Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
Вярхоўным уласнікам усіх зямель ВкЛ намінальна лічыўся вялікі князь. Але па сваей прыналежнасці землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці (ворныя землі былі ў асабістым карыстанні сялян, астатнія выкарыстоўваліся калектыўна) і гаспадарскія двары (належалі непасрэдна князю, кіраваліся яго адміністрацыяй і забяспечвалі княжацкі двор і казну ўсім неабходным).
Дзяржаўныя землі пераважалі на ўсходзе.Духоўнае землеўладанне развівалася ў выглядзе ўладанняў карпаратыўных феадалаў – манастыроў, епіскапстваў, капітулаў і інш. Асабліва хутка раслі ўладанні каталіцкай царквы.
Формы феадальнага землеўладання – вотчына, купля, залог. Шляхі росту феадальнага землеўладання ў XV-XVI стст.: вялікакняжацкія падараванні, падараванні з боку буйных феадалаў васалам ці царкве, купля-продаж, залога (застава) і інш.
Правы і прывілеі феадалаў на зямлю паступова заканадаўча афармляліся (агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВкЛ 1529, 1566, 1588 гг.), пашыраўся падатковы і судовы імунітэт шляхты. У 1434 г. – з іх адмянілі дзякла, у 1447 г. – скасавалі дзяржаўны грашовы падатак. У 1559 г. – адменена мыта з прадукцыі шляхетскіх маенткаў, што шла на экспарт. Як вынік – замацоўваюцца эканамічныя пазіцыі феадалаў.
Але гэтае саслоўе не было аднародным: буйныя феадалы на пачатак XVI ст. складалі 19% ад агульнай колькасці землеўладальнікаў, валодалі 46,4% зямельных угоддзяў, у той час дробныя феадалы, якія валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81% ад калькасці саслоўя, мелі 53,6% зямельнага фонду.
Еще по теме Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання:
- §11.Формы субъективной оценки качества и формы степеней сравнения прилагательных
- § 11. Формы субъективной оценки качества и формы степеней сравнения прилагательных
- §11.Формы субъективной оценки качества и формы степеней сравнения прилагательных
- Вариантные формы единственного числа существительных в родительном падеже, формы множественного числа существительных в именительном и родительном падежах. Обоснование выбора варианта формы.
- 21.. Функционально-стилистическая хар-ка разрядов имен прилагательных. Полные и краткие формы прил-ых, вариантные формы полных и кратких прил-ых, их функции в тексте.
- 1. ПОНЯТИЕ ФОРМЫ ПРАВА. СООТНОШЕНИЕ ФОРМЫ И ИСТОЧНИКА ПРАВА
- Римское право знало двѣ формы охраненія имущественнаго интереса лицъ, за которыми оно не признавало вовсе, или только въ достаточной мѣрѣ, тѣхъ душевныхъ качествъ, которыя гарантировали бы ихъ личную заботу о своемъ интересѣ. *) Эти формы охраненія чужаго интереса были tutela (опека) и сига (попечительство).
- § 5. Синтетические формы
- 3.1. ФОРМЫ УЧЕБНОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
- § 83. Формы превосходной степени
- § 6. Аналитические формы
- Тема 5. Формы государства.
- Краткие формы
- СРАВНИТЕЛЬНАЯ СТЕПЕНЬ Формы сравнительной степени
- Формы государства