<<
>>

4.3.Заканадаўчаезамацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна

Погляды гісторыкаў права на змест Люблінскага акта доўгі час зводзіліся да аднаго: гэта юрыдычнае і фактычнае аб'яднанне двух народаў у адзін і дзвюх дзяржаў у адну - Рэч Паспалітую.

Храністы XVI ст. М. Стрыйкоўскі, М. Бельскі і Л.Горніцкі адназначна гавораць аб канчатковым злучэнні дзвюх дзяржаў у адну. Так, М. Стрыйкоўскі піша: "На тым сойме грунтоўна закончылася вунія, або аб'яднанне Вялікага княства Літоўскага з Каронай Польскай" .

Польскія даследчыкі XVII - XVIII стст., а таксама заход-

нееўрапейскія і рускія гісторыкі права таксама разглядаюць

акт Люблінскай уніі як канчатковае злучэнне дзвюх краін.

Нават такі вядомы гісторык, як Т. Нарбут, з жалем гаворьщь:

"Я давёу апавяданне да эпохі, з якой самастойнасць Вялікага

княства перастала існаваць. Адсюль я павінен перадаць да-

лейшае выкладанне пісьменнікам гісторыі польскай. Апошні

незалежны манарх Літвы і астатні з мужчынскай лініі Ягело-

„2

наў памер, і я ламаю має пяро на яго труне .

Пазнейшыя гісторыкі права прытрымліваюцца гэтага ж погляду. Напрыклад, M.K. Любаўскі ў сваім "Очерке истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно" піша: "Так закончилось самостоятельное существование Литовско-Русского государства, и произошло "втеление" его в корону польскую... Раздираемое внутреннею рознью в тот момент, когда требовалось наибольшее единение и напряжение сил, литовско-русское государство и кон-

Цыт. па: Дружчыц В. Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблінскай вуніі. С. 219.

Там жа.

чило свое самостоятельное существование" . УЛ. Пічэта прытрымліваецца прыблізна такога ж погляду, але з прыз- наннем захавання некаторай аўтаноміі BKJI і пасля уніі.

Ha іншых пазіцыях стаяў M.B. Доўнар-Запольскі. Ён схіляецца да думкі, што Вялікае княства Літоўскае пасля уніі захавала сваю дзяржаўнасць.

"Калі аставіць у баку страту Валыні і Украіны, то трэба сказаць, што дастойнасць літоўскай дзяржавы была абаронена" .

У пачатку XX ст. у польскую літературу замест старых поглядаў аб поўным знішчэнні самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пачынае прасочвацца думка аб існаванні гэ- тай дзяржавы і пасля уніі, а Люблінскі акт лічыць дагаворам,

што злучыў дзве дзяржавы ў саюз (ca сваімі ўрадамі, улас-

ч3

ньш войскам, межамі, дзяржаўнымі ўстановамі i г.д.) .

Такога ж погляду прытрымліваецца рускі вучоны

LI. Лапо. Ha яго думку, "Літва і Польшча засталіся асобнымі

адзінкамі з асобнымі тэрыторыямі і асобнымі правамі і пасля

уніі 1569 r., хаця яны мелі супольны сойм і супольнага кара-

ля ... Літоўскае Вялікае княства засталося і пасля 1569 г. са

сваімі парадкамі, асобнасцямі, і Люблінскі сойм патрабаваў

толькі, каб ліцвіны (літоўцы) селі з палякамі ў супольным

сойме, і не падумаў аб болей глыбокай рэформе Літвы, дзя-

4

куючы якой яна зрабілася б Польшчай . Такія высновы пра- фесара LI. Лапо сталі магчымымі дзякуючы разгляду не толькі матэрыялаў Люблінскай уніі, але і спецыяльнаму вы- вучэнню хода гісторыі ВКЛ і пасля 1569 г.

Мы коратка засяродзілі увагу на гістарыяграфіі уніі 1569 г. для таго, каб паказаць гэты гістарычны факт с пункту глед-

Любаескйй M.K. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. M, 1910. С. 100.

Доенар-Запольский M.B. Польско-литовские унии на сеймахдо 1569 г. // Древности. Труды славянской Комиссии Московского Археологического общества. M. 1897. T. 2. С. 105.

3

Гл.: Кутшеба С. Очерки истории государственного и общественного строя Польши / Пер. с польск. Ядвиги Пашкович. C6., 1907. С. 85.

JIanno И.И. Великое княжество Литовское за время от заключения ЛюблинскойуниидосмертиСтефанаБатория(1569 - 1586).Сб., 1901.T. 1. C 185.

жання сучасных юрыстаў і гісторыкаў. Трэба адзначыць, што новыя архіўныя дакументы і матэрыялы яшчэ больш пац- вярджаюць думку аб тым, што Люблінскі акт нельга тракта- ваць як паглынанне Польшчай Вялікага княства Літоўскага.

Хаця трэба прызнаць, што на першым часе ўражанне паную- чага класа ВКЛ ад вынікаў уніі і падзей, што ёй папярэд- нічалі, бьшо менавіта такім. Гэта тычьшася як магнатаў, так і шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Уплывовай знаці Люблінская унія пагражала поўнай згубай былога палітычнага уплыву. Справа ў тым, што ў ВКЛ сойм, праз які магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна пера- стаў існаваць, а ў агульны сенат Рэчы Паспалітай большасць былых сяброў паноў-рады проста не трапіла. Нешматлікія галасы сенатараў з Вялікага княства заглушаліся больш мна- галюдным польскім прадстаўніцтвам. Toe ж самае адбывала- ся і ў Пасольскай ізбе, дзе з 180 выбраных па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў толькі 46 прыходзілася на Вялікае княства Літоўскае (у тым ліку 34 паслы з беларускіх паветаў) .

Прыведзеныя лічбы, па-першае, сведчаць аб палітычнай

дыскрымінацыі ВКЛ, а па-другое, юрьщычнае замацаванне ў

Люблінскім акце за польскай шляхтай магчымасці атрымання

ў межах Вялікага княства Літоўскага зямельных плошчаў

стварыла небяспечнага канкурэнта для шляхты мясцовай.

Безумоўна, што гэта вяло да з'яўлення ў большай часткі па-

нуючага класа Вялікага княства Літоўскага сепаратысцкіх,

антыпольскіх настрояў. Яны праяўляліся ў рэзкім непры-

няцці шляхтай, як буйной, так і дробнай, уніі, ды і наогул па-

літыкі польскіх каралеу. Так, аршанскі стараста Ф. Кміта-

Чарнабыльскі піша кашталянутроцкамуА. Валовічу: "He дай

Бог ляху быць (каралём. - Аўт.) - вырежет Литву, а Русь по- „ , . „ „2 готову , бо палякі давно резать почали литвина .

Шляхта Вялікага княства імкнулася да "старыны", да тых, з яе пункту гледжання, "залатых" часоў, калі князі, "которые

Гл.: Лойка П.А. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхец-

кая"бсларусізацыя"//Спадчына. 1991. № 5. C. 13.

2

Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1976. C. 87.

королевами и которые воеводами бывали... правым сердцем просто говорили, политыки не знали", калі незалежнае Вя- лікае княства самастойна вызначала i праводзіла ўнутраную і знешнюю палітыку: "Але Жыкгимонта первого, - солодкая паметь его...Ляхов з их хитростю велми не любил, а Литву и Русь нашу любительно миловал" .

3 прыведзеных слоў вынікае, што пануючы клас Вялікага княства Літоўскага меў на мэце юрыдычнае адраджэнне яго поўнай дзяржаўнасці, а значыць, як гаворыць беларускі гісторык П. Лойка, "адраджэнне той "беларушчыны", якая была базай гэтай дзяржавы" .

Незалежніцкія настроі не разыходзіліся са справамі як у палітычнай, так і ў духоўнай сферы. Так, насуперак Люб- лінскаму акту на працягу 70 - 80-х гг. у Вялікім княстве рэ- гулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы ("Віленская канвакацыя"), а пасля смерці ў 1572 г. караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста захаванне адасобленасці ВКЛ было

• * • 3

прызнана не толькі фактычна, але i юрыдычна .

У час бескаралеўя (1574 - 1576 гг.) на Віленскім сойме дэ- батавалася пытанне аб выбранні караля, а на сойме 1580 г. нават прысутнічаў кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый. Больш таго, у 1581 г. ствараецца, а ў 1582 г. пачынае дзей- нічаць Галоўны трыбунал Вялікага княства.

ХАле найлепшым сведчаннем дзяржаўнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага было прыняцце звода законаў, які атрымаў назву Трэцяга Літоўскага Статута (Статут ВКЛ 1588 r.). Існує дзве навуковыя гіпотэзы пра паходжанне яго тэксту. Прыхільнікі першай сцвярджаюць, што Статут быў падрыхтаваны спецыяльна ўтворанай соймавай камісіяй, у склад якой уваходзілі найбольш выдатныя юрысты свайго часу. Узначальваў камісію з моманту зацвярджэння ў якасці падканцлера Леў Іванавіч Сапега. Некаторыя даследчыкі на- [12]

ват сцвярджаюць, што ён асабіста адрэгаваў артыкулы Статута, стварыўшы, па сутнасці, новую канцэпцыю незалежнага беларуска-літоўскага гаспадарства. Сярод тых, хто прытрым- ліваецца гэтай версіі, і беларускі гісторыкправаЯ.А. Юхо.

Прыхільнікам другой гіпотэзы паходжання тэксту Статута з'яўляецца, напрыклад, вядомы расійскі даследчык канца XIX - пачатку XX ст. I.I. Лапо. Ён лічыць, што соймавая ка- місія перадала справу "поправенья" Статута павятовым сой- мікам ВКЛ, а канчатковае рэдагаванне тэксту праходзіла ў сценахдзяржаўнай канцылярыі ВКЛ.

Сцвярджэнне, што Статут ВКЛ 1588 г. - "справа Льва Ca- пегі", было выказана ў гістарычнай літаратуры ў канцы XVIII ст. Яно належала ксяндзу-гісторыку Казіміру Кагнавіцкаму і было апублікавана ў першым томе яго працы аб Сапегах (1790). Кагнавіцкі прыпісаў "Літоўскаму Салону" ўсю справу складання III Статута ВКЛ. Першы ж даследчык права ВКЛ T. Чацкі лічыў Сапегу толькі перакладчыкам Статута. Пра- вазнавец I. Даніловіч лічыў падканцлера ВКЛ "дагля- дальнікам" над яго вытворчасцю, а гісторык права Віленскага універсітэта Я. Ярашэвіч адводзіў Сапегу "першае месца сярод заканадаўцаў ВКЛ" як таму, хто адыграў галоўную ролю ў прыняцці Статута. У літаратуры XX ст. ёсць пэўная коль- касць крыніц, якія ўказваюць на вядучую ролю менавіта Льва Сапегі ў распрацоўцы і зацвярджэнні Статута. Так, у 1928 г. СЛ. Пташыцкі называў Сапегу "творцам" Статута. М. Шкялёнак у 1933 г. піша: "Толькі тады, як справа гэта была даручана Л. Сапегу, праз 2 гады, а менавіта ў 1588 годзе, Статут быў гатовы. Леў Сапега вельмі добра выканаў гэтае даручэнне і не толькі апрацаваў Статут, але і выдаў яго ўласным коштам і пад асабістым даглядам у студзені 1588 г. у Вільні". Сучасныя гісторыкі, такі я як Я. Юхо, I. Саверчанка і інш., прытрымліваюцца такога ж пункта гледжання. Між тым самымі падрабязнымі біяграфіямі Л.І. Сапегі па сён- няінні час з'яўляюцца працы Мішталта (1724) і Кагнавіцкага. Мішталт, які вельмі паважау Сапегу за тое, што той перай- шоў у каталіцызм і садзейнічаў езуітам, і які паспрабаваў знайсці ўсе факты, якія б дапамаглі размаляваць сапраўды

выдатнейшага чалавека свайго часу толькі ружовымі фар- бамі, нічога, як сведчьщь I.I. Лапо, не гаворыць аб тым, што Сапега прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Статута. Сам Ca- пега лічыў сваей заслугай толькі надрукаванне Статута 1588 г. Зразумела, як пісар літоўскі, а пасля падканцлер ён не мог не прымаць удзелу ў стварэнні III Статута ВКЛ. A вось ці належала яму ў гэтым першая роляў I.I.

Лапо дапускае, што вяду- чымі асобамі пры рэдагаванні Статута ВКЛ, якое право- дзілася ў дзяржаўнай канцылярыі да і пасля таго, як ён быў разгледжаны на павятовых сойміках, належала канцлерам Вялікага княства, якімі ў той час бьші Мікалай Юр'евіч Рад- зівіл і Астафей Валовіч. Але пытанне аб тым, каму аддаць гонар за стварэнне Статута, ніколькі не павінна змяншаць значнасці гэтага помніка права.

Як менавіта праходзіла зацвярджэнне Статута ВКЛ 1588 r., вельмі добра паказвае I.I. Лапо ў сваёй манаграфіі "Трэці Літоўскі Статут", выдадзенай у Коўне ў 30-я гг. XX ст. Выка- рыстаўшы цяжкае становішча абранага на каралеўскі трон Польшчы каралевіча швецкага Жыгімонта Вазы, які яшчэ не ведаў аб перамозе сваіх войскаў над войскамі другога абранага на гэты трон электа Максімільяна Габсбурга, пасольства Вялікага княства на чале з Л. Сапегам дамагаецца выдання прывілея на зацвярджэнне Статута ў абмен на прызнанне яго вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім. Такім чынам, Статут ВКЛ 1588 г. быўуведзены ўдзеянне "моцею" не сой- мавай канстытуцыі, а паводле прывілея караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III Вазы ад 28 студзеня 1588 г. (шляхам канфірмацыі).

Пасля падпісання Статут 1588 г. не адразу пачаў выкары- стоўвацца ў судовай практыцы на месцах, бо яго там проста не мелі. Паўстала праблема арганізацыі неадкладнага друка- вання гэтага звода законаў. Трэба было, каб ён як мага хутчэй пачаўдзейнічаць, бо нават сам Жыгімонт III, забыўшыся пра свае абяцанні і не зважаючы на артыкулы толькі што пад- пісанага ім Статута, усяляк парушаў правы беларускай і літоўскай шляхты, раздорваючы землі і некаторыя пасады ў Вялікім княстве палякам. Некаторыя даследчыкі лічаць, што

новы манарх імкнуўся самавольна і адзінаўладна распара- джацца як на тэрыторыі Польшчы, так і на землях ВКЛ, не раячыся з падканцлерам Л. Сапегам, які знаходзіўся пры яго двары.

Стала відавочна, што толькі выданне новага Статута і аба- вязковае выкананне яго артыкулаў усімі грамадзянамі княст- ва, а найперш вялікім князем і каралём, пакладзе канец беззаконню. 12 ліпеня 1588 г. падканцлер Л. Сапега піша тагачас- наму віленскаму ваяводзе Крыштапу Радзівілу "Перуну": "Статут новы загадаў ужо друкаваць" . Ha яго выданне падканцлер ахвяраваў уласныя сродкі.

Урэшце летам 1588 г. з віленскай друкарні Мамонічаў выйшаў новы Статут - найважнейшы звод законаў сярэдне- вяковага беларускага гаспадарства, якому па дасканаласці і лагічнай завершанасці, бадай, не было роўных ва ўсёй тага- часнай еўрапейскай юрыдычнай думцы. Выданне ўпры- гожваў партрэт Жыгімонта III Вазы, а таксама герб Л. Сапегі і панегірык да яго, напісаны беларускім паэтам Андрэем Рымшам.

Статут скасаваў многія пастановы Люблінскай уніі. Пака- зальна, што ў гэтым юрыдычным помніку ні разу не ўпамінаецца пра акт уніі. Паводле гэтага звода законаў, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі да 1840 r., Вялікае княства Літоўскае заставалася самастойнай дзяржавай не толькі з асобым заканадаўствам, але і са сваім дзяржаўным апаратам, войскам, фінансамі, тэрыторыяй. Статут прадугледжваў таксама адмену звышпрынцыповага для палякаў пункта пастановы Люблінскага сойма 1569 г. аб праве набыцця зямельнай уласнасці ў межах ВКЛ. Пасля ўвядзення Статута 1588 г. у дзеянне шляхта Польскага каралеўства не мела юрыдычнага права не толькі набываць землі, але і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Артыкул 12 раздела III Статута 1588 г. гэту норму права трактує так: "В том паньст- ве Великом Князстве Литовском и во всех землях, ему при-

слухаючих достойностей духовных и светских, городов, дворов, грунтов, старосте, держав, врядов (пасадаў. -Аўт.) земских и дворных... жадных (ніякіх. - Аўт.) чужоземцем и за- граничником, ани суседом (палякам. - Аўт.) того паньства давати не маем. Але то все мы и потомки нашы, великие князи литовские, давати будем повинни только Литве, Руси, Жомойти, родичем старожитным и уроженцом Великого Князства Литовского и иных земель, тому Великому Князст- ву належачых".

Такім чынам, Статут 1588 г. прадугледжваў, што атрым- ліваць маёнткі і займаць дзяржаўныя і духоўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім выпадку не "чужаземцы", "загранічнікі", ці "суседзі". Падкрэсліваючы значэнне Вялікага княства Літоўскага як асобнага гаспадар- ства, Статут вызначае і склад зямель, "к тому панству прыс- лухаючых", і яго межы.

Аўтары Статута 1588 г. не ўнеслі ў тэкст ніводнага арты- кула, які б абмяжоўваў суверэнітэт княства. Наадварот, Статут абавязваў гасудара захоўваць недатыкальнасць тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, вяртаць раней страчаныя землі.

Звод законаў зафіксаваў адно з асноўных патрабаванняў беларускай шляхты - дзяржаўнасці "рускай" (старабелару- скай) мовы на ўсёй тэрыторыі гаспадарства. "А писар земский, - падкрэслівалася ў першым артыкуле чацвёртага раз- дзела Статута, - маеть по-руску литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншым езыком и словы". Тэта радыкальна розніла княства ад Польшчы, дзе мовай юрыдычных дакументаў была лацінская.

Як сімвалы дзяржавы ВКЛ мела свой дзяржаўны герб i пячатку (раздзел IV, арт. 12).

Статут убачыў свет у выніку доўгай і цяжкай барацьбы Вялікага княства Літоўскага за незалежнасць, ход якой па- казвае ВКЛ як самастойную дзяржаву, што вядзе сябе з Польшчай як роўная з роўнай. Зразумела, што калі Статут 1588 г. з'явіўся ў выніку барацьбы за незалежнасць, то ён па- вінен быў адлюстраваць і замацаваць на сваіх старонках па- літычныя жаданні беларуска-літоўскіх кіруючых колаў і

ўсталяваць новыя адносіны да Кароны, бо ўмовы існавання княства ў складзе Рэчы Паспалітай на аснове пастаноў Люб- лінскага сойма не задавальнялі магнацкае і шляхецкае гра- мадзянства ВКЛ.

Статут 1588 г. па сваёй значнасці з'яўляецца Канстытуцы- яй Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі.

Асабліва трэба падкрэсліць той факт, што такія галоўныя прынцыпы Статута, як прэзумпцыя невінаватасці, дзяржаўны і нацыянальна-культурны суверэнітэт, рэлігійная талерант- насць і інш., бьші надзвычай прагрэсіўнымі для таго часу . Яны да сённяшнягадня выступаюць у ліку прынцыпова важных палажэнняў заканадаўчых актаў многіх дэмакратычных краін свету.

Такім чынам, канкрэтна-гістарычны матэрыял сведчыць аб тым, што дзяржаўна-прававыя сувязі паміж Вялікім княст- вам Літоўскім і Польшчай пасля 1569 г. будаваліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на умовах, акія прадугледжвалі адасобленасць абедзвюх дзяржаў пры адным гасудары і ад- ным парламенце (сойме). Разам з тым гэтае аб'яднанне спа- радзіла і новую дзяржаву - Рэч Паспалітую, у кампетэнцыю якой уваходзілі ў асноўным пытанні сумеснай міжнароднай палітыкі і ўзаемнай абароны. Таму трэба прызнаць, што акт Люблінскай уніі 1569 г. на практыцы не быў ажыццёўлены. Можна пагадзіцца з прафесарам Я.А. Юхо, які піша: "A па- колькі ён (акт Люблінскай уніі. - Аўт.) быў навязаны прад- стаўнікам Вялікага княства гвалтоўна, то і з юрыдычнага боку быў несапраўдным" .

У апошні час беларускія навукоўцы выказалі і іншыя пункты гледжання на Люблінскую унію. У прыватнасці, дас- ледчык А. Трусаў лічыць, што менавіта унія 1569 г. у гады [13] [14]

Інфлянцкай (Лівонскай) вайны дапамагла BKJI захавацца як

дзяржаве са сваёй грашовай сістэмай, эканомікай, мовай,

войскам і, галоўнае, са сваёй "літоўскай" ментальнасцю яшчэ

.1

на два з нечым стагоддзі .

У гэтым жа артыкуле даследчык піша: "Можна па- рознаму ставіцца да ўмоў, падпісаных у Любліне, але нельга забываць аднаго. Ці існавала б цяпер наогул беларуская на- цыя, калі б Масковія захапіла Вялікае княства Літоўскае ў XVI стагоддзі? Дастаткова толькі ўспомніць лёс самабытнай наўгародскай культуры. Што засталося ад "господина Великого Новгорода" пасля "этнічных чыстак", зробленых Іванам Грозным і яго папярэднікамі? Быў знішчаны самабытны ўсходнеславянскі этнас, які меў сваю архітэктуру, жывапіс,

летапісанне, устойлівыя рэспубліканскія традыцыі грамад-

„2

скага 1 палітычнага жыцця .

Такім чынам, А. Трусаў робіць спробу даць агульна- гістарычную адзнаку уніі і не затрымліваецца на яе гісторыка-прававым аналізе. Аднак разважанні А. Трусава і іншых навукоўцаў даюць падставы зрабіць выснову аб неаб- ходнасці болын глыбокага і дэталёвага даследавання агуль- нагістарычных і прававых вынікаў акта Люблінскай уніі.

Гл.: Трусаў А. Прыйшоў час збіраць камяні: Да ўгодкаў Люблінскай уніі 1569 г. / Hap. газ. 1994. 22 - 24 кастр.

Там жа.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме 4.3.Заканадаўчаезамацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна:

  1. Працэсуальнаеправа Вялікага княства Літоўскага
  2. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
  3. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
  4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.
  5. Лекцыя 4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ – першай палове XVII стагоддзяў
  6. У нй ВялІкага княства Лггоускага з Польшчай
  7. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.
  8. ЗЛ. Утварэнне Вял]кага княства ЛІтоускага, Рускага і Жамойцкага
  9. § 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны
  10. § 6. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
  11. Люблшсю сойм і умовы аб'яднання Вялжага княства Лггоускага з Польшчай
  12. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
  13. ГЛАВА 1. БЕЛАРУСЬ ПАСЛЯ ЛЮТАЎСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ. УСТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ НА БЕЛАРУСІ
  14. Грамадсш лад Вялжага княства ЛІтоускага у ХІУ - першай палове ХУІ ст. (да 1569 г.)
  15. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
  16. § 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна- эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі
  17. ГЛАВА 2. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ПАСЛЯ ЛЮБЛІНА (другая палова XVI - першая палова XVII ст.)
  18. § 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага
  19. § 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
  20. Про смерть царя Феодора Олексійовича і про царювання після нього двох царів і третьої їхньої сестри в Росії; про дбання короля Собе- ського завести в Pyci унію; про його послів через те в Люблін; про схилення Шум’янського до унії і його лист про те до папи римського; про перший розмін невільниками під Переволочною; про повторний Суховієвий прихід у тогобічну Україну, щоб посісти там гетьманство; про нещастя його в тому через Самойловичеві перепони; про повернення його на Низ; про поведінку його
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -