Лівонская вайна.
У 1558 г. маскоўскі цар Іван IV, больш вядомы як Іван Жахлівы, распачаў вайну супраць былога Лівонскага ордэна. На той час Ордэн уяўляў сабой канфедэрацыю – саюз 5 княстваў, створаных нямецкімі рыцарамі.
Асноўнай мэтай маскоўскага цара была здабыча выхаду да Балтыйскага мора, гэта давала магчымасць самастойна гандляваць з Еўропай без дапамогі шматлікіх пасрэднікаў. Атрымаўшы выхад да Балтыкі, Расія магла больш актыўна ўдзельнічаць і ў еўрапейскіх справах. Лівонія была аб’яўлена спадчынай маскоўскіх князёў на падставе таго, што ў старажытныя часы гэтай тэрыторыяй валодалі князі Кіеўскай Русі. Спадчынай Масквы таксама была названая і частка ВкЛ – беларускія і ўкраінскія землі з Полацкам, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Кіевам і іншымі буйнымі гарадамі.Вялікая маскоўская армія ў першыя месяцы ваенных дзеянняў у Прыбалтыке захапіла Нарву, Дэрпт, падступіла да Рэвеля. Ордэн запрасіў перамір’я, адначасова актыўна стаў шукаць саюзнікаў у Еўропе, аднак Швецыя, Данія і Польша адмовіліся ваяваць супраць Расіі, толькі Вялікае княства Літоўскае, разумеючы небяспеку маскоўскага заваявання Лівоніі, вырашыла аказаць дапамогу Ордэну. У 1559 г. Лівонія перайшла пад пратэктарат ВкЛ, у выніку ваенныя дзеянні аднавіліся, і зноў паспяхова для Івана IV. У ліпені 1561 г. войска ВкЛ на чале з Мікалаем Радзівілам Рудым уступіла ў Лівонію, але было разбіта каля горада Пярну. Ордэн фактычна перастаў існаваць. Апошні магістр Кетлер перадаў у сакавіку 1562 г. Мікалаю Радзівілу Чорнаму (стрыечны брат Мікалая Радзівіла Рудога) пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі. Каб пашырыць кола ўдзельнікаў вайны, Кетлер перадаў эстонскія землі Швецыі, востраў Эзэль Даніі, Ліво- нію – ВкЛ, за сабой захаваў толькі Курляндыю на правах спадчыннага свецкага княства. Адначасова вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў Кетлера сваім намеснікам у Лівоніі. Так перастала існаваць ваенна-царкоўная дзяржава – Лівонскі ордэн.
У адказ на гэта, атрады Івана IV у пачатку 1562 г. спустошылі ваколіцы Мсціслава, Шклова, Оршы, Віцебска, Дуброўны, Копыля. Для генеральнага наспуплення на Полацк пад Мажайскам рыхтавалася армія ў 60 тыс. чалавек. 31 студзеня 1563 г. гэтае войска асадзіла Полацк, а праз 2 тыдні гераічнай абароны (15 лютага) захапіла горад. Вільня запрасіла міру, але патрабаванні маскоўскага цара былі празмерныя – Полацк і Лівонія павінны быць далучаны да Расіі. У 1564 г. ваенныя дзеянні аднавіліся. Невялікаму войску Мікалая Радзівіла Рудога ўдалося разбіць дзве рускія арміі – каля ракі Ула 25 студзеня і пад Оршай 2 лютага 1564. Спробы Івана IV пранікнуць у цэнтр дзяржавы былі сарваныя. Але рускі цар добра замацаваўся ў паўночнай Беларусі – у 1566-1569 гг. ён будуе каля Полацка крэпасці Суша, Сокал, Сітна, Красны, Казьяны, Усвяты, Туроўля. У гэтых умовах княству патрабаваўся саюзнік, бо аднаму яму адбіць напады маскоўскага цара было немагчыма. Найбольш верагодным саюзнікам была Польшча, з якой у 1569 г. была заключана Люблінская ўнія. У 1570 г. новая дзяржава – Рэч Паспалітая пайшла на перамір’е з Іванам IV, апошняму так сама патрабавалася часова замірыцца з Літвой і Польшчай, бо пачаліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі. Хутка памер апошні прадстаўнік дынастыі Ягеллонаў бяздзетны Жыгімонт II Аўгуст, таму ваенныя дзеянні аднавіліся толькі праз некалькі гадоў, калі ў Рэчы Паспалітай усталяваўся ўнутраны парадак.
Еще по теме Лівонская вайна.:
- ТЭМА 13. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ГЛАБАЛЬНЫХ СУСВЕТНЫХ ПЕРАЎТВАРЭННЯЎ. ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, РЭВАЛЮЦЫЯ 1917 г. НА БЕЛАРУСІ. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА І ЎСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ
- Лекцыя 13. Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў. Першая сусветная вайна, рэвалюцыя1917 г. на Беларусі. Грамадзянская вайна і ўсталяванне савецкай улады
- Савецка-фінляндская вайна
- Беларусь і вайна 1812 года
- Ответы по курсу - Вялікая Айчынная вайна, 2016
- § 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна
- ТЭМА 8. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст. ВАЙНА 1812 ГОДА НА БЕЛАРУСІ
- Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі
- РАЗДЗЕЛ VI. АД ЛЮТАГА ДА КАСТРЫЧНІКА 1917 г. КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ. НАЦЫЯНАЛЬНА- ДЗЯРЖАЎНАЕ БУДАЎНІЦТВА. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА I ІНШАЗЕМНАЯ ІНТЭРВЕНЦЫЯ (1917-1920)
- Лекцыя 6. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітай. Палітычная і эканамічная гісторыя ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў
- ГЛАВА 2. НАПАДЗЕННЕ ФАШЫСЦКАЙ ГЕРМАНІІ НА СССР. АДПОР ВОРАГУ Ў ПАЧАТКОВЫ ПЕРЫЯД ВАЙНЫ
- ГЛАВА 3. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА. ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI - ХУШ стст.
- Лекцыя 18. БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
- Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.
- 1. Уводзіны. Гістарыяграфія, крыніцы. Перыядызацыя Другой сусветнай вайны.
- Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
- 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы