіццю гандлю спрыяла таксама паляпшэнне сродкаў сувязі і будаўніцтва сухапутных дарог. На працягу першай паловы ХІХ ст. былі пашыраны ўжо існуючыя і пабудаваны новыя грунтовыя шасэйныя дарогі, якія злучалі Маскву і Пецярбург з заходнімі і паўднёвымі рэгіёнамі імперыі. Некаторыя з іх пралягалі праз Беларусь. Гэта Пецярбургска-Кіеўская, Маскоўска-Рыжская. Была пабудавана Маскоўска-Варшаўская шаша, якая прайшла праз 3 беларускія губерні: Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую. Агульная працягласць шасэйных дарог у 1860 г. у Беларусі дасягнула 1 100 км.
Развіццё гандлю было цесна звязана са станам прамысловасці, сельскай гаспадаркі, плацежаздольнасцю насельніцтва. Феадальна-прыгонніцкая сістэма стрымлівала развіццё ўсіх галін народнай гаспадаркі, абмяжоўвала пашырэнне ўнутранага рынку. Знішчэнне прыгонніцкіх адносін з’яўлялася неабходнай перадумовай далейшага эканамічнага развіцця Беларусі.
Еще по теме Гандаль. Шляхі зносін.:
- Гандаль
- Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
- § 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні
- Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
- ПЕРАХОД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДА ДЗЯРЖАЎНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ. ШЛЯХІ ФАРМІРАВАННЯ ПРАВАВОЙ ДЗЯРЖАВЫ
- § 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР з замежнымі краінамі
- Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- Гарады.
- Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі
- Лекцыя 4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ – першай палове XVII стагоддзяў
- Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
- Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
- Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- § 1. Удзел БССР у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку
- Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- § 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі
- Беларуская CCP на міжнародная арэне
- Педагогіка. Інтегрований курс теорії та історії: Навчально- методичний посібник: У 2 ч. / За ред. А.М. Бойко. — Ч. 2. — К.: ВІПОЛ; Полтава: АСМІ,2004. — 504 с., 2004
- Кармазин Ю.А., Стрельцов Е.Л. и др.. УГОЛОВНЫЙ КОДЕКС УКРАИНЫ. КОММЕНТАРИЙ. Харьков-Одиссей, 2001
- ПРЕДИСЛОВИЕ