<<
>>

5Л. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)

Вывучэнне прававой культуры Беларусі паказвае, што яе развіццё вызначалася паступовым пераходам ад звычаёвага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. апошняе становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Беларусі.

У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых пастаноў, прывілеяў, ста- тутаў і іншых прававых актаў.

Разгляд крыніц беларускага феадальнага права мэтазгодна пачынаць з характарыстыкі агульназемскіх, абласных, га- радскіх і валасных грамат (прывілеяў), якія ў дзяржаўна- прававым жыцці Вялікага княства Літоўскага мелі асабліва важнае значэнне.

Агульназемскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіх-небудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі BKJI (зразумела, і на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі) і былі абавязковымі для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У агульназемскіх прывілеях выкладаліся правы і абавязкі розных кла- саў і груп насельніцтва, замацоўвалася прававое становішча органаў улады і кіравання, вызначаліся прынцыпы іх узаема- адносін, асвятляліся іншыя пытанні. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, цывільнага, дзяржаўнага права, у якіх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права, напрыклад агульныя прынцыпы крымінальнай адказнасці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчыннага, абавязацельнага права і г.д.

Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем

Ягайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385). Першы быў выдадзены 20 лютага 1387 г. Ён пачынаўся са сцвярджэння, што нібыта людзі жадаюць прыняць ката- ліцкую веру, атым, хто яе ўжо прыняў, даруюцца новыя правы і вольнасці. У прыватнасці, прывілей замацоўваў за кожным рыцарам ці баярынам (католікам) права свабоднага pac- параджэння нерухомай маёмасцю.

Акрамя таго, рыцары, якія прынялі каталіцтва, вызваляліся ад выканання многіх дзяр- жаўных павіннасцей за выключэннем ваеннай і замкавай.

Прывілей 22 лютага таго ж года фактычна дапаўняў першы. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў надзяленні ба- гатымі дарамі і маёнткамі каталіцкага духавенства і касцёлаў. У адпаведнасці з прывілеем усё каталіцкае духавенства, кас- цёлы, кляштары і феадальна-залежныя ад іх людзі выключа- ліся з дзяржаўнай юрысдыкцыі, гэта значыць, што яны вызваляліся ад усякага роду службы, павіннасцей на карысць дзяржавы і вялікага князя .

Такім чынам, галоўным прызначэннем прывілеяў ад 20 і 22 лютага 1387 г. было прымусовае насаджэнне каталіцкай веры на Беларусі, выкліканае тым, што Ягайла па умовах Крэўскай уніі сам прыняў каталіцкую веру і абавязаўся pac- паўсюдзіць яе на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Гэтыя прывілеі паклалі пачатак юрыдычнага афармлення саслоўя шляхты .

Асноўныя палажэнні прывілеяў 1387 г. атрымалі далейшае развіццё ў агульназемскім Гарадзельскім прывілеі 1413 r., які яшчэ больш пашырыў правы феадалаў-католікаў. Разам з тым ён служыў праграмай і заданием на абмежаванне правоў і дыскрымінацыю ўсіх некатолікаў.

У выніку насаджання каталіцкай веры сярод феадалаў уз- мацнілася унутрыкласавая барацьба, што з'явілася падставай [15] [16]

для прыняцця агульназемскіх прывшеяў 1432 і 1434 rr., якія заканадаўча замацавалі роўнасць у правах праваслаўных феадалаў з феадаламі-католікамі.

Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія па- служылі падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі пер- шараднае значэнне. Яны стварылі прававыя перадумовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнан- ня, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб'яднаўшы яе на кла- савай аснове.

Асаблівае месца ў развіцці заканадаўства наогул і дзяр- жаўнага права ў прыватнасці належыць агульназемскаму прывілею 1447 г. У ім былі поўна і грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцы- пы крымінальнага, цывільнага (грамадзянскага) і дзяр- жаўнага права.

Прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых людзей, асабліва для гараджан, а таксама пацвердзіў і развіў ідэю, запісаную ў змесце прывілея 1434 r., аб выключэнні феа- дальна-залежнага насельніцтва з ліку асоб, якія знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад дзяржавы. Гэта азначала, што дзяржаўныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былі перададзе- ны асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 r., апошнія значна ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве.

У адпаведнасці з прывілеем (арт. 11) вялікі князь, яго на- меснікі і іншыя службовыя асобы не мелі права прымаць на дзяржаўныя і вялікакняжацкія землі прыватнаўласніцкіх ся- лян. Гэта ж забаранялася рабіць і феадалам. Акрамя таго, за феадаламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Сяляне і мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак пазбаўляліся магчымасці шукаць абароны супраць самаволь- ства феадалаў у дзяржаўных органах .

Гл.: ЮхоІ. Брыніцыбеларуска-літоўскагаправа. С. 4Н;ЛюбавскййМ.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. С. 78.

Такім чынам, прывілей 1447 г. можна лічыць галоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян. Ён забараняў ураду BKJI раз- даваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Апошняе было накіравана супраць пранікнення польскіх феадалаў на землі Вялікага княства. Прывілеем было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасці ў іх гербаў.

Падводзячы вынікі, можна сказаць, што дзяржаўна- прававое значэнне прывілея 1447 г. заключалася ў яго ста- ноўчым уплыве на ўмацаванне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, фіксацыю яе суверэнных правоў і адасобленасці ад кароны Польскай, а таксама на далейшае юрыдычнае афарм- ленне правоў усяго саслоўя шляхты.

Разгледжаныя, а таксама некаторыя іншыя агульназемскія прывілеі (напрыклад, прывілеі Аляксандра Казіміравіча 1492 r., Жыгімонта I 1506 г.) былі накіраваны на ўмацаванне стано- вішча феадалаў, атрыманне шляхтай яшчэ больш важкіх па- літычных правоў і паглыбленне яе ўплыву на дзяржаўныя справы.

Асабліва важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі нормы, якія юрыдычна замацоўвалі абмежаванне ўлады вялікага князя і фактычна вызначалі яго прававое становішча не як гасудара-вотчьшніка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве. Напрыклад, прывілей устанаўліваў, што вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя ім сумесна з панскай Радай. Калі пры абмеркаванні якіх-небудзь пытанняў паны-рада не бу- дуць згодны з думкай вялікага князя, то ён абавязаны выкон- ваць тое, што яны параяць. Адсюль робіцца зразумелым, ча- му сучаснікі называл і прывілей 1492 г. "генеральным", гэта значыць асабліва важным, галоўным.

Прывілей Аляксандра з'явіўся важным крокам у закана- даўчым афармленні асноўных прынцыпаў крымінальнага, адміністрацыйнага, цывільнага (грамадзянскага) і шлюбна- сямейнага права .

Жыгімонт I 7 снежня 1506 г. у Гарадзенскім прывілеі пац- вердзіў усе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. У ім больш выразна выявілася абмежаванне ўлады вялікага князя на права асабіста выдаваць заканадаўчыя акты. "Мы, - запісана ў артикуле 7 прывілея, - не інакш будзем тлумачыць і дапа- соўваць статуты і зацверджаныя і ўхваленыя да выканання старадаўнія звычаі або ўноў укладзеныя і абвешчаныя і тыя, якія будуць упарадкаваны для агульнай выгады рэспублікі нашай, як пасля грунтоўнага разважання і з ведама нарады і згоды паноў-рады нашых Вялікага Княства Літоўскага" . Прывілей заканчваецца абяцаннем захоўваць усе законы і раней выдадзеныя граматы ў поўнай сіле на вечныя часы.

Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506 г. практычна завяр-

шыўся першы этап развіцця беларускага дзяржаўнага права ў

форме прывілеяў, бо "наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і

1551 rr., у асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых

прывілеяў і паўтаралі ix. Яны ўяўляюць цікавасць з пункту

погляду формы і спосабаў сістэматызацыі і кадыфікацыі

„2

нормаў права .

Пасля выдання Статута 1529 г. галоўнае значэнне ў раз- віцці права належыць не прывілеям, хаця і яны працягвалі выдавацца, а статутам і соймавым пастановам.

У заключэнне можна сказаць, што ў разглядаемы перыяд агульназемскія прывілеі "ў сваей сукупнасці ўяўлялі сабой асноўныя законы дзяржавы, г. зн. складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі замацаваны асноўныя палажэнні

. . . „з

дзяржаўнага i іншых галш права .

Землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага і захоўвалі свае аўтаномныя правы, даваліся аб- ласныя граматы (прывілеі). Гэта рабілася з мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, аб- межаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні нормаў мясцовага

'гісторыяБеларусіўдакументах. Мн., 1936. T.1. С. 228.

2

ЮхоЯ.А. Кароткі нарыс гісторыідзяржавы і права Беларусі. С. 150.

j

ЮхоІ. Крыніцы беларуска-літоўскагаправа. С. 45.

звычаёвага права, права на мясцовы суд i органы кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных i асабістых правоў насельніцтва і г.д.

Абмежаванне ўлады вялікага князя можна бачыць на прыкладзе Полацкага прывілея 1511 r., згодна з якім ён не меў права ўмешвацца ў справы мясцовай царквы, дараваць полацкія землі, забіраць вымарачную маёмасць у дзяр- жаўную казну, без згоды жыхароў Полацкай зямлі прызна- чаць ваяводу, а таксама прыцягваць да выканання пагра- нічнай службы. Гэты привілей ставіць ваяводу - галаву вя- лікакняжацкай адміністрацыі - у залежнае становішча ад вярхушкі палачан. Жыхары вызваляліся ад падводнай па- віннасці, сярэбшчыны, мелі права без пошліны гандляваць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.

Пры ўступленні на прастол новага князя ці пры парушэнні ўстаноўленых граматамі нормаў выдаваліся пацвярджаючыя прывілеі тым землям, якія мелі іх раней. Гэтыя прывілеі ўтрымлівалі нормы раней выдадзеных.

Такім чынам, выдача абласных прывілеяў і іх пацвярджэн- не мелі дзяржаўна-прававы характар, бо сама наяўнасць гэ- тых прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў Вялікім княстве Літоўскім, яе адасобленасці і непадзель- най цэласнасці.

Валасныя прывілеі выдаваліся, як правіла, па хадайніцтве жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Але трэба адзначыць, што, вы- даючы валасныя граматы і тым самым абмяжоўваючы ўладу службових асоб, вялікі князь у першую чаргу бараніў інтарэсы не насельніцтва, а дзяржаўнага скарбу, бо са збяд- нелых сялян немагчыма было б збіраць падаткі. Таму змест валасньгх прывілеяў у асноўным забяспечваў юрыдычнае за- мацаванне павіннасцей і некаторых правоў жыхароў воласці, у тым ліку права выбару старца - прадстаўніка сялянскай мясцовай адміністрацыі. Прыкладам валасных прывілеяў мо- гуць быць прывілеі Падняпроўскім і Задзвінскім валасцям ад 2 кастрычніка 1511 r., каралевы Боны жыхарам Усвяцкай і Азярышчанскай валасцей ад 4 верасня 1535 r., жыхарам Ma-

гілёўскай воласці ад 1 ліпеня 1536 г. і інш. У тым випадку, калі выдадзеныя прывілеі ігнараваліся мясцовымі службо- вымі асобамі, вялікім князем выдаваліся паўторныя.

Такім чынам, агульны аналіз валасных прывілеяў дазваляе ў значнай меры даследаваць характар эксплуатацыі пра- цоўнага народа як феадальнай дзяржавай у цэлым, так і асоб- нымі феадаламі.

Валасныя прывілеі цікавыя і тым, што ў іх змяшчаюцца шматлікія водгукі яшчэ болын старажытных прававых звы- чаяў. Гэта садзейнічае больш поўнаму вывучэнню гісторыі права Беларусі.

Аналіз абласных і валасных грамат дазваляе зрабіць вывад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых дакументаў было мясцовае звычаёвае. Да спецыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гараджан, трэба аднесці прывілеі на магдэбургскае права; прывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада, якое магло быць выклікана стыхійнымі бед- ствамі (пажарам, паводкай, ваеннымі дзеяннямі), а таксама

самавольствам адміністрацыі; прывілеі, што выдаваліся з мэ-

„2

тай развіцця горада i прыцягнення ўяго новыхжыхароў .

Разгледзім больш падрабязна граматы на магдэбургскае права. Першымі іх атрымалі жыхары Вільні (1387 r.), Бярэсця (1390 г.) і Гародні (1392 г.)- У іх гаварылася, што гараджанам дазваляецца судзіцца і вырашаць свае гарадскія справы па тэўтонскім і магдэбургскім праве і прадастаўляюцца некато- рыя льготы. Ha працягу XV - XVI стст. граматы на магдэбургскае права былі выдадзены ўсім буйным гарадам Беларусі, а таксама многім мястэчкам. Гэты прывілей даваўся гарадам вярхоўнай ўладай BKJI або (прыватнаўласніцкім гарадам) ула- дальнікам горада. У абодвух выпадках ён выконваў ролю юрыдычнага акта аб самакіраванні гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці. Часта прывілей пашыраў дзеянне магдэбургскага права на

Гл.: Белоруссия в эпоху феодализма. Мн., 1959. Т. 1. С. 188 - 189,

194- 198.

2

Тп.:Доенар Т.И., Шелкоппяс B.A. Государство и право Беларуси в XIV- XVI веках. С. 27.

прадмесці і сёлы, што належані мяшчанам . Тым самым яны атрымлівалі такое ж права валодаць зямлёй, як баяры-шляхта.

Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлівалі парадак утварэння і кампетэнцыю га- радскіх органаў кіравання. У прыватнасці, у іх змяшчаліся ўказанні аб вызваленні гараджан ад улады і суда ваявод, ста- растаў і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб пе- радачы ўладных паўнамоцтваў у рукі гарадскога войта, бур- містраў, радцаў (саветнікаў) і лаўнікаў (засядацеляў). Войт прызначаўся на пасаду вялікім князем ці феадалам або вы- біраўся насельніцтвам з заможных шляхціцаў ці мяшчан. Рада, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралася з ліку купцоў, багатых майстроў, цэхмістраў. Узначальваў Раду вы- барны бурмістр (ці бурмістры). Паўнамоцтвы войта і бур- містраў у розных гарадах не былі аднолькавыя. Напрыклад, судом другой інстанцыі ў адносінах да войтаўскага суда ў адных гарадах аб'яўляўся суд вялікага князя і Рады (Магілёў, Менск), а ў другіх - замкавы суд старастаў і намеснікаў (Пінск). У Наваградку войт разам з шасцю радцамі выбіраў двух бурмістраў, а ў Пінску бурмістр прызначаўся старастам з чатырох кандыдатаў, якіх прадстаўлялі мяшчане. Гэтыя прыклады сведчаць аб адсутнасці якой-небудзь залежнасці войта і бурмістраў ад асноўнай масы гарадскога насель- ніцтва, а таму няма дастатковых падстаў лічыць іх органамі гарадскога самакіравання. 3 атрыманнем магдэбургскага права замест улады і суда старасты або намесніка дзейнічала ўлада войта, бурмістраў і радцаў.

Вывучэнне актаў гарадскіх магістратаў дазваляе мерка- ваць, што за рэдкім выключэннем сапраўднае матдэбуртскае права ў тарадах BKJI не ўжывалася. Так, беларускія тарады не выбіралі бурттрафа, а фотт (войт) не толькі ўзначальваў суд, але і быў вышэйшай судовай інстанцыяй у юрадзе. Беларускія тараджане не прынялі нормаў маідэбуртската права аб перадачы пасады лаўніка па спадчыне; дзейнічаў прынцып выбрання лаўнікаў радай з ухвалення сходу тараджан і г.д. [17] [18]

У прывілеях на магдэбургскае права не ўтрымлівалася нормаў крымінальнага, цывільнага, зямельнага і іншых най- больш важных галін права, на аснове якіх складваліся права- адносіны і якімі кіраваліся ў сваёй дзейнасці гарадскія органы. Больш таго, у граматах на магдэбургскае права няма наваг указанняў, якімі нямецкімі кодэксамі або зборнікамі трэ- ба карыстацца.

У сувязі з гэтым нельга не пагадзіцца з прафесарам Я.А. Юхо, які сцвярджае, што разгляд гарадскіх грамат на магдэбургскае права дає падставу гаварыць, "што ў іх змяшчаліся нормы мясцовага звычаёвага права (асабліва ў частцы льгот і павіннасцей гараджан) і новыя нормы, выпрацаваныя ў працэсе выдзялення гараджан у асаблівае саслоўе феадальнага грамад- ства - мяшчан. Усё гэта дає падставу называць гэтае права не нямецкім, а гарадскім (мяшчанскім) правам Беларусі" .

Такі вывад становіцца яшчэ больш абгрунтаваным, калі ўлічваць прававыя нормы шэрагу іншых грамат, якія атрым- лівалі жыхары гарадоў, абласцей і валасцей. Нормамі мясцовага пісанага і звычаёвага права рэгуляваліся гаспадарча- эканамічныя, маёмасныя і іншыя адносіны.

5.2.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме 5Л. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы):

  1. Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР
  2. Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
  3. Лекцыя 10. Эканамічнае развіццё Беларускіх земляў у другой палове XIX стагоддзя. Адмена прыгоннага права, асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі
  4. Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі
  5. § 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
  6. Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
  7. 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
  8. Органы мясцовага кіравання
  9. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
  10. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
  11. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -