Савецка-германскія дагаворы
26 ліпеня 1939 г. савецкаму паверанаму ў Берліне Г.Астахаву было заяўлена аб жаданні Германіі «на справе даказаць магчымасці дамовіцца па любым пытанням, даць любыя гарантыі» СССР.
Савецкі ўрад праяўляў празмерную асцярожнасць, змяняючы назвы кантактаў з Берлінам з «перамоваў» на «размовы». Апошняя прапанова з Берліна заключыць дагавор аб ненападзенні прыйшла ў Маскву 20 жніўня. А ўжо 23 жніўня ў Маскву прыляцеў германскі міністр замежных спраў І.Рыббентроп, які вечарам 23 жніўня падпісаў разам з П.Молатавым германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў.Адначасова быў падпісаны «сакрэтны дадатковы пратакол». У ім агаворвалася пытанне аб размежаванні сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе – гэтае ёсць падставай абвінавачваць СССР у пасобніцтве германскай агрэсіі. Ці так гэта? Сапраўды, Савецкі Саюз атрымліваў гарантыі бяспекі, але дакумент не ўтрымліваў артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве і не абавязваў бакі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў ваенных канфліктах. Пагадненні не рабілі СССР і Германію саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна.
Тым не менш, СССР стаў староннім наглядальнікам за тым, як Германія па чарзе разграміла асноўных канкурэнтаў у Еўропе і падрыхтавала базу да нападу на СССР. СССР ад палітыкі стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі перайшоў да палітыкі фарміравання асабістай сферы ўплыву ў Еўропе і тэрытарыяльнай экспансіі. З восені 1939 г. Масква апынулася ў стане поўнай міжнароднай ізаляцыі.
Але, разам з тым, дагавор меў і станоўчыя вынікі – асабліва для народа Беларусі. Ажыццявілася ўз’яднанне беларускага народа, аднавілася гістарычная справядлівасць. За перадваенныя гады на Усходзе краіны было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт, што садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Падпісаны германа-савецкі дагавор не мог паўплываць на рэалізацыю планаў Берліна па развязванні агрэсіі супраць Польшчы.
Вынікі: Такім чынам, на працягу 1930-х гг. ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце вельмі цяжка знаходзілі паразуменне з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Урады гэтых краін больш імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт СССР, накіроўвалі агрэсію нацысцкай Германіі на Усход. У выніку Савецкі Саюз прымае прапановы Германіі і падпісвае з ёй дагавор аб ненападзенні. Далейшая гісторыя пакажа памылковасць такой палітыкі – але і Захад у адносінах з Берлінам памыляўся не адзін раз.
Еще по теме Савецка-германскія дагаворы:
- Савецка-фінляндская вайна
- § 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна- эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі
- Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
- § 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна
- Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- 2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
- § 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- § 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX - XXI стст.
- Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
- Лекцыя 18. БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
- 15Л. Кароткаяхарактарыстыка станаўлення і развіцця тэорыі аб прававой дзяржаве
- § 3. Беларускі нацыянальны рух
- I. ВИРА ВЪ ГЕРМАНСКИХЪ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВАХЪ.
- Вира въ германекнхъ законодательствахъ.
- § 32. Правова система України.
- Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
- Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
- § 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны