Вышэйшыя асобы
Маршалак земскі з’яўляўся ахоўнікам этыкету і парадку пры двары гаспадара. Меў важныя функцыі: старшынстваваў на сеймавых паседжаннях і ў Радзе, абвяшчаў пастановы гаспадара і Рады.
Ён жа кіраваў прыёмам паслоў, прасіцеляў са скаргамі, судзіў за злачынствы, здзейсненые пад час правядзення сеймаў. Меў намесні- ка – маршалка дворнага.Гетман найвышэйшы кіраваў усімі ўзброенымі сіламі дзяржавы. У ваенных абставінах і пад час паходаў меў шырокія паўнамоцтвы – нават мог пакараць падначаленых смерцю без суда. Меў намеснікаў – гетмана дворнага і гетмана польнага, што ўзначальвалі частку войска.
Канцлер у ВкЛ кіраваў дзяржаўнай канцылярыей, наглядаў за дакладнасцю вядзення Метрыкі – дзяржаўнага архіва, храніў дзяржаўную пячатку ВкЛ і ставіў подпіс пад законамі, без гэтага законы не мелі моцы. Намеснік канцлера – падканцлер – прымаў удзел у падрыхтоўке законаў, кіраваў юрыдычнай службай канцылярыі.
Падскарбі земскі – хавальнік дзяржаўнай казны (скарба). Заведаваў даходамі і расходамі дзяржавы; захоўваў дзяржаўныя рэгаліі – скіпетр, меч, сцяг, шапку Гедыміна; распараджаўся ваеннымі прыпасамі (арсеналам ВкЛ), а з сярэдзіны XVI ст. займаўся кіраваннем дзяржаўнай зямельнай маёмасцю. Яго намеснік – падскарбі дворны – захоўваў дварцовую казну вялікага князя, яго асабістыя каштоўнасці і грошы. Дапамагалі падскарбіям шматлікія служачые – скарбнікі, ключнікі, мытнікі, дзяржаўцы, цівуны.
Гаспадарчыя дваране і ўраднікі выконвалі даручэнні князя і Рады (праводзілі рэвізіі, выконвалі пастановы дзяржаўных органаў і судоў). Непасрэдна кіраваў імі маршалак дворны.
На важнейшыя дзяржаўныя пасады прызначаліся прадстаўнікі знатных родаў ВкЛ вялікім князем са згоды Рады, вельмі часта пасады займалі прадстаўнікі беларускіх знатных родаў, як праваслаўных, так і каталіцкіх. Сярод іх – Астрожскія, Пацы, Хадкевічы, Глінскія, Сапегі, Кішкі, Тышкевічы, Чартарыйскія, Радзівілы, Іллінічы, Валовічы, Друцкія, Зяновічы і інш.
Еще по теме Вышэйшыя асобы:
- Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады i кіравання
- Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Калабарацыя на Беларусі
- Лекцыя 19. Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг. Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне БССР у індустрыяльную рэспубліку. Сацыяльна-палітычнае жыццё рэспублікі
- Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы у Рэспубліцы Беларусь
- Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
- НКУС СССРіяго рэспубліканскія філіялы - важнейшы механізм умацавання рэжыму асабістай улады і станаўлення таталітарнай сістэмы ў краіне
- 15Л. Кароткаяхарактарыстыка станаўлення і развіцця тэорыі аб прававой дзяржаве
- Педагогіка. Інтегрований курс теорії та історії: Навчально- методичний посібник: У 2 ч. / За ред. А.М. Бойко. — Ч. 2. — К.: ВІПОЛ; Полтава: АСМІ,2004. — 504 с., 2004
- Кармазин Ю.А., Стрельцов Е.Л. и др.. УГОЛОВНЫЙ КОДЕКС УКРАИНЫ. КОММЕНТАРИЙ. Харьков-Одиссей, 2001
- ПРЕДИСЛОВИЕ
- РЕДАКТОРСКАЯ СТАТЬЯ
- ОБЩАЯ ЧАСТЬ
- Раздел I
- ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ
- Статья 1. Задачи Уголовного кодекса Украины