Дапамога СССР па ленд-лізу
Для Савецкага Саюза досыць вялікае значэнне мела дапамога, якую аказалі саюзнікі па лініі ленд-ліза. Пры гэтым саюзнікі мелі вельмі прагматычныя і карыслівыя мэты – недапусціць выхаду СССР з вайны з Германіяй, але і не дапусціць вялікага перавесу Чырвонай Арміі над вермахтам.
Агульны аб’ём паставак ацэньваецца ў суму 11,3 млрд.
даляраў, з іх 10 – з ЗША, астатняе – з Англіі. Пры гэтым трэба адзначыць, што прыкладна 12% грузаў так і не дайшло да савецкіх партоў. Усе грузы склалі каля 4% валавой вытворчасці СССР і гэта вельмі нязначная лічба, але па некаторых паказчыках дапамога была значная.Так, прыкладна 25% грузаў – гэта прадукты харчавання, што вельмі важна было ва ўмовах вострага харчовага крызісу ў СССР. Саюзнікі паставілі каля 70% усіх аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся ў СССР, 12% танкаў, каля 20% франтавых знішчальнікаў. А дэсантныя судны, некаторыя віды радыёлакацыйнай і гідраакустычнай тэхнікі ў СССР нават не выпускаліся. Пастаўляліся так сама тэхналагічныя лініі, дакладныя станкі, стратэгічная сыравіна, якой не меў Савецкі Саюз. Каля паловы грузаў – 47% паступала праз Ціхі акіян і яшчэ па чвэрці ішло паўночным марскім шляхам і паўднёвым – праз Мурманск і Персідскі заліў. 11 мая 1945 г. прэзідэнт Г.Трумэн перапыніў пастаўкі СССР у сувязі з заканчэннем вайны ў Еўропе.
Значэнне паставак па ленд-лізу для Савецкага Саюза было вялікім, асабліва ў галіне паставак прамысловага абсталявання і аўтамабіляў. Але перабольшваць яго значэнне, як гэта робіцца на Захадзе, не трэба. Адсутнасць дапамогі ад саюзнікаў пагоршыла б становішча насельніцтва СССР, і паўплывала б на працягласць вайны ў бок павелічэння яе працягласці, але перамога ўсё роўна прыйшла б на нашу зямлю.
Еще по теме Дапамога СССР па ленд-лізу:
- 8. Образование СССР. Конституции СССР и РСФСР и их оценка. Национально-государственное устройство СССР.
- Особое значение имел Закон СССР «О правовом положении иностранных граждан в СССР».
- Статья 1951. Нарушение иностранными гражданами и лицами без гражданства правил пребывания в СССР и транзитного проезда через территорию СССР
- 3. Огосударствление экономики СССР. Индустриализация и коллективизация в СССР
- Казусы по тексту Закона СССР «О судоустройстве СССР, союзных и автономных республик» (1938 год, 16 августа)
- УКАЗ ПРЕЗИДИУМА ВЕРХОВНОГО СОВЕТА СССР «О ПОРЯДКЕ ВВЕДЕНИЯ В ДЕЙСТВИЕ ЗАКОНА СССР ОТ 11 ИЮЛЯ 1969 ГОДА «О ВНЕСЕНИИ ДОПОЛНЕНИЙ И ИЗМЕНЕНИЙ В ОСНОВЫ УГОЛОВНОГО ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА СОЮЗА ССР И СОЮЗНЫХ РЕСПУБЛИК»
- А. В. Сидоренко. Геология СССР. Том IV. Центр Европейской части СССР. Геологическое описание. М., изд-во «Недра», 1971, 742 стр., 1971
- С. А. ЖЕБЕЛЕВ, В. Ф. ГАЙДУКЕВИЧ. МАТЕРИАЛЫ И ИССЛЕДОВАНИЯ АРХЕОЛОГИИ СССР №4. АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ ПАМЯТНИКИ БОСПОРА И ХЕРСОНЕСА. ИЗДАТЕЛЬСТВО АКАДЕМИИ НАУК СССР МОСКВА • 1941 • ЛЕНИНГРАД, 1941
- А.В. Сидоренко. Геология СССР. Т. IV. Центр Европейской части СССР(Московская, Владимирская, Ивановская, Калининская, Калужская, Костромская, Рязанская, Тульская, Смоленская и Ярославская области). Полезные ископаемые. М., «Недра», 1974, 200 с., 1974
- Конституция СССР 1924 г.
- Конституция СССР 1924 г.
- ) // История СССР.
- 44.4. I съезд Советов СССР.
- Изменение в государственном аппарате ссср в 1985-1991 гг. Горби