Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.)
Пачатак мезаліту азнаменаваўся карэннымі змяненнямі клімату і прыродных умоў. Ледавік адступіў далëка на поўнач, а потым і наогул знік, і кліматычныя ўмовы на цяперашняй тэрыторыі Беларусі сталі нагадваць сучасныя.
Досыць хутка выраслі лясы, сфарміравалася рачная сетка. Нязвыклыя да цëплага клімату маманты і шарсцістыя насарогі адышлі за ледавіком, а потым вымерлі. Кардынальна змяніўся жывëльны свет. Замест буйных жывëл, якія хадзілі па шырокіх адкрытых прасторах тундры, з’явілася незлічоная колькасць дробных і сярэдніх жывёл, што насялялі лясы. Рачная сістэма набывае сталы выгляд, а рэкі напаўняюцца рыбай. Вялікая колькасць ежы пазбавіла людзей ад неабходнасці качаваць у яе пошуках. Па-першае, на Беларусі з’яўляецца сталае насельніцтва, па-другое, уся тэрыторыя Беларусі была заселена да канца гэтага перыяду. Гэта яшчэ вельмі рэдкія паселішчы – стаянкі (іх выяўлена каля 120), якія месціліся па берагах рэк, каля радовішчаў крэмню. Такім чынам, сучасныя беларускія землі ўвайшлі ў айкумену – тэрыторыю, пастаянна заселеную людзьмі.Змены прыродных умоў адбіліся на гаспадарчых занятках насельніцтва і вызвалі з’яўленне новых прылад працы. Значна ўзрасла роля палявання, яно ўжо не патрабавала ўдзелу ў працэсе значнай колькасці людзей, а атрымала індывідуальны характар. Больш таго, у паляўнічага з’явіўся памочнік – сабака. Новыя прылады – лук і стрэлы значна палегчылі паляванне на дробных жывёл і птушку.
Росквіт у мезаліце атрымала рыбалоўства. Гэтаму спрыяла ўтварэнне рэк і вялікай колькасці азёр пасля адыходу ледавіка. Пад канец перыяду мезаліту была вынайдзена сетка (да гэтага рыбу лавілі з дапамогай астрог, гарпуноў і проста рукамі), што значна павялічыла памеры здабычы.
Росквіт атрымала і збіральніцтва. Спіс аб’ектаў збіральніцтва шматразова павялічыўся. Усе гэтыя ўмовы дазволілі збіраць большую колькасць ежы, якая была дастаткова разнастайнай. Гэта стымулявала аселы лад жыцця і замацаванне новай формы сацыяльнай арганізацыі людзей – родавай абшчыны.
У вытворчасці каменных прылад працы таксама наглядаліся свае адметнасці. Па-першае, выраблялася вялікая колькасць каменных сякер (тэрыторыя старажытнай Беларусі ўся была пакрыта лясамі). Па-другое, атрымалі распаўсюджанне мікралітычныя прылады працы (мікраліты). Гэта складныя прылады, што састаўляліся з некалькіх невялікіх каменных пласцінак памерам 1-2 кв.см. Найбольш шырока яны былі распаўсюджаны на захадзе і ўсходзе сучаснай Беларусі. Гэтыя рэгіёны атаясамліваюцца з існаваннем свідэрскай і сожскай (суадносна) археалагічных культур. Адметная прыкмета першай – гэта наканечнік стралы ў выглядзе ліста вярбы, у стрэл сожскай культуры наканечнікі – гэта маленькія і кароткія каменныя адшчэпы.
Такім чынам, перыяд мезаліту – гэта час, калі на беларускіх землях з’явілася пастаяннае аселае насельніцтва, атрымала росквіт прысвайваючая гаспадарка, замацаваўся родавы лад грамадства.
Еще по теме Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.):
- ЦИВИЛИЗАЦИИ I тыс. н. э.
- Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.)
- Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.)
- Сильно деморализованных солдат, которым ЦК мог противопоставить от 70 до 80 тыс.
- 3.1. Античная Греция (III тыс. до н.э. – 30 г. до н.э.)
- Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. да н.э.)
- МОДЕЛИРОВАНИЕ РЕСУРСНОЙ ЗОНЫ ВОКРУГ ПОСЕЛЕНИЙ АЛАН КИСЛОВОДСКОЙ КОТЛОВИНЫ В I ТЫС. Н.Э.
- § 1.5. История исследования поселений I тыс. н.э. в Кисловодской котловине.
- Как только численность населения на данной территории достигала определенной величины (обычно 5 тыс. чел.),
- Освободившиеся 160 мест были переданы городам и графствам, население которых превышало 165 тыс.
- § 2. Государство и право Закавказья и Средней Азии (середина I тыс. до н.э. — IV в. н.э.)
- § 2. Государство и право Закавказья и Средней Азии (середина I тыс. до н.э. — IV в. н.э.)
- ЭВОЛЮЦИЯ СИСТЕМЫ РАССЕЛЕНИЯ В КИСЛОВОДСКОЙ КОТЛОВИНЕ В I - НАЧАЛЕ II ТЫС. Н.Э.
- СПИСОК ТАБЛИЦ ИЛЛЮСТРАЦИЙ К КАТАЛОГУ ПОСЕЛЕНИЙ КИСЛОВОДСКОЙ КОТЛОВИНЫ I ТЫС. Н.Э.
- ОСНОВНЫЕ ЭТАПЫ ИЗМЕНЕНИЯ ТЕОРЕТИКО-МЕТОДИЧЕСКИХ ПОДХОДОВ К ИЗУЧЕНИЮ ПОСЕЛЕНИЙ I ТЫС. Н.Э. НА ЮГЕ РОССИИ И ЗА РУБЕЖОМ