<<
>>

Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага

Пашырэнне і колькаснае павелічэнне заканадаўчых актаў па розных пытаннях сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця краіны выклікала патрэбу ў сістэматызацыі і кады- фікацыі бягучага прававога матэрыялу.

Першай спробай сістэматызацыі нормаў права ў агульна-

2

дзяржаўным маштабе з'явіўся Судзебнік Казіміра 1468 г. пасля абмеркавання тэкста з князямі, панамі-радай і "с всйм

'ЮхоЯ.А. КароткінарысгісторыідзяржавыіправаБеларусі. С. 160- 161.

У гісторыка-прававой літаратуры выказваліся розныя думкі аб назве гэ- тага дакумента. У самім тэксце закона ён называецца ”ліст”, што ў тьм часы мела значэнне "грамата”. Пры першай публікацыі ў 1826 г. I. Даніловіч на- зваў яго ’Ч татут Казіміра”, але і гэта назва не атрымала прызнання ў іншых вучоных. У сучаснай літаратуры ”ліст” называюць "Судзебнікам Казіміра".

посполитством". Судзебнік быў невялікім па аб'ёме і аб'ядноўваў нормы крымінальнага, адміністрацыйнага і пра- цэсуальнага права. Рукапісны тэкст Судзебніка, які, як і большасць заканадаўчых актаў Вялікага княства Літоўскага таго часу, быў напісаны на старабеларускай мове, не быў падзелены на артыкулы. Толькі пры публікацыі ў ім было вылучана 25 артыкулаў. Гэта дзяленне захоўваецца і ў сучас- най гісторыка-прававой літаратуры. Ён быў зацверджаны вя- лікім князем на агульнадзяржаўным сойме 29 лютага 1468 г.

Акрамя абагульнення бягучага заканадаўства, нормаў мясцовага звычаёвага права і судовай практыкі па названых галінах права Судзебнік увёў шэраг новых прынцыпаў і па- дыходаў дзяржавы да пакарання злачынцаў. Так, напрыклад, у ім устанаўліваліся адзіныя для ўсёй дзяржавы віды пака- ранняў за злачынствы супраць феадальнай уласнасці, абмя- жоўваліся адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа і бацькі. Тым самым у Судзебніку атрымала замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання. Новым было і вызначэнне зла- чынстваяксупрацьпраўнагадзеяння: злачынец "ис права выступаетъ" (арт.

12), "ис права земьского выступил, а над право сягнул"(арт. 21), гэта значыць парушыў прававую норму. Быў устаноўлены новы прынцып вызвалення ад кры- мінальнай адказнасці дзяцей да сямігадовага ўзросту. У пры- ватнасці, уводзілася прававая норма, якая забараняла перада- ваць пацярпеўшаму дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў.

У Судзебніку ўпершыню змешчаны артыкул, які прадуг- леджваў аналогію закону.

Выявіўся ў Судзебніку і новы погляд на мэты пакарання. Так, у ім упершыню атрымала заканадаўчае замацаванне "запалохванне" як адна з асноўных мэт пакарання ў феадаль- ным праве, хаця не выключаліся і маёмасныя кампенсацыі; забаранялася вызваляць злачынцу ад кары. Паводле звычаёвага права, злачынца, які быў асуджаны да смяротнай кары, мог адкупіцца або быць перададзены ў няволю пацяр- пеўшаму ці яго блізкім.

Судзебнік прадугледжваў пакаранне смерцю асоб, якія садзейнічалі ўцёкам чэлядзі нявольнай і феадальна-залеж* їх сялян ад сваіх паноў, а таксама пакаранне феадалаў за захоп

yd-

чужых земляў, міжусобіцы і зямельныя спрэчкі. Судзебнік абавязваў усіх жыхароў трымаць у належным стане дарогі і масты .

Такім чынам, выданнем Судзебніка быў пакладзены пача- так новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі і практыкі зака- надаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, з'яўленню новых прынцыпаў сістэматызацыі і кадыфікацыі феадальнага права, які завяршыўся выданнем Статутаў Вялікага княства Літоўскага.

Вяршыняй сістэматызатарскай і кадыфікацыйнай дзейнасці стала распрацоўка і прыняцце сусветна вядомых зводаў законаў Вялікага княства Літоўскага - Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюе- мых адносін яны не мелі сабе роўных сярод юрыдычных ак- таў у Еўропе. Да таго ж напісаны яны былі не на традыцый- ных лацінскай або царкоўнаславянскай мове, а на мове, широка вядомай народным масам, - старабеларускай. Базавай асновай Статутаў былі мясцовае звычаёвае права, ад- міністрацыйная і судовая практика, нормы папярэдняга пісанага права і ў некаторай ступені нормы заход- нееўрапейскага, польскага, кананічнага і рымскага права.

Падрыхтоўка першага Статута ВКЛ вялася ў першай чвэрці XVI ст. Яго праект быў гатовы ўжо ў 1522 r., але не быў зацверджаны. Толькі ў верасні 1529 г. Статут быў уведзе- ны ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты- практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі нормаў мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. У працэсе падрыхтоўкі тэксту Статута ўпершыню былі выпрацаваны сістэма і структура размяш- чэння прававых нормаў у залежнасці ад іх зместу; уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых нормаў, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны, нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, шлюбна- сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.

'гллБелоруссйявэпохуфеодалйзма.Мн., 1959.T.l.C. 130.

Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы кады- фікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. У яе аснову былі пакладзены прынцыпы суверэннасці дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права, прыярытэту пісанага права. Статут уключаў нормы агуль- нага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго трупам. Гэтыя нормы был і не вы- ключэннем, а састаўной часткай Статута, хаця і не адпавядалі яго асноўным прынцыпам.

Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дапаўненнямі, колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У I - III раздзелах был і змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцыповыя палажэнні іншых галін права, у IV і V - шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI - працэсу- альнага, VII - крымінальнага, VIII - зямельнага, IX - ляснога і паляўнічага, X - цывільнага і ў XI-XIII - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права .

У Статуце былі юрыдычна замацаваны асновы грамадска- га і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэн- ня, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда.

Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, "як убогія, так і багатыя", павінны былі судзіцца ў ад- паведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэ- ласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць у мясцовых феа- далаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў.

Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуаль- наму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку і дзейнасць якога была накіравана на поўнае абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўта- рытэту. Асаблівая увага ўдзялялася парадку ажыццяўлення правасуддзя. Абвяшчаліся прынцыпы яго публічнасці, фар- мальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачванага на

Гл.: СтатутВелйкогокняжествлЛйтовского 1529 года. Мн., 1960.

абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце прадуг- леджвалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей. Аднак у перыяд феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарадку было значным крокам наперад.

Ha нормы крымінальнага і цывільнага права паўплывалі ідэі гуманізму. Так, у артыкуле 7 раздзела I абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакаранне трэба назначаць толькі асобам, віна якіх уста- ноўлена судом. У артыкуле 7 раздзела XI зроблена спроба абмежаваць халопства. Так, вольнага чалавека за злачынства не павінны бьші аддаваць у вечную няволю.

У Статуце даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспеч- валі права ўласнасці феадалаў; шмат увагі нададзена сямей- на-шлюбнаму праву; падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.

Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную кан- стытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і харак- тар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся ac- ноўныя правы і прывілеі пануючага класа і шляхты .

•— Змены, якія адбываліся ў сярэдзіне XVI ст. у сацыяльна- эканамічным і палітычным жыцці дзяржавы (правядзенне аграрнай, судовай і адміністрацыйнай рэформаў), патрабавалі ўдасканалення права. Недахопы ў заканадаўстве адчуваў і сам урад. Таму ў 1551 г. была створана камісія з 10 чалавек (5 католікаў і 5 праваслаўных) для падрыхтоўкі праекта новага Статута, які быў аддадзены сойму на папярэдні разгляд у 1561 r., але законную сілу набыўтолькі ў 1566 г.

Асноўнымі крыніцамі Статута 1566 г. бьші агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 r., Статут 1529 г. і некато- рыя нормы звычаёвага права, а таксама рымска-каталіцкага і

Даследчыкам вядомыя пераклады Статута 1529 г. налацінскую мову, якія зроблены ў 1530 r., на польскую - у 1532 г. Упершыню Статут 1529 г. надрукаваны на старабеларускай мове лацінскімі літарамі ў 1841 г. ў Познані, у 1854 г. - кірыліцай у Маскве.

грэка-праваслаўнага царкоўнага права, "инших прав христианских".

Калі рыхтаваўся другі Статут ВКЛ, некаторыя члены рэ- дакцыйнай камісіі (Аўгусцін Ратундус, Пётр Ронзій) настой- валі на замене "рускай" (старабеларускай) мовы мовай ла- цінскай. Але супраць гэтага выступілі патрыятычна настрое- ныя юрысты, у прыватнасці дзяк вялікакняжацкай канцыля- рыі Марцін Валадковіч. Ix падтрымаў падканцлер Астафей Валовіч, у выніку чаго Статут быў падрыхтаваны на старабеларускай мове .

Па сваёй структуры Статут складаўся з 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Раздзелы I - III ахоплівалі нормы дзяржаўнага, ваеннага і адміністрацыйнага права, IV - судовага ладу і cy- довага працэсу, V - VI - сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX - цывільнага, X - ляснога і паляўнічага, XI - XIV - крымінальнага права. Найбольш істотныя змены былі ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цывільнага права.

У Статуце былі замацаваны асноўныя прынцыпы права: яго адзінства для ўсіх грамадзян (хоць яно не было роўным для ўсіх); дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму кас- мапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя (гаспадара); прыярытэт пісанага права.

Упершыню намячалася аддзя- ленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствара- ліся земскія і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентава- лася кампетэнцыя органаўдзяржаўнай улады і кіравання, якія бьші заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэнні льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шляхты, недапушчэнні простых людзей у органы кіравання, зама- цаванні прававой няроўнасці розных сацыяльных груп на- сельніцтва.

Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь, які ў Статуце называўся "господарь". Яго прававое становішча было тыловым для абмежаванага манарха, хаця і мела некаторыя асаб-

Гл.: Падокшын С. Каб край быў вольным... Беларуская рэфармацыя і ідэя суверэнітэту/ЛіМ. 1995. 19 маял

лівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі. Напрыклад, ён не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы, выда- ваць новыя законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, зама- цоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.

У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадальнага да буржуазнага права ўласнасці. Усе феадалы маглі вольна pac- параджацца сваімі маёнткамі. Тут значна паўней, чым у па- пярэднім Статуце, выкладзены нормы спадчыннага права, істотныя змены унесены ў крымінальнае права. Так, суб'єктам злачынства прызнаваўся толькі сталы чалавек, не- паўналетнія ж маглі быць пакараны толькі пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту; абвяшчалася прэзумпцыя не- вінаватасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыц- цяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго- небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ёю.

Другі Статут Вялікага княства Літоўскага (звод законаў феадальнага права) дзейнічаў на Беларусі і ў Літве ў 1566 - 1588 rr., а на Правабярэжнай Украіне і ў XVII - XVIII стст., атрымаўшы назву "Валынскі Статут". Вядомы яго пераклады на лацінскую і польскую мову.

Пасля таго як быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 r., кадыфікацыйныя работы не спыніліся. Ужо на Берасцейскім сойме 1566 г. у некалькі артыкулаў бьші унесены папраўкі. Праз два гады Гродзенскі сойм так- сама ўнёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Гэта камісія была зацверджана і Люблінскім соймам (за выключэннем тых яе сяброў, якія прадстаўлялі землі, што адышліда Кароны).

Статут 1588 г. быў падрыхтаваны на высокім тэарэтыч- ным узроўні. Як мы ўжо гаварылі, ёсць некалькі гіпотэз на- конт таго, як быў распрацаваны яго тэкст. Так, I.I. Лапо сцвярджае, што ў справе "поправы" Статута галоўная роля належала павятовым соймікам ВКЛ, матэрыялы з якіх пасту- палі ў Дзяржаўную канцылярыю, дзе праходзілі канчатковае рэдагаванне. Я.А. Юхо лічыць, што Статут ВКЛ 1588 г. -

справа спецыяльнай камісіі, у якую ўваходзілі ква- ліфікаваныя правазнаўцы. їх працай кіравалі А. Б. Валовіч і Л. I. Сапега, якія займалі ў той час адпаведна пасады канцлера і падканцлера ВКЛ. Ужо да канца 1584 г. работа над Статутам была закончана, але ў сувязі з тым, што новы звод ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569 r., Польшча не дапускала яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай.

Аднак Жыгімонт III Ваза, жадаючы захаваць вя- лікакняжацкі трон, зацвердзіў Статут сваім прывілеем ад 28 студзеня 1588 г. Галоўнае значэнне дзяржаўна-прававых нормаў Статута заключалася ў тым, што ён заканадаўча аформіў захаванне ВКЛ як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі.

Ён меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў'. У раздзелах I - IV змяшчаліся нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у V - X і часткова ў XIII - шлюбна-сямейнага, зямельнага і цы- вільнага права, у XI - XII, XIV і часткова ў XIII - кры- мінальнага права. Трэба заўважыць, што нормы дзяржаўнага права былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566 г. з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569 г.

Сістэматызацыя права, пакладзеная ў аснову Статута 1588 r., была пабудавана на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнага перыяду ад сярэдневякоўя да новага часу і за- раджэння буржуазных адносін. Гэта перш за ўсё выяўлялася ў абмежаванні ўлады гаспадара і імкненні да падзелу ўлад; абвяшчэнні неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суве- рэнітэту насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму і ў юрыдычным замацаванні адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. Заканадаўчая ўлада замацоў- валася за соймам, выканаўчая - за вялікім князем і Радай, судовая - за вялікакняжацкім і галоўным, а таксама за мясцо- вымі судамі.

Гл.: Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 r.: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989.

Адначасова з канчатковым запрыгоньваннем сялян Статут прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства простата чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перада чу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, уста- наўліваў наступление крымінальнай адказнасці з 16 гадоў.

Адзначым, што Статут прызнаваў ільготы і прывілеі для пануючых саслоўяў. Гэтым падрываўся агульны прынцып адзінства права. Але мы павінны ведаць, што пры феадаль- ным ладзе прывілеі былі не выключэннем, а састаўной част- кай усяго феадальнага права, хаця і не адпавядалі новым буржуазным прынцыпам. У гэтым заключалася ўнутраная супярэчлівасць феадальнай прававой сістэмы.

Праз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Гэта ідэя была накіравана супраць дэспатызму гаспадара, буйных феадалаў і сярэдневяковай тэакратычнай тэорыі паходжання і сутнасці дзяржавы.

Крыніцамі для распрацоўкі трэцяга Статута бьші Статуты 1529 і 1566 rr., соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584 rr., каралеўскія прывілеі, пастановы павятовых соймікаў.

Статут 1588 г. закончыў кадыфікацыю права ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэтым заканадаўчым акце адлюстрава- ліся не толькі існаваўшыя дзяржаўна-прававыя ідэі, але і тыя, што апярэджвалі час, выявілася багатая прававая культура беларускага і літоўскага народаў. Статут быў надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 г. у Віленскай друкарні Мамо- нічаў пад наглядам і на сродкі Л. Сапегі. Нельга не пагадзіц- ца з думкай А. Лойкі аб тым, што калі Францыск Скарына з'яўляецца прадстаўніком ранняга беларускага Адраджэння, то Леў Сапега - позняга'.

"Статут 1588 r., - адзначае даследчык, - гэта плён мена- віта беларускага Адраджэння, выяўленне ягоных гума- ністычных, дэмакратычных адносін да чалавека, народа, яго мовы ўвогуле. Менавіта беларускае Адраджэнне канчаткова

(афіцыйна) Статутам 1588 г. надавала нашай мове дзяржаўны статус, i калі мы сёння ў часе сапраўднай дэмакратыі і адбу- довы - адраджэння, то гісторыя ў дадзеным выпадку не магла не паўтарыцца. Мова беларускага народа павінна зноў па справядлівасці займець свой прэстыжны ў краі і свеце дзяр- жаўны статус" .

У 1614 г. Статут 1588 г. быў выдадзены на польскай мове (перавыдаваўся ў 1619, 1648, 1694, 1744, 1786, 1819 rr.), у 1811 г. - на рускай і польскай мовах у Санкт-Пецярбургу. У канцы XVI ст. гэты звод законаў быў выкарыстаны пры ка-

дыфікацыі прускага права, а таксама пры падрыхтоўцы Ca-

2

борнага ўлажэння 1649 г. у Pacii ; у XVII ст. быў перакладзе- ны на нямецкую мову; ужываўся ў судах Латвіі і Эстоніі; у 1735-1738 гг. перакладзены на ўкраінскую мову, быў ac- ноўнай крыніцай права на Украіне, пра што сведчаць 50 ук- раінскіх рукапісаў Статута. Перакладалі Статут таксама на французскую ілацінскую мовы.

Пасля далучэння Беларусі і Літвы да Расійскай Імперыі трэці Статут ВКЛ да 1831 г. дзейнічаў у Віцебскай і Ma- гілёўскай і да 1840 г. - у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях.

5.3.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага:

  1. 4.3.Заканадаўчаезамацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
  2. Працэсуальнаеправа Вялікага княства Літоўскага
  3. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
  4. Лекцыя 4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ – першай палове XVII стагоддзяў
  5. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.
  6. У нй ВялІкага княства Лггоускага з Польшчай
  7. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.
  8. Статья 1468. Договор об отчуждении исключительного права на секрет производства
  9. Судебниккнязя Казимира Ягеловича, даний Литві 29 лютого 1468 року
  10. ЗЛ. Утварэнне Вял]кага княства ЛІтоускага, Рускага і Жамойцкага
  11. § 6. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
  12. Люблшсю сойм і умовы аб'яднання Вялжага княства Лггоускага з Польшчай
  13. О соотношении статута и прецедента
  14. Статут имущественных отношений супругов
  15. Грамадсш лад Вялжага княства ЛІтоускага у ХІУ - першай палове ХУІ ст. (да 1569 г.)
  16. Квалификация (сфера действия личного статута компании)
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -