<<
>>

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Як гаварылася вышэй, па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць, але згодна з артыкуламі Статута 1588 г. ВКЛ здолела захаваць свой суверэнітэт.

Можна сцвярджаць, што ў выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава - Рэч Паспал дітая'.

Заканадаўчая ўдада ў краіне належала Вальному сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. Ha канвакацый- ным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпра- цоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элек- цыйным - праводзілі выбары і заключалі пагадненне "Пакта канвента"; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыц- цяўляліся на каранацыйным сойме.

Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і Па- сольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя aco- бы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, вая- воды і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 ча- лавек. Гэта лічба магла вар'іраваць, што залежала ад памян- шэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе ад- міністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычай- [30]

ныя біскупы і толькі потым - свецкія службовыя асобы (каш- таляны, ваяводы і т.д.). Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары сядзелі ў крэслах, малодшыя - на лавах. Як пера- жытак мінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады.

Сенатары - дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры трупы (па сем чалавеку кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.

Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама не- вялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках, якій склікаліся ў BKJI за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў складання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяр- жаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасольскай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У XVI - XVII стст. яна даходзіла да 200 асоб, а ў ся- рэдзіне XVIII ст. - да 236.

Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве. Аднак у сувязі з сепаратысцкім шляхецкім рухам у Вялікім княстве Літоўскім ў сярэдзіне XVII ст. супраць караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага Польшча пайшла на ўступкі шляхце BKJI і на сойме 1673 г. было прынята рашэн- не кожны трэці сойм збіраць у Гародні.

Работа сойма пачыналася ўрачыстым набажэнствам, пасля якога выбіралі маршалка (старшыню) сойма. Калі сойм ад- бываўся ў Польшчы, старшынёй яго быў паляк, калі на Бела- русі - ліцвін (па прыналежнасці да ВКЛ). Старшыня абвяш- чаў пачатак работы сойма. Пасля праверкі мандатаў дэпута- таў Сенат і Пасольская ізба праводзілі сумесныя пасяджэнні, на якіх урад рабіў справаздачу аб сваёй дзейнасці задва гады, разглядаў прапановы наконтдалейшай працы. Потым абедзве палаты працавалі паасобку. За тыдзень да канца сойма пра-

водзіліся пленарныя пасяджэнні абодвух палат: Пасольскай ізбы і Сената. Распрацаваныя і зацверджаныя каралём сойма- выя пастановы набывалі моц законаў.

Кампетэнцыя Вальнага сойма Рэчы Паспалітай была шы- рокай. Сойм меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, напрыклад выбранне караля, скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вя- дзення вайны.

Аднак трэба адзначыць, што для прыняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць свае "veto" ("не дазваляю"), як гэта пастанова адхілялася. Лепшыя людзі Польшчы яшчэ ў XVII ст. рабілі спробу змагацца з гэ- тым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але не здо- лелі дабіцца мэты. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і права вета ўшчамленне сваіх правоў. Акрамя таго, усе дэпу- таты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што таксама стварала цяжкасці ў рабоце. Так, у 1652 г. шляхціц А. Сіціньскі, які дзейнічаў па ўказанні А. Радзівіла, першы раз сарваў работу сойма, не згадзіўшыся на яго пралангацыю (адтэрміноўку). У далейшым такія бясплённыя соймы здара- ліся ўсё часцей. Па падліках гісторыка МЛ. Кастамарава, з 50-ці апошніх соймаў Рэчы Паспалітай без усялякіх пераш- код адбылося толькі сем.

Зрыванне сойма наносіла вялікую шкоду ўмацаванню дзяржаўнага парадку. Самую дакладную характарыстыку та- гачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы "Польшча трымаецца на бязладдзі". Аднак трэба адзначыць, што ў некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпутаты аб'яўлялі свой сойм кан- федэрацыяй і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:

1) тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органахулады, падатках і іншых агульных справах);

2) тыя, што мелі дачыненне да Польшчы;

3) тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.

Як правіла, апошнія складалі асобныя соймавыя кансты- туцыі. Напрыклад, для кантролю за паступленнем і расхода- ваннем грашовых сродкаў Вялікага княства Літоўскага па рашэнні сойма быў створаны адасоблены ад Польшчы фінансавы трыбунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў ВКЛ. Фінансавая адасобленасць Вялікага княства за- хоўвалася да апошніх дзён яго існавання. Так, да 1775 г. на граніцы з Польшчай дзейнічалі мытныя канторы і спаганяла- ся пошліна пры ўвозе і вывазе тавараў.

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Гісторыя ведае выпадкі, калі рэляцыйныя соймікі фактычна пераглядалі пытанні, вызначаныя Вальным соймам. Так, калі ў 1671 г. шляхце Берасцейскага павета на рэ- ляцыйным сойміку паведамілі, што на сойме разглядаліся пытанні аб устанаўленні падаткаў і зборы войска, то яна, спа- сьшаючыся на адсутнасць кворуму, не прывяла ў выкананне пастанову Вальнага сойма і адклала соймікавыя дэбаты па гэтых пытаннях. Як бачым, нават Вальны сойм не вырашаў канчаткова тое ці іншае пытанне, таму што кожны соймік пакідаў за сабой права прыняць свае рашэнне па яго пастано- ве. Больш таго, мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі. Аб гэтым сведчыць і тое, што ў 1582 - 1762 гг. 40 % пасяджэнняў Вальнага сойма было сарвана без прыняцця pa- шэнняў, а ў XVIII ст. рэдка які Сойм быў выніковым. Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсут- нічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная частка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны ад- міністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму. Пра- вамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, так- сама не садзейнічалі ўзмацненню цэнтралізацыі.

Што тычыцца сістэмы выканаўчай улады ў Рэчы Пас- палітай, то ў адпаведнасці з законам краіны яе ўзначальваў кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое стано- вішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі "Пакта канвента" і "Генрыкавы артыкулы", а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г. Згодна з "Пакта канвента" Генрык Валуа, які стаў у 1573 г. каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся заключыць вечны ca- юз з Францыяй, пашыраць гандаль з ёй Рэчы Паспалітай, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і т.д.

. У "Генры- кавых артыкулах" змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вы- значалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адроз- ненне ад "Пакта канвента", які складаўся для кожнага прэ- тэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім, "Генрыкавы артыкулы" насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толькі пры ка- ранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджа- ліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У "Артыкулах" абвяш- чаліся свабоднае абранне караля, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, по- шліны і інш. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмо- віцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць пасля трохразовага папя^эджвання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма . Адмова ад падпарадкавання абвяшчалася ў выглядзе ўзброеных канфедэрацый (рокашаў) (Слуцкая 1767 r., Барская 1768 r., Таргавіцкая 1792 г. і інш.).

Такім чынам, ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць яго наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Ha гэты перыяд

Тл.-.ЮхоІ. Крыніцыбеларуска-літоўскагаправа. С. 209-210. 2Тамжа. С. 210.

уводзілася асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы.

Па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і пры- значаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася права- суддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і пры- маў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Бальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія пры- ватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, бьшо пад кантролем сойма.

Такім чынам, з аднаго боку, Рэч Паспалітую можна вы- значыць як абмежаваную манархію, а з другога - кароль Рэ- чы Паспалітай быў выбарны, а таму больш нагадваў пажыц- цёвага прэзідэнта, чым манарха. Прыняўшы пад увагу вы- шэйсказанае, можна зрабіць вывад, што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобная на рэспубліку, чым на манархію. Так ацэньвалі форму праўлення краіны і дзяржаўнае права, таму і назва "Рэч Паспалітая" ў перакладзе значыць "рэспубліка". Уся ўлада ў гэтай рэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў- магнатаў і шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіх палітычных правоў не мелі і былі безгалоснай, бяспраўнай масай. Таму Рэч Паспалітая фактычна з'яўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнак дэмакратызму.

7.3.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай:

  1. § 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
  2. Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.)
  3. Утварэнне Рэчы Паспалітай
  4. Спробы ажыццяўлення рэформаў у галіне дзяржаўнага кіравання Рэчы Паспалітай удругой палове XVIII ст.
  5. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
  6. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫ I ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (другая палова ХУІ - ХУІІІст.)
  7. РАЗДЗЕЛ III. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 - 1795) ГЛАВА 1. ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ. УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
  8. ГЛАВА 5. ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
  9. Лекцыя 6. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітай. Палітычная і эканамічная гісторыя ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў
  10. ЛЮБЛШСКАЯУН1Я 1569г. ІУТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛ1ТАЙ
  11. § 2. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў і контррэформы 80-90-х гадоў Неабходнасць рэфармавання дзяржаўна-палітычнага ладу Расіі.
  12. § 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ліквідацыя СССР: розныя погляды і меркаванні
  13. 3. СУСПІЛЬНИЙ ЛАД
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -