<<
>>

§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі

Сялянскі рух і народніцкія арганізацыі ў Беларусі. Пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. у Беларусі адзначаўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў. На працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух не дасягаў ўзроўню, які назіраўся ў час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г.

Калі ў 1861 г. было зарэгістравана 379 сялянскіх хваляванняў, то ў 1864 - 1880 гг. іх рэгістравалася ў сярэднім толькі 8 - 10 штогод. Выступленні сялян былі паасобныя і неарганізаваныя.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух у Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 1870-х гг. У той час самым радыкальным кірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі лічылі, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі развіцця і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.

З самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні - рэвалюцыйная і рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоўныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфармавання існуючага ладу Расіі.

Народніцкі рух у Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 1870-х гг. былі ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, С. Кавалік, І. Грынявіцкі, Р. Ісаеў, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 1870-х - пачатку 1880-х гг. у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру; меліся спробы весці агітацыю сярод сялян.

Магчымасці гэтых гурткоў былі вельмі абмежаваныя. Іх удзельнікі не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальнага развіцця краю.

Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя “Зямля і воля” раскалолася на “Народную волю” і “Чорны перадзел”, большасць народнікаў у Беларусі падтрымала “Чорны перадзел”, які кіраваўся старой прапагандысцкай тактыкай. У 1879 і 1880 гг. у Беларусь двойчы прыязджаў лідэр “Чорнага перадзелу” Г.В. Пляханаў. У Мінску была арганізавана падпольная друкарня “Чорнага перадзелу”, якая ў пачатку 1881 г. выпусціла тры нумары цэнтральнага органа арганізацыі - газеты “Чёрный передел”, столькі ж нумароў газеты для рабочых “Зерно” і дзве пракламацыі. Між тым “Чорны перадзел” праіснаваў нядоўга. У 1882 г. арганізацыя распалася, яе кіраўнікі, у тым ліку Пляханаў, выехалі за мяжу. Былыя прыхільнікі “Чорнага перадзелу”, якія засталіся ў Расіі, пачалі пераходзіць на пазіцыі “Народнай волі”.

У сваёй дзейнасці народавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра ІІ. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І. Грынявіцкі. Кіраўнікі “Народнай волі” спадзяваліся, што забойства цара з’явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак паўстанне не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый “Народнай волі”.

Народнікі ў Беларусі спрабавалі аб’яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя “Народнай волі”. Але ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў яе цэнтральнай групы. У Беларусі працягвалі дзейнічаць толькі асобныя гурткі.

У першай палове 1880-х гг. у Пецярбургу існавалі студэнцкія гурткі народавольніцкага і ліберальна-асветніцкага кірункаў, удзельнікамі якіх былі выхадцы з Беларусі. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове.

У 1884 г. члены групы “Гоман” (А. Марчанка, Х. Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб’яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Яны выдалі два нумары гектаграфічнага часопіса “Гоман” (на рускай мове). Гоманаўцы аб’явілі сябе “Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай”. Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самакіруемых абласцей. Яны мелі сувязі з народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, але аб’яднаць усіх рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той час не здолелі.

У другой палове 1880-х - 1890-я гг. пануючым накірункам у народніцтве з’яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтым яны спадзяваліся вырашыць аграрную праблему. Разам з тым

беларускія ліберальныя народнікі цікавіліся гісторыяй і культурай свайго краю, спрыялі развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Рабочы рух і стварэнне сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі. Пасля рэформы 1861 г. у Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх губерняў: адсутнасць буйных і перавага дробных рамесных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйскай беднаты ў горадзе - стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту. Заработная плата беларускіх рабочых у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам у канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. была амаль на 1/3 ніжэй. У першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгонніцтва ўмовы працы рабочых ніяк не рэгламентаваліся, адсутнічала іх сацыяльная абарона. Тым не менш выступленняў рабочых у Беларусі было нятттмат. У 1870-я гг. іх зарэгістравана 7, у 1880-я - 10. Толькі ў 1890-я гг. пачаўся ўздым стачачнай барацьбы (адбылося 59 выступленняў, прычым 53 з іх - у другой палове дзесяцігоддзя).

Паступова рабочы рух стаў больш арганізаваным і ў канцы ХІХ ст. вылучыўся ў самастойную плынь.

У гэты ж час ідэалогія народніцтва пачала саступаць месца марксізму. Першае знаёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнагаруху ў Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі “Пралетарыят” (утварылася ў 1882 г.) і пляханаўскай групы “Вызваленне працы” (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі). У другой палове 1880-х - пачатку 1890-х гг. у некаторых гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К. Маркса, Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў. У Мінску такімі гурткамі кіравалі Э. Абрамовіч, І. Гурвіч і С. Трусевіч; у Гомелі - А. Поляк і І. Захарын; у Гродне - М. Дзем’яновіч і С. Галюн; у Віцебску - А. Амстэрдам, М. Заслаўскі, П. Дубінская і Х.Усышкін. Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам.

Аднак ужо з сярэдзіны 1890-х гг. у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбыліся значныя змены. Пачаўся пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі. У Беларусі гэтаму пераходу садзейнічала рукапісная брашура А. Крэмера “Аб агітацыі” (1893). У той час сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Пінску, Смаргоні, Брэст-Літоўску, Гродне, Ашмянах.

Прыблізна з сярэдзіны 1890-х гг. сацыял-дэмакраты пачалі наладжваць прапаганду ідэй сацыялізму ў рабочым асяроддзі. Так, у Мінску ў гэты час аформіліся дзве сацыял-дэмакратычныя групы. Адну ўзначальвалі Я. Гурвіч і П. Берман. Яны разгарнулі агітацыю сярод яўрэйскіх рабочых, занятых на дробнай вытворчасці. Другая група пад кіраўніцтвам С. Трусевіча вяла прапаганду на буйных прадпрыемствах Мінска. У красавіку 1896 г. С. Трусевіч удзельнічаў у рабоце ўстаноўчага з’езда Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі (ЛСДП) у Вільні, але не пагадзіўся з яе сепаратызмам і ў маі 1896 г.

стварыў Рабочы саюз Літвы (РСЛ), які аб’яднаў інтэрнацыянальныя рабочыя арганізацыі Вільні, Мінска і Смаргоні.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме § 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі:

  1. Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
  2. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
  3. § 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
  4. Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
  5. Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
  6. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
  7. Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”
  8. 1.Постановка проблемы и ее решение: сокращение необходимого рабочего времени в результате понижения стоимости рабочей силы
  9. Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
  10. ГЛАВА 5. ДЗЕЙНАСЦЬ ВАЕННЫХ ФАРМІРАВАННЯЎ АРМІІ КРАЁВАЙ І АРГАНІЗАЦЫІ ЎКРАІНСКІХ НАЦЫЯНАЛІСТАЎ.
  11. Рабочее время и время отдыха. Понятие рабочего времени и его основные нормы
  12. 7. Рабочий день. Продолжительность рабочего дня
  13. Рабочий инструктаж по поводу выполнения рабочих заданий.
  14. § 3. Беларускі нацыянальны рух
  15. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
  16. Разрешение противоречия: купля и продажа рабочей силы. Рынок рабочей силы
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -