<<
>>

Мюнхенскае пагадненне

Да 1938 г. узрасла напружанасць ў Еўропе. У лістападзе 1937 г. Гітлер на нарадзе з ваенным кіраўніцтвам паставіў мэту – далучыць да Рэйху Чэхаславакію, якая займала выгаднае стратэгічнае палажэнне ў цэнтры Еўропы і мела добра развітую прамысловасць (10-е месца ў свеце).

Гэта было магчыма толькі пры нейтральнай пазіцыі Францыі і Англіі.

Н.Чэмберлен 24 сакавіка 1938 г. заявіў, што адмаўляе Чэхаславакіі ў дапамозе пры агрэсіі з боку Германіі. Але ўрад Чэхаславакіі разлічваў на дагаворы аб узаемадапамозе з Францыяй і СССР. 22 жніўня 1938 г. нарком замежных справаў СССР М.Літвінаў заявіў германскаму паслу ў СССР Шуленбургу, што СССР акажа Чэхаславакіі усялякую падтрымку, якую тая запросіць. Да верасня 1938 г. на заходняй мяжы СССР сканцэнтраваў 40 дывізій і танкавы корпус, яшчэ 36 дывізій рыхтавалася да перакідвання. Але 27 верасня 1938 г.Н.Чэмберлен папярэдзіў прэзідэнта Чэхаславакіі Э.Бенеша аб неўмяшальніцтве ў канфлікт з Германіяй Англіі і Францыі.

Цікава, што зачэпкай для захопу краіны стала пытанне аб становішчы нацыянальнай меншасці у Чэхаславакіі – судэцкіх немцаў. Нібыта ў гэтай краіне правы немцаў былі абмежаваныя. У красавіку 1938 г. судэта-нямецкая партыя лідэра Генлейна, абапіраючыся на фінансавую і палітычную падтрымку Берліна, запатрабавала ад урада шырокай аўтаноміі – а па сутнасці – выхаду вобласці са складу Чэхаславакіі. Так была выкарыстаная карта распальвання міжнацыянальнай варожасці ўнутры адной краіны. У напружаных абставінах урады Вялікабрытаніі і Францыі патрабавалі ад Э.Бенеша адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам і ўступіць Гітлеру.

29-30 верасня 1938 г. у Мюнхене была склікана канферэнцыя, у якой бралі ўдзел А.Гітлер, Н.Чэмберлен, Э.Даладзье і Б.Мусаліні. Па пагадненню Чэхаславакія страціла 1/5 тэрыторыі і каля 5 млн. чалавек насельніцтва, 33% прамысловых прадпрыемстваў. Праз некаторы час Германія аб’явіла Чэхаславакію ачагом «небяспекі і пагрозы еўрапейскаму міру» і падштурхнула Славакію да аддзялення ад Чэхіі.

18 сакавіка 1939 г. Славацкая рэспубліка была афіцыйна ўзятая пад «ахову» германскага Рэйху. А 16 сакавіка 1939 г. чэшскія вобласці Багемія і Маравія сталі «германскім пратэктаратам», іншыя раёны краіны перадаваліся Польшчы і Венгрыі.

22 сакавіка 1939г. Германія пад пагрозай ваеннай акцыі дамаглася ад Літвы перадачы Рэйху Клайпеды (Мемель) – буйнога марскога порта на Балтыцы. Ужо ў красавіку 1939 г. Гітлер разарваў дамоўленасці з Англіяй аб марскіх узбраеннях, а Італія распачала ваенную акупацыю Албаніі. Такім чынам, Мюнхенскае пагадненне стала рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны.

Палітыка «замірэння» агрэсараў, якую праводзілі Вялікабрытанія, Францыя, не дазволіла стварыць адзіны фронт дзяржаў, здольны разам супрацьстаяць блоку агрэсараў. 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацвердзіў «Дырэктыву аб адзінай падрыхтоўцы узброеных сіл да вайны на 1939-1940 гг.». У гэтым дакуменце паслядоўна былі вызначаны прыярытэты германскай агрэсіі – спачатку Польшча, потым Францыя і Англія, а так сама іх дробныя еўрапейскія саюзнікі і толькі ў апошнюю чаргу – «паход на Усход». Аб гэтых планах адразу стала вядома ў Лондане, Парыжы, Вашынгтоне і Маскве. Згубнасць палітыкі «замірэння» стала відавочнай для ўсіх патэнцыяльных ахвяр Германскай агрэсіі.

<< | >>
Источник: Вялікая Айчынная вайна. 2016

Еще по теме Мюнхенскае пагадненне:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -