Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
Прычына крызісу: ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкі, Канады, Аргенціны і Аўстраліі, гэта вызвала рэзкае падзенне цаны на збожжа. На Беларусі з 1881 да 1887 г. цэны на жыта знізіліся ў сярэднім у 2 разы.
Вынікі крызісу для Беларусі былi вызначальныя. Адбылася пераарыентацыя памешчыцкай гаспадаркі на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Для гэтага заводзілі жывёлу палепшаных парод. Пашырылася вытворчасць масла і сыру. Беларусь заняла трэцяе месца ў імперыі ў гэтай галіне вытворчасці. Памешчыкі пачалі шырока ўкараняць машынную тэхніку. Паскорыўся пераход да шматпольных севазваротаў, больш увагі надавалася несенняводству.
Не ўсе памешчыцкія гаспадаркі здолелі выйсьці з крызіса, так у 1899 г. у банкі было закладзена 56,8% панскіх маёнткаў. У выніку памяньшалася дваранскае землеўладанне і павялічвалася сялянскае – за 1877-1905 гг. імі куплена 1,6 млн. дзесяцін. Паскорылася дыферэнцыяцыя сялян (10% – заможныя, сераднякі – 32%, бедната – 60% на пачатак XX ст.). Пашырылася здача ў арэнду дваранскай зямлі (у 1887 г. – 2,5 млн. дзесяцін).
Яшчэ больш выразнай стала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Асноўныя галіны для Беларусі – малочная жывёлагадоўля, ільнаводства, бульбаводства. Ільнаводства было пашырана ў Віленскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях. Лён прадаваўся на ўнутраным рынку і за мяжой у Германіі, Аўстра-Венгрыі. Канапляводства было пашырана ў Магілёўскай губерні. Рынак збыту пянькі – Англія (праз Рыгу) і Германія (праз Польшчу і Лібаву). Бульбаводства пашыралася па ўсіх беларускіх губернях. Бульба ўжывалася ў ежу, была асноўнай сыравінай для вінакурнай прамысловасці. Гандлёвае агародніцтва і садоўніцтва існавала ў асобных гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян і адыгрывала прыкметную ролю на мясцовым узроўні.
Пасля рэформы 1861 г. поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі стрымліваліся перажыткамі прыгонніцтва. Тым не менш, гаспадарка Беларусі здолела выйсці з ціскоў крызісу, знайсці сваё месца як ў расійскай, так і сусветнай гаспадарцы.
Еще по теме Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.:
- Лекцыя 13. Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў. Першая сусветная вайна, рэвалюцыя1917 г. на Беларусі. Грамадзянская вайна і ўсталяванне савецкай улады
- § 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 - 50-х гадоў XIX ст.
- 2.3. Буржуазный подход к правовому регулированию распределения земель в период аграрных реформ (вторая половина XIX - начало XX вв.)
- РАЗДЗЕЛ IV. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. КРЫЗІС ФЕАДАЛЬНА-ПРЫГОННІЦКАЙ СІСТЭМЫ (канец XVIII - 50-я гг. XIX ст.) ГЛАВА 1. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ
- Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
- 28.1. Аграрная реформа 1906 г. Аграрная реформа 1906 г. связывалась с именем главы правительства П.А. Столыпина. Ее проведение совпало с началом революции.
- ГЛАВА 1. ПЕРАДВАЕННЫ КРЫЗІС І ПАЧАТАК ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. УЗ’ЯДНАННЕ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР. ДАЛУЧЭННЕ ВІЛЕНШЧЫНЫ ДА ЛІТВЫ
- 27. Аграрна політика і аграрна реформа України. Співвідношення замельної і аграрної реформи. Основні етапи аграрної реформи в Україні.
- Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. xix ст
- ГЛАВА 8. Буржуазные реформы в России в 60-х - 70-х годах XIX в. Общественные движения второй половины XIX в.
- Народное образование в Костромской губернии (вторая половина XIX - начало XX вв.) Public education in Kostroma province (second half of XIX and beginning of XX centuries)
- 2. Розмежування аграрних правовiдносин