Лекцыя 2. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 – 40 тыс.г. да н.э.)
Асноўныя паняцці:
археалагічная гістарычная перыядызацыя; першабытная эпоха; агульнагістарычная перыядызацыя; палеаліт; неандэртальцы; праабшчына; групавы шлюб; прысвайваючая гаспадарка; ледавік; краманьёнцы; стаянка; Бердыж; скрэблы; праколкі; рубілы; “адшчэпа”; мусцьерская культура; лоўчая абшчына; родавая абшчына; мацярынскі род; экзагамія; эндагамія; татэмізм; анімізм; фетышызм; чурынга; магія; айкумена; мікраліты; археалагічныя культуры; ляпны посуд; ткацтва; матычнае земляробства; Краснасельскія шахты; “неалітычная рэвалюцыя”; энеаліт; бранзалеты; фібулы; струменчатая рэтуш; ляднае земляробства; індаеўрапейцы; бацькоўская родавая абшчына; аўтахтоннае насельніцтва; балты; сырадутны метад плаўкі; гарадзішчы; селішчы; “вялікае перасяленне народаў”; славяне; ворнае земляробства; суседская сельская абшчына; дрыгавічы; радзімічы; крывічы; канцэпцыі паходжання беларусаў.
Гісторыя любой краіны пачынаецца са з’яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі – палеалітам. Археалагічная гістарычная перыядызацыя першабытнай эпохі падзяляецца на некалькі вялікіх перыядаў – у адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі. Першабытная эпоха наогул мае характарыстыкі, агульныя для ўсіх перыядаў, гэта:
· нізкі ўзровень развіцця вытворчых адносін і павольнае іх удасканаленне;
· нізкія тэмпы развіцця грамадства;
· калектыўны характар прысваення прыродных рэсурсаў і вынікаў вытворчасці;
· сацыяльная роўнасць людзей, ураўняльнае размеркаванне матэрыяльных даброт;
· адсутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, класаў і дзяржавы.
Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі:
· КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры:
Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры:
- Ранні – (на Беларусі не было);
- Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры;
- Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры;
Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры;
Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры;
· БРОНЗАВЫ ВЕК – 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;
· ЖАЛЕЗНЫ ВЕК – пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры- VI стагоддзе нашай эры.
Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы.
Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя, якая заснавана на прынцыпе змены форм чалавечага грамадства. Яе перыяды супадаюць з перыядамі археалагічнай перыядызацыі.
| Агульнагістарычная перыядызацыя | Археалагічная перыядызацыя |
| Станаўленне першабытнага чалавечага грамадства. Існаванне першабытнага чалавечага статка. З’яўленне першай формы кааперацыі людзей – лоўчай абшчыны | Каменны век, ранні і сярэдні палеаліт |
| Мацярынская раннеродавая абшчына | Каменны век, верхні ці позні палеаліт |
| Пачатак распаду першабытнаабшчыннага ладу, пераход да сацыяльнай няроўнасці. Станаўленне патрыярхальнай (бацькоўскай) родавай абшчыны | Бронзавы век |
| На змену патрыярхальнай ці бацькоўскай абшчыне прыходзіць сельская (суседская) родавая абшчына | Жалезны век |
Еще по теме Лекцыя 2. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 – 40 тыс.г. да н.э.):
- ТЭМА 2. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ЧАС ПАНАВАННЯ ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАцТВА (100 – 40 ТЫС. г. ДА Н. Э.)
- Лекцыя 6. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітай. Палітычная і эканамічная гісторыя ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў
- Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі
- Лекцыя 12. Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларускіх земляў у пачатку ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на Беларусі
- Лекцыя 10. Эканамічнае развіццё Беларускіх земляў у другой палове XIX стагоддзя. Адмена прыгоннага права, асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі
- Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”
- Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X – XIII стст.
- Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.)
- Лекцыя 9. Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага
- Лекцыя 17. Заходняя Беларусь у складзепольскай дзяржавы ў 1921-1939 гг. Эканамічная і палітычная гісторыя. Культурнае развіццё
- Лекцыя 15. Беларуская ССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Эканамічная, палітычная гісторыя. Культурнае жыцце БССР
- ТЭМА 12. ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ПАЧАТКУ XX СТ. РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПАДЗЕІ 1905-1907 гг. НА БЕЛАРУСІ
- Лекцыя 4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ – першай палове XVII стагоддзяў
- Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.
- ТЭМА 6. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД ФЕДЭРАТЫЎНАЙ ДЗЯРЖАВЫ РЭЧ ПАСПАЛІТАЙ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТст.
- ТЭМА 8. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст. ВАЙНА 1812 ГОДА НА БЕЛАРУСІ
- ТЭМА 10. ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX СТ. АДМЕНА ПРЫГОННАГА ПРАВА, АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ БУРЖУАЗНЫХ РЭФОРМАЎ 1860-1870 гг. НА БЕЛАРУСІ